• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
04.09.2018 | Мастацтва

Палатно, алей, Ленін: мастачка малюе савецкае дзяцінства

Зоя Чаркаская-Надзі зьехала з Кіева ў Ізраіль, калі ёй было 14; як аказалася, за два тыдні да падзеньня СССР. Апошнія гады яна малюе па памяці сваё савецкае дзяцінства – піша Радыё Свабода.

Чаркаскі-Надзі працуе ў розных манэрах і тэхніках, але ў сэрыі пра савецкае жыцьцё 80-х наўмысна выкарыстоўвае наіўны стыль. «Я пачала гэтую сэрыю, калі была цяжарная, і на мяне нарынулі дзіцячыя ўспаміны», – распавяла мастачка ў тэлефоннай размове з карэспандэнтам «Радыё Свабода».

Лецішча ва ўкраінскай вёсцы. «Апошнія два месяцы , я проста ляжала і малявала па памяці. Напэўна, таму гэтыя работы атрымаліся такімі цёплымі », – кажа тэль-авіўская мастачка.

Гэтая карціна называецца «Мама». Мастачка адлюстравала вячэрні рытуал чаканьня мамы, якая вяртаецца з працы. «Мы жылі на сёмым паверсе, і побач з домам быў аўтобусны прыпынак. Кожны вечар я глядзела ў акно, каб убачыць, як мама выходзіць з аўтобуса».

Зоя Чаркаская (цяпер у яе падвойнае прозьвішча Чаркаскі-Надзі па мужу-нігерыйцу) нарадзілася ў Кіеве ў 1985 годзе. Пасьля ад’езду з СССР мастачка працавала ў Бэрліне і Тэль-Авіве.

Паводле мастачкі, людзі па-рознаму ўспрымаюць тое, як яна адлюстроўвае савецкае жыцьцё: «Нехта да гэтага часу лічыць, што СССР быў выпладкам пекла і я паказваю недастаткова жахаў сацыялістычнай сыстэмы; іншыя ідэалізуюць гэты час і кажуць, што я паказваю занадта шмат галечы і пакут».

Дзяўчынка апранае калготкі, зьбіраючыся ў школу.

У буфэце – катлеты з бульбяным пюрэ. У 1963 году газэта The New York Times пісала: «Гэта самае таннае, папулярнае і ці ледзь не абагаўлёная страва з мяса».

Сьвяточны стол на першага траўня. На стале – гарэлка і «мухаморы» (фаршаваныя яйкі з плямамі з маянэзу).

Малады дысыдэнт слухае «Радыё Свабода». «Мы верылі ў тое, чаго не існавала, таму што ніхто не быў на Захадзе, – успамінае мастачка. – Людзі думалі, што на Захадзе ўсё так жа, як тут, толькі лепш. Я пражыла бόльшую частка жыцьця ў капіталістычным сьвеце і вельмі крытычна стаўлюся да гэтай сыстэмы».

Сваіх палітычных прыхільнасьцяў Зоя Чаркаскі-Надзі не хавае: «Ідэалягічна я камуністка».

Марынаваньне памідораў. Дзядуля мастачкі быў дырэктарам прадуктовай крамы, таму ў яе доме, верагодна, бываў нават «дэфіцыт».

Назва гэтай працы – «Зайдзі, зьеш што-небудзь». Мастачка расказала, якія плюсы былі зьвязаны з прафэсіяй дзеда: «Па-першае, можна было купіць добрыя прадукты, а акрамя таго, калі быў патрэбны добры доктар, дзядуля мог дастаць для яго дэфіцыт, а доктар – зрабіць нешта добрае для нас».

Мастачка кажа, што зьлёгку лубачны стыль гэтых работ зьвязаны з тым, што яны напісаныя па памяці, аднак «памяць вельмі выбарчая».

Школьніца робіць ўрокі, а мама глядзіць «Пражэктар перабудовы» – інфармацыйную праграму канца 80-х, у якой распавядалася пра карупцыю ў савецкай сыстэме.

Сценка у подъезда: «Спадніцу забылася надзець!».

Малады «ніфер» (нефармал) апранаецца перад выхадам з хаты за шафай.

Камэнтар да гэтай працы ў «Жывым журнале»: «Чаму ўсе тыя, хто настальгую па СССР, едуць у Бэрлін і ў Ізраіль, а не ў Паўночную Карэю?»

Правадніца прыносіць гарбату ў купэ. Мастачцы падабаецца, што яе працы выклікаюць спрэчкі: «Ня ўсе павінны цікавіцца мастацтвам, і я рада, што мае працы так хвалююць людзей, што яны цэлымі днямі пішуць гнеўныя камэнтары ў фэйсбуку. Для мяне гэта дасягненьне».

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM