Беларуская спявачка Паліна Рэспубліка ўдзельнічае ва ўкраінскім тэлешоў Х-фактар – перадае Еўрарадыё. Падчас адборачных праслухоўванняў яна прадставіла там сваю аўтарскую песню “Пинки”, якую выканала на рускай мове. Цяпер Паліна трапіць у трэнеравальны лагер, дзе будзе рыхтавацца да наступных раундаў спеўнага шоў.

Паліне цяпер 24 гады. Вядомасць прыйшла да яе ў 2011 годзе, калі яна перамагла на фестывалі аўтарскай песні “Бардаўская восень” у Бельску-Падляскім.

Яна прызнаецца, што прыйшла на Х-фактар, бо хоча паспрабаваць сябе на тэлебачанні.

Беларускія музыкі даволі часта едуць у Кіеў, каб паўдзельнічаць у папулярным шоў. На Х-фактары з’яўляўся Павел Аракелян, Іван Вабішчэвіч (“Дзядзя Ваня”), Берта. А ў польскім X-фактары ўдзельнічалі The Toobes.