• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
03.01.2018 | Музыка Асоба

Памерла народная артыстка Беларусі, харавы дырыжор Людміла Яфімава

Памерла народная артыстка Беларусі, харавы дырыжор Людміла Барысаўна Яфімава, паведамілі карэспандэнту БелТА ў Белдзяржфілармоніі. Развітанне адбудзецца ў Белдзяржфілармоніі ў пятніцу, 5 студзеня.

У сакавіку 2017 года народная артыстка Беларусі адзначыла 80-годдзе. Людмілу Барысаўну Яфімаву калегі называлі «геніем харавой музыкі», «дырыжорам, які кіруе хорам як музычным інструментам».

Людміла Барысаўна нарадзілася ва ўкраінскім горадзе Горлаўка ў 1937 годзе. Яе юнацтва прайшло ў Ленінградзе, дзе яна яшчэ студэнткай кансерваторыі пазнаёмілася са сваім будучым мужам — дырыжорам, народным артыстам Беларусі Юрыем Яфімавым. Пасля заканчэння кансерваторыі ў 1963 годзе Людміле прапанавалі ўзначаліць ленінградскую капэлу, аднак малады хормайстар адмовілася: не захацела ісці пракладзеным шляхам.

Услед за мужам яна перабралася ў Мінск, дзе першы час працавала на радыё, а затым уладкавалася рэдактарам тэлебачання. З 1967 года Людміла Яфімава 20 гадоў выкладала ў Мінскім музычным вучылішчы імя Міхаіла Глінкі, дзе заснавалі канцэртны хор. Калектыў дасягнуў амаль прафесійнага ўзроўню, калі кіраўніка запрасілі ўзначаліць Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу Рэспублікі Беларусь імя Рыгора шырмы.

З 1987 года Людміла Яфімава з’яўлялася яе нязменным хормайстрам. За гэты час капэла здабыла менавіта тое майстэрства, якое дазваляе ёй быць у ліку найлепшых хораў Еўропы. Людміла Яфімава ўдыхнула новае жыццё ў найстарэйшы калектыў Беларусі, пашырыўшы яго рэпертуар, у якім сёння каштоўнасці народнай музыкі, творы сучаснай і шэдэўры сусветнай класікі. За ўнёсак у развіццё і прапаганду айчыннага харавога мастацтва і беларускай народнай музыкі Людміле Барысаўне былі прысвоены ганаровыя званні заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і народнага артыста Беларусі, у 2010 годзе яна была ўзнагароджана ордэнам Францыска Скарыны.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM