• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
11.11.2016 | Асоба

Памёр Леанард Коэн

На 82-м годзе жыцьця памёр сьпявак Леанард Коэн.

Учора ўначы, пад халодны лістападаўскі дождж са сьнегам у Празе, я слухаў Коэна: «Алілуя», «Бывай, Мэрыэн», «Сузана». І двойчы ці тройчы — «Танчы са мной да канца каханьня».

Яго нізкі барытон, амаль бас, яго цёмная эротыка і цьмяная вобразнасьць клаліся на цягучую і рытмічную мэлёдыю з габрэйскімі матывамі — у фільме «Пах жанчыны» сьляпы Аль Пачына танчыць пад Коэна, як танчаць перад канцом сьвету, але на пачатку каханьня.

Учора ўначы Коэн памёр у Лос-Анджэлесе. Ён нарадзіўся ў Канадзе ў заможнай габрэйскай сям’і выхадцаў, вядома ж, з абшараў Вялікага Княства Літоўскага. Пісаў выдатную прозу, паэзію, але музыка забрала яго ўсяго. Музыка быццам простая — пераважна акустычная гітара, клявішы. Тэксты, настоеныя на Бібліі і эмоцыях разьвітаньня. Песень ня так і шмат — зь дзясятак альбомаў (толькі адзін залаты, болей за паўмільёна кружэлак). Заўсёды ў касьцюме, пры гальштуку, на сцэне часта ў капелюшы. Пасярэдзіне пасьпяховай кар’еры — шэсьць гадоў у дзэн-манастыры ў гарах: разграбаючы сьнег, чысьцячы прыбіральні, спасьцігаючы іншы сьвет .

Ён выбраў свой музычны шлях. Гэта быў няпросты выбар у эпоху «Бітлз» (гэта не маё харчаваньне, сказаў ён пра сваіх славутых сучасьнікаў). Боб Дылан неяк расказаў яму пра сваю размову з адным папулярным выканаўцам. Той сказаў: «Боб, ты нумар 1. Але я — нумар 2». Дылан, які сябраваў з Коэнам, сказаў: «Лэні, насамрэч нумар 1 — гэты ты». (Пасьля чаго ў сваім стылі дадаў: «Я — нумар 0»)

Дылан, аднак, быў сур’ёзны: я чытаў яго музычны разбор адной з самых простых песень Коэна, і было ўражаньне, што гэта разбор сымфоніі.

З 2008-га па 2013-ы Коэн вярнуўся на сцэну і падчас сусьветнага турнэ даў амаль 400 канцэртаў, па тры-чатыры гадзіны кожны. Яму было за семдзесят, і ён правёў на сцэне больш за 1100 гадзінаў — з поўнай аддачай.

«Алілуя» Коэна выконваюць больш за трыста сьпевакоў і гуртоў. Яго «Бывай, Мэрыэн» сьпяваюць са сьлязьмі — ён сам аднойчы мусіў спыніць канцэрт у Ізраілі, бо плакаў сам і плакалі ўсе яго музыканты. Мэрыэн — сапраўдная жанчына зь яго жыцьця, і хоць іх было шмат, яна не была адной з многіх. Яны даўно разьвіталіся, але ніколі не сказалі дрэннага слова адно аднаму. Мэрыэн памірала сёлета у Нарвэгіі, і ў ліпені ён паслаў ёй кароткі ліст:

«Ведаеш, Мэрыэн, прыйшоў той час, калі мы сапраўды старыя і нашыя целы развальваюцца, і я думаю, што пайду за табой вельмі хутка. Ведай, што я блізка за табой, і калі ты працягнеш сваю руку, я думаю, ты дакранесься да маёй. І ты ведаеш, што я заўсёды цябе кахаў за тваю прыгажосьць і мудрасьць, але мне больш нічога ня трэба казаць, бо ты сама ўсё ведаеш. Але цяпер я проста хачу пажадаць табе вельмі добрай дарогі. Бывай, стары сябра. Бясконцая любоў, хутка пабачымся».

Мэрыэн ня стала праз два дні пасьля таго, як ёй прачыталі гэтыя словы.

На мой сорам, я ўведаў Коэна ня так даўно: яго песьні гучалі на трэцім ці чацьвёртым фоне. Выдатны артыкул пра Коэна Дэвіда Рэмніка, галоўнага рэдактара часопісу The New Yorker, у адным з апошніх нумароў прымусіў пачаць слухаць — на шчасьце.

Кожны лёгка знойдзе і выбера сам, што паслухаць. Я зноў уключу «Танчы са мной да канца каханьня». А потым тыя, што пасьля.

 

Аляксандар Лукашук

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM