• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
27.04.2018 | Няроўнасці

Паміж жыццём і прапагандай

Калі на старонках нашых СМІ чарговы раз з’яўляецца гісторыя пра жанчын, што свядома абіраюць жыццё без дзяцей, мужчын, што адкрыта гавораць пра свае стасункі, людзей, якія хаця б на паўкроку заступаюць за мяжу нарматыўнасці, адразу ж чуецца гучнае – КАПСЛОКАМ – абурэнне: “Усё гэта супраць прыроды!”, “У нас іншыя традыцыі!”, “Не навязвайце!”. Але чаму ў адных з нас – жыццё, а ў іншых – прапаганда?

Annette Lemieux Left Right Left Right

Думка, што чыясьці паўсядзённасць сама па сабе можа быць “навязваннем”, вельмі смелая. За ёй стаіць ідэя, што публічная прастора манапалізаваная – і ў ёй няма месца для ўсіх. На вітрыне цнатлівай кансерватыўнай казачкі раскладзеныя “спрадвечныя” сюжэты і ролі пра тое, кім ёсць “мужчына” і “жанчына”, якая сэксуальнасць прымальная, а якая – не вельмі, чый лад жыцця дапушчальны, а чый – не ок. Але адкуль з’явіліся гэтыя правілы? І ці такія яны ўніверсальныя і нязменныя?

Доўгі час для таго, каб папросту існаваць, чалавек мусіў адпавядаць пэўнаму ўзору. Ягоныя складнікі змяняліся з часам і сацыяльнай фармацыяй, аднак прынцып заставаўся непахісным – з намі альбо супраць нас. Людзі, якія так ці іначай выпадалі з заведзенага парадку, атрымлівалі статус “ненармальных”. А вось тое, што ёсць уласна “нормай”, вызначалі тыя, хто меў уладу і сімвалічны капітал. Праз руцінную працу пры дапамозе счэпкі паміж уладай і ведамі ствараліся практыкі кантролю і (сама)цэнзуры, каб падтрымліваць ідэю “здаровага чалавека”. І ў панаптычным свеце толькі ён мае паўнату правоў, іншыя ж выводзяцца за перыметр суб’ектнасці і пазбаўляюцца магчымасці праяўляць сябе на роўных.

Фігура “іншага”, якая канчаткова фармуецца ў ХІХ стагоддзі, робіцца сімвалам пагрозы. Яна працуе як страшылка, кішэнны монстр, якім палохаюць тых, хто засумняваўся ў “спрадвечных каштоўнасцях”. Іх жа вінавацяць ва ўсіх глабальных і лакальных катастрофах.

Усё цячэ і ўсё, вядома, мяняецца. Аднак і сёння дыспазіцыя “нормы” і “вычварэння” нярэдка падаецца ў якасці аксіёмы. Мяняюцца сродкі і медыумы, але дагэтуль нам распавядаюць пра патрыярхат, манагамію, цысгендарнасць, гетэрасэксуальнасць як пра адзіна правільны і натуральны варыянт.

У кожным фільме і ў кожным другім рэкламным роліку выкарыстоўваюцца вобразы “правільных людзей” і “шчаслівай сям’і”. Там мама ў фартушку здымае з пліты вячэру (альбо разагравае ў мікрахвалёўцы паўфабрыкат), тата чытае газету, глядзіць тэлевізар, дзядуля нешта рамантуе ў гаражы, а бабуля лепіць варэнікі. Газеты і зводкі навінаў паведамляюць пра чарговае папаўненне Узброеных Сілаў, папулярызуюць пазітыўны вобраз мілітарызму і дэманструюць баявы патэнцыял. Штодзённа на вуліцах гарадоў і мястэчак, у парках і скверах мы бачым пары, якія ідуць за руку ды абдымаюцца. Але чамусьці гэта не лічыцца прапагандай. Альбо такія традыцыі і каштоўнасці “выпінаць” можна?

А вось калі прадстаўнікі і прадстаўніцы ўразлівых групаў альбо людзі з адрозным вопытам голасна гавораць пра сваё жыццё, пачынаецца лямант. Сапраўды, карціна свету чарговы раз пахіснулася. Ды толькі лічыць, што нехта жыве з мэтай навязваць і прапагандаваць, – гэта браць на сябе зашмат.

Сучасны свет – прынамсі, тая яго частка, у якой жывём мы, – змяніўся. Рэчаіснасць выразна імкнецца да множнасці і не дзеліцца больш на “чорнае” і “белае”. Шмат хто з нас нарэшце можа папусціцца і рабіць так, як хочацца, а не так, як вучылі ў мінулым стагоддзі. Версія жыцця, у якой трэба было скончыць школу, інстытут, пабрацца шлюбам, да 30 нарадзіць дзіця, пабудаваць кар’еру і лецішча, – цяпер адно толькі опцыя, а не абавязак. Сцэнары множацца, і публічныя сляды разнастайнасці – таксама.

Да таго ж “прыроднасць” тут ні пры чым. Нават дзіўна ў 2018 годзе столькі разоў паўтараць, што натуральна толькі трава расце, а чалавецтва жыве ў адпаведнасці з сацыяльнымі нормамі. Мы можам альбо рэфлекторна выконваюць іх, альбо праз уласныя практыкі змяняць. Кожны крок у публічнай прасторы, кожны голас мае вялікае значэнне, бо любы жэст ненарматыўнасці – гэта прэтэнзія на змену статус-кво. Нават болей – гэта і ёсць змены.

Таня Сяцко

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

Ва Ўкраіне зьнесьлі апошні помнік Леніну

Ва Ўкраіне зьнесьлі апошні помнік заснавальніку савецкай дзяржавы Ўладзіміру Леніну. Пра гэта ў сераду паведаміў...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага....

Апошнія навіны

    Замежжа
    Ва Ўкраіне зьнесьлі апошні помнік Леніну
    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM