• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
12.01.2021 | Грамадства

Пакупніца слонімскай сінагогі расказала пра свае планы

Пакупніца адной з самых старажытных сынагог Беларусі, дзіцячая пісьменьніца і пэдагог зь Менску, якая выступае пад псэўданімам Іяанна Рыўз, расказала ў інтэрвію Свабодзе, у якім стане будынак і як яна мяркуе яго аднаўляць.


Сынагога ў Слоніме
Сынагога ў Слоніме

Сапраўднае імя пакупніцы сынагогі — Ілона Караваева, але яна просіць называць яе Іяаннай. Рыўз — сябра Эўразійскай крэатыўнай супольнасьці, піша ангельскамоўныя казкі, выкладае дзецям музыку і вакал. Да пандэміі, як сама расказвае, актыўна займалася зь імі як пэдагог і крэатыўны аўтар. Праводзіла сустрэчы ў школах, бібліятэках і дзіцячых дамах. Але каранавірус прымусіў прыпыніць гэтую дзейнасьць.

Коратка пра гісторыю сынагогі:

  • Слонімская сынагога — адна з найстарэйшых у Беларусі. Яе пабудавалі ў 1642 годзе ў стылі барока.
  • Яна ўваходзіць у Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
  • У 1881 годзе будынак моцна пацярпеў падчас вялікага пажару, але быў адбудаваны на ахвяраваньні гараджан.
  • Дзейнічала да 1940 году, а пасьля ІІ сусьветнай вайны камуністы зрабілі ў сынагозе склад і гандлёвыя памяшканьні.
  • Цэнтар габрэйскага мастацтва пры Габрэйскім унівэрсытэце ў Ерусаліме ўключыў слонімскую сынагогу ў лік сямі найбольш важных гістарычных сынагог Эўропы, якім пагражае небясьпека.

Міжваенны выгляд Слоніма. Фота з Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы
Міжваенны выгляд Слоніма. Фота з Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы 

«Хочацца зрабіць нешта для будучых пакаленьняў» 

Помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя прадалі на аўкцыёне з трэцяй спробы. Іяанна заплаціла за яго 30 тысяч рублёў. Рашэньне купіць сынагогу яна называе спантанным і выпадковым. Пабачыла прапанову на аўкцыёне і «нават ня думала разглядаць варыянты зь іншымі будынкамі».

«Я ў нейкім сэнсе паломніца, якая з 12 гадоў пастаянна наведвае рэлігійныя культавыя мясьціны па ўсім сьвеце. І вынікам гэтага стала набыцьцё сынагогі. Я гэтага не плянавала, усё адбылося абсалютна выпадкова, калі ўбачыла гэты помнік архітэктуры на аўкцыёне. Пэўным штуршком стала і тое, што пасьля ІІ сусьветнай вайны мая сям’я жыла ў Слоніме. Я служу мастацтву, і мне хацелася б унесьці свой уклад у захаваньне гэтага помніка, зрабіць вялікую справу для сучаснасьці. Хочацца зрабіць нешта для будучых пакаленьняў і для культуры», — кажа Іяанна.

Сур’ёзныя намеры адбудаваць сынагогу ў Слоніме меў Фонд габрэйскай спадчыны. Яшчэ два гады таму ён аплаціў рамонт даху, каб узімку ў сынагогу не намятала сьнегу. Ініцыятар рэканструкцыі — брытанскі інжынэр Сайман Каплінскі, бацька якога нарадзіўся ў Слоніме. Фонд габрэйскай спадчыны зьбіраўся купіць сынагогу, але не пасьпеў аформіць неабходную дакумэнтацыю.

«Зьбіраюся максымальна супрацоўнічаць з фондамі іншых краінаў» 

Работы для рэканструкцыі, паводле розных падлікаў, каштуюць сама меней мільёны даляраў. Каб сабраць сродкі на аднаўленьне сынагогі, Іяанна мае намер заснаваць уласны фонд.

«Літаральна днямі я маю намер зьвярнуцца ў мясцовыя органы, каб удакладніць нюансы. Зьбіраюся максымальна супрацоўнічаць з фондамі іншых краінаў, якія могуць дапамагчы. Вядома, у тым ліку і з габрэйскімі, паколькі гэта помнік габрэйскай культуры. Я спадзяюся на іх падтрымку. Зьбіраюся адпраўляць афіцыйныя лісты сваім сябрам, калегам, якія могуць не застацца абыякавымі і дапамагчы».

За апошнія 30 гадоў было некалькі спробаў аднавіць слонімскую сынагогу. У 1999 годзе дзякуючы Фонду ўсясьветных помнікаў на сынагозе замянілі дах. Аднак, ня маючы гаспадара, будынак паступова прыходзіць у заняпад. За савецкім часам, калі сынагога была складам мэблевай крамы, а ў прыбудовах месьціўся малочны бар, яна была ў лепшым стане, чым цяпер.

Іяанна Рыўз
Іяанна Рыўз

«Летам там можна было праводзіць клясычныя канцэрты, як каля менскай ратушы» 

Паводле правілаў аўкцыёну, прададзены будынак павінен быць рэканструяваны менавіта ў тым выглядзе, у якім ён быў збудаваны — як сынагога.

«Там ёсьць некаторыя прыбудовы, я іх разглядала як кавярню для турыстаў, з булачкамі або нейкім асаблівым хлебам. З другога боку — краму з сувэнірамі, прывезенымі з Ізраілю, або паштоўкамі гораду. Сынагога ў вельмі добрым месцы, там побач цудоўны Сьвята-Праабражэнскі сабор, касьцёл бэрнардынак. Таму я думала, што было б някепска зрабіць нейкую прылеглую тэрыторыю, каб летам там можна было праводзіць невялікія клясычныя канцэрты, на ўзор тых, што адбываюцца ў Менску каля ратушы. Гэта было б цікава ня толькі турыстам, якія ня так часта прыяжджаюць, але і жыхарам гораду».

У сынагозе захаваўся ўнікальны росьпіс. Фота 2018 году
У сынагозе захаваўся ўнікальны росьпіс. Фота 2018 году 

«Сынагога ў крытычным стане, але стараюся быць аптымісткай» 

На стварэньне праектнай дакумэнтацыі і зацьвярджэньне праекту ў Іяанны ёсьць 2 гады. На саму рэканструкцыю — яшчэ 5. Але акурат надоечы пакупніца даведалася, што будынак сынагогі ў аварыйным стане і што там небясьпечна праводзіць нават простыя дасьледчыя работы.

«Я размаўляла з архітэктарамі, якія аднаўлялі Нясьвіскі замак. Яны расказалі, што ўзьнікаюць некаторыя складанасьці для таго, каб дасьледаваць яго зь любога пункту гледжаньня: ці то з гістарычнага, ці тэхнічнага. Туды небясьпечна заходзіць. Калі праводзіць нейкія дасьледчыя работы, то трэба рабіць іх у спэцыяльнай вопратцы. Таму ўзьнікаюць новыя пытаньні. У найбліжэйшы час я буду старацца зразумець, як іх вырашыць максымальна хутка і карысна».

Іяанна плянуе таксама зьвярнуцца па дапамогу і ў фонд UNESCO. Пакуль сур’ёзных прапановаў супрацы ёй не паступала. Былі размовы з выхадцамі са Слоніма ў Ізраілі, прадстаўнікамі габрэйскага фонду культуры ў Горадні. На гэтым тыдні плянуецца віртуальная сустрэча з брытанскім фондам.

«Пакуль усім займаюся сама. Часу ў мяне шмат, бо сваю ІП я закрыла праз пандэмію. Пра аварыйны стан я даведалася толькі ўчора. На момант куплі гэта выглядала трошкі інакш. Стараюся быць аптымісткай. Сынагога стаіць дзясяткі гадоў, і калі яна трапіла да мяне, то, відаць, такі лёс, каб вырашыць яе будучыню. Немагчыма ж стаяць так увесь час».

Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы” для...

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM