• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
13.12.2016 | Афіша

Памяці Людмілы Русавай: творчы паноптыкум ад Пукста да Мужава 17га снежня

Імпрэза “Наскрозь”, прысвечаная Людміле Русавай, адбудзецца ў НЦСМ 17га снежня. Удзел бяруць мастакі, музыкі і перформеры: Сяргей Пукст, Канстанцін Мужаў, Aortha, Buben Naruszewicz Baisan, Сяргей Ждановіч, Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk (Яўген Рагозін, Павел Вайніцкі, Ілля Сін, пры ўдзеле Таццяны Ткачовай). Адрас – Някрасава, 3, час – 18.00 – 21.00.

multymedyjaБыў час, калі мастацтва не надта адрознівалася ад рамяства: і першае і другое прадугледжвала найперш валоданне “вузкаспецыяльнымі” тэхнічнымі навыкамі кшталту ўмення змешваць фарбы. Сёння яны адыходзяць на другі план, саступаючы прыярытэт ідэі, творчаму пасылу, шчырасці. І менавіта таму многія аўтары не абмяжоўваюцца рамкамі аднаго віду мастацтваў, але змешваюць іх у самых дзіўных прапорцыях — гэтаксама, як некалі змешвалі фарбы.

Наведвальнікаў вечара мультымедыйных праектаў “Наскрозь” чакае багата сюрпрызаў. У новым, зусім нечаканым амплуа праявіць сябе слынны музыкант, радыёвядучы і містыфікатар Сяргей Пукст. Вядомы мастак Сяргей Ждановіч прадставіць свежы выставачны праект, які будзе доўжыцца ўсяго адзін дзень. Легенды беларускай незалежнай музыкі Леанід Нарушэвіч і Улад Бубен аб’яднаюцца ў электраакустычным сэце з паэтам Байсанам прадставяць праграму Bulbahuana.

Саунддызайнер Дзмітрый Ладзес aka Aortha плануе стварыць “самы сапраўдны” саундтрэк Вялікага выбуху. Скандальна вядомы перформер Канстанцін Мужаў гэтым разам абяцае схаваць сваю злоснасць за мілымі дзіцячымі вобразамі. Cкульптар Павел Вайніцкі створыць на вачах у публікі чарговую статую, выкарыстоўваючы ў якасці аднаго з матэрыялаў свайго калегу па групе Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk Іллю Сіна. Варта адзначыць, што амаль усе гэтыя праекты падрыхтаваны спецыяльна для платформы “Наскрозь” і наўрад ці калі будуць паўтарацца.

Імпрэза прысвячаецца культавай фігуры айчыннай арт-сцэны Людміле Русавай (1954 – 2010). Магчыма, менавіта яна была першай у беларускай прасторы, хто ўсвядоміў умоўнасць “цэхавых падзелаў” у мастацтве і неабходнасць няспыннай трансгрэсіі ўласнай творчай практыкі. Атрымаўшы “манументальную” акадэмічную адукацыю, Русава выяўляла сябе ў перформансе, літаратуры, відэа-арце, нават у ДПМ! Але пры гэтым усё, што яна рабіла, мела выразную пячатку аўтарства. У той самы час, важна падкрэсліць, што імпрэза не будзе мець мемарыяльнага характару. Нам проста важна, каб гэтае імя як мага часцей гучала сёння, у век татальнай атамізацыі, калі сукупнасць імёнаў і з’яваў беларускага мастацтва ўсё цяжэй уяўляецца як цэласны культурны кантэкст.

Падзея Ўкантакце, падзея ў фэйсбуку, адмысловы стрымінг-cэт Soundcloud.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM