• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
11.03.2014 | У краіне Асоба

Паручык Пігулеўскі: знакаміты беларус, які пераклаў для латышоў “Паўлінку”

10 сакавіка (па іншых звестках 9 сакавіка, па старым стылі 26 лютага) споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння беларускага грамадска-палітычныга і культурнага дзеяча, педагога, пісьменніка, драматурга, перакладчыка Уладзіміра Пігулеўскага.
Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Уладзімір Пігулеўскі. 1923 год
Уладзімір нарадзіўся ў Гродне ў сям’і калежскага сакратара гарадской управы. У хуткім часе бацькі пераехалі ў Мінск. Там жа ў 1907 годзе ён скончыў Мінскую мужчынскую класічную гімназію. Падчас вучобы далучыўся да рэвалюцыйнага гуртка, браў удзел у вулічных дэманстрацыях.
Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Біяграфія Уладзіміра Пігулеўскага. 1975 год
Агульнае жаданне бацькоў і юнака надалей паглыбляць набытыя веды скіравала Уладзіміра ў Пецярбург, дзе ў 1908 годзе ён паступае ва ўніверсітэт на гісторыка-філалагічны факультэт. Вучобу ва ўніверсітэце студэнт Пігулеўскі спалучаў з працай у “Прадамеце” – вялізным сіндыкаце, што аб’ядноўваў да 90% металургічных заводаў Расіі.
У 1912 годзе яго прызываюць на вайсковую службу ў Гродна, а на пачатку Першай сусветнай вайны і ў дзеючую армію. Яго ваенная кар’ера расцягнулася да 1917 года. У паслужным спісе, сведкі пра што ёсць у асабістым архіве Уладзіміра Пігулеўскага ў ЦНБ НАН Беларусі, адлюстраваны ўсе этапы гэтай службы: ад кананіра да штабс-капітана.
Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Паслужны спіс Уладзіміра Пігулеўскага. 1914–1917 гады

 

Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Паслужны спіс Уладзіміра Пігулеўскага. 1914–1917 гады
За мужнасць і гераізм у баях з Германіяй Пігулеўскага ўзнагародзілі ордэнамі Святой Ганны 3-й і 4-й ступеняў і Святога Станіслава 2-й і 3-й ступеняў.
Таленавіты, смелы, неардынарны чалавек Уладзімір Пігулеўскі, магчыма, мог бы стаць прафесійным вайскоўцам, прынамсі лётчыкам. У хадайніцтве камандзіра корпуснага авіяцыйнага атрада аб залічэнні Пігулеўскага ў авіяцыйную школу дадзена высокая адзнака яго чалавечым і прафесійным якасцям: “Паручык Пігулеўскі… праявіў сябе як у баявых адносінах, так і ў паўсядзённым жыцці з самага найлепшага боку. Бязмежная адвага, знаходлівасць, уменне прыстасоўвацца да ўсялякіх умоў палёта з’яўляюцца характэрнымі рысамі яго характара як афіцэра-назіральніка. Дэталёвае знаёмства з усімі галінамі авіяцыйнай справы, у прыватнасці, найгрунтоўнейшыя веды ў маторах і радыётэлеграфе даюць падставу лічыць, што ў якасці лётчыка ён будзе ўяўляць яшчэ больш значную каштоўнасць для справы авіяцыі…”.
Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Хадайніцтва камандзіра ХХХ-га корпуснага авіяцыйнага атрада аб залічэнні Уладзіміра Пігулеўскага ў Севастопальскую авіяцыйную школу. 1917 год
Але лёс вырашыў інакш. Па заканчэнні вайны Пігулеўскі на некаторы час апынуўся ў польскай турме, потым цяжка хварэў, нават знаходзіўся ў прадсмяротным стане, перабіваўся выпадковымі заробкамі. Вядома, што ён у гэты час далучыўся да беларускага нацыянальна-адраджэнскага руху, займаў адказныя пасады пры кіраўніцтве БНР, быў служачым для спецыяльных даручэнняў пры Міністэрстве замежных спраў, удзельнічаў у рабоце Беларускай нацыянальна-палітычнай канферэнцыі ў Рызе. Жыў у Мінску, Вільні, Коўне.
У 1922 годзе па запрашэнні тагачаснага дырэктара Дзяржаўнай беларускай гімназіі ў Дзвінску (Даўгаўпілсе), грамадска-палітычнага і культурнага дзеяча, гісторыка, эканаміста Івана Ігнатавіча Краскоўскага Пігулеўскі прыехаў у Латвію, працаваў у Дзвінскай беларускай гімназіі.
Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Удзельнікі Першай нарады беларускіх настаўнікаў Латвіі ў Дзвінску. 1922 год

 

Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Настаўнікі і вучні Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі. 1923 год

 

Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Сярод вучаніц Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі. 1924 год
З вясны 1924 года займаў пасаду дырэктара Люцынскай (Лудзенскай) гімназіі. У гэты ж час пераклаў на беларускую мову п’есу латышскага драматурга Рудольфа Блаўманіса “Блудны сын” і сіламі вучняў ажыццявіў яе пастаноўку. Паралельна ўдзельнічаў у складанні падручнікаў для беларускіх дзяцей у Латвіі.
Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Праграма па беларускай мове на 1923/24 вучэбны год Люцынскай дзяржаўнай беларускай гімназіі. 1924 год
Інтэнсіўная асветніцкая праца сярод беларускага насельніцтва Латвіі, што праводзілася дзеячамі беларускага адраджэння, выклікала абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці, але гэта не падабалася рэакцыйным колам латвійскага ўрада, якія не жадалі бачыць беларусаў самастойнай нацыяй. У гэтых умовах узнікла і так званая Беларуская справа, што скончылася ў 1925 годзе судовым працэсам над беларускімі настаўнікамі, якіх абвінавачвалі ў зносінах з Савецкай Беларуссю і ў намеры далучыць да яе частку Латвіі (Латгалію). Працэсу папярэднічалі шматлікія незаконныя вобыскі, арышты вядомых дзеячаў-адраджэнцаў, допыты сведкаў. Быў арыштаваны і Пігулеўскі.
Віна падсудных не была даказана. Нягледзячы на гэта, некаторых беларускіх дзеячаў выслалі за межы Латвіі, а частку беларускіх школ, у тым ліку Люцынскую беларускую гімназію, улады зачынілі.
Уладзіміра Пігулеўскага апраўдалі, але пазбавілі права займацца педагагічнай дзейнасцю. Ён быў вымушаны пераехаць у Рыгу, дзе уладкаваўся ў Транзітны кааператыўны банк, але не адышоў ад культурна-асветніцкай працы. На з’ездзе прадстаўнікоў беларускіх арганізацый у Латвіі, што адбыўся ў чэрвені 1926 года, кандыдатуру Пігулеўскага вылучылі на пасаду кіраўніка Беларускага аддзела пры Міністэрстве асветы Латвіі і ў хуткім часе зацвердзілі ўрадам. У якасці кіраўніка гэтага аддзела ён шчыра адпрацаваў сем гадоў (1927–1934 гады), зрабіўшы нямала каштоўнага ў справе беларускага культурнага адраджэння.
Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Сярод дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння ў Латвіі. 1920-я гады
У тым жа 1926 годзе Пігулеўскі ўдзельнічаў у акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу, арганізаванай Інбелкультам.
Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Дакументы аб удзеле Пігулеўскага ў рабоце Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі. 1926 год

 

Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Праграма Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі. 1926 год
У гэты час Уладзімір Пігулеўскі вядомы і як палітычны дзеяч. Ён далучаецца да сацыял-дэмакратычнай партыі, па яе спісе праходзіць у Сейм ад Латгаліі.
Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Сярод дэпутатаў сацыял-дэмакратычнай фракцыі Сейма Латвіі. 1928 год

 

Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Білет дэпутата Сейма Латвіі. 1928 год
З устанаўленнем у Латвіі аўтарытарнага рэжыму Ульманіса пачаўся перыяд рэпрэсій. Асабліва жорстка гэта адбілася на нацыянальных меншасцях, і ў першую чаргу на беларусах. У спешным парадку зачыняліся нацыянальныя школы, прэса. Уладзімір Пігулеўскі быў звольнены з працы, а потым арыштаваны і сасланы ў Ліепайскі лагер.
Пасля вызвалення працаваў у Міністэрстве асветы школьным інспектарам. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны перапраўляў у тыл дзяцей з піянерскіх лагераў Латгаліі. У Саратаўскай вобласці быў дырэктарам сярэдняй школы, інспектарам РАНА, у Мянгерах (Татарстан) працаваў выхавальнікам у дзіцячым доме з латышскімі дзецьмі.
Вярнуўшыся ў 1945 годзе з эвакуацыі, Пігулеўскі працягвае педагагічную дзейнасць у Рыжскім мараходным вучылішчы, а з 1946 года выкладае курс рускай мовы ў Педагагічным інстытуце. Акрамя таго, удзельнічае ў складанні і рэдагаванні падручніка рускай мовы для латышскіх школ, чытае лекцыі ў педвучылішчы, Інстытуце павышэння кваліфікацыі настаўнікаў, Настаўніцкім інстытуце, у Доме народнай творчасці.
Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
З украінскім кампазітарам Аляксандрам Радчанкам і яго жонкай каля помніка Янісу Райнісу. 1958 год
Адукаваны, інтэлігентны, У.В. Пігулеўскі валодаў нейкім магнетызмам, здольным прыцягваць да сябе самыя разнастайныя колы людзей. Сярод яго сяброў былі і сталыя паважныя равеснікі, і зусім яшчэ юныя студэнты, але ўсім ім было цікава і ўтульна побач з гэтым прыязным, добразычлівым чалавекам. Нягледзячы на свой паважаны ўзрост, у душы ён заставаўся ўзнёслым і вясёлым юнаком. Адчуванне радасці жыцця дамінавала ў гэтым чалавеку, нягледзячы ні на якія цяжкасці і выпрабаванні.
Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Сяброўскі шарж на Уладзіміра Пігулеўскага. Мастак К. Елісееў. 1950-я гады
Выхад на пенсію ў 1950 годзе меў пэўнае пазітыўнае значэнне для Уладзіміра Пігулеўскага – вызваляўся час для больш грунтоўнай літаратурнай працы, якая вабіла яго на працягу многіх гадоў і да якой ён меў, безумоўна, прыродныя здольнасці.
Упершыню імя Уладзіміра Пігулеўскага з’яўляецца на старонках заходне-беларускага друку ў 1924 годзе. Пад псеўданімам Гуль ён выступіў з цыклам палемічных нататак адносна жыцця латышскіх беларусаў пад назваю “Пісьмы з Латвіі”. Ужо па іх можна было меркаваць пра публіцыстычныя здольнасці будучага літаратара.
Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Артыкул Уладзіміра Пігулеўскага “Беларусы ў Латвіі”. Змаганне. 31 студзеня 1924 года
Літаратурная спадчына Уладзіміра Пігулеўскага ўключае спробы ў галіне прозы, паэзіі, драматургіі, публіцыстыку.
Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
П’еса Уладзіміра Пігулеўскага “Хомуты”. Аўтограф. Канец 1940-х–1950-я гады

 

Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
П’еса Уладзіміра Пігулеўскага “Гидра”. Аўтограф. Канец 1940-х–1950-я гады
Сам Уладзімір Васільевіч даволі крытычна ставіўся да сябе як да літаратара. У адным з лістоў ён адзначаў: “У літаратурнай працы ўсё маё гора ў тым, што я, як старылітаратурны крытык, без усялякіх скідак гляджу на сябе – маладога празаіка. А добрая проза патрабуе нямала “практыкаванняў”. Тэмы, сюжэты ёсць добрыя. А вось хораша “аформіць” іх яшчэ пакуль што не ўмею. Мова бедная. Так што пакуль буду “вучыцца” на перакладах мастацкай літаратуры, нават калі яны і не будуць друкавацца”. Тым не менш яго нарысы, літаратурна- і тэатральна-крытычныя артыкулы да сённяшняга часу не страцілі сваёй цікавасці.
Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Артыкулы Уладзіміра Пігулеўскага “Белорусские драмтеатры на Прибалтийской театральной весне” і “Театральная весна” в Белоруссии”. Машынапіс з аўтарскай праўкай. 1958 год

 

Але перадусім талент Уладзіміра Пігулеўскага ў большай меры раскрыўся ў галіне мастацкага перакладу. Добрае веданне замежных моў (французскай, латышскай, чэшскай, польскай, украінскай) і несумненны пісьменніцкі дар дазволілі яму наблізіцца самому і наблізіць усіх нас да высокага мастацтва як нашых бліжэйшых суседзяў, так і сусветнай класікі.
Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
П’еса Лопэ дэ Вега “Авечча крыніца” ў перакладзе на беларускую мову Уладзіміра Пігулеўскага. Аўтограф. 1950-я гады
Так, у 1949 годзе ў перакладзе Уладзіміра Пігулеўскага на сцэне Латвійскага дзяржаўнага мастацкага тэатра імя Яніса Райніса была ажыццяўлена пастаноўка камедыі Янкі Купалы “Паўлінка”, а беларускія чытачы пазнаёміліся з творамі Яніса Райніса, Андрэя Упіта, Віліса Лацыса, Ганны Саксэ і многіх іншых пісьменнікаў.
Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Тэатральная праграма спектакля паводле камедыі Янкі Купалы “Паўлінка” ў перакладзе на латышскую мову Уладзіміра Пігулеўскага, пастаўленая на сцэне Латвійскага дзяржаўнага мастацкага тэатра імя Яніса Райніса. 1949 год

 

Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Тэатральная праграма спектакля паводле трагедыі Яніса Райніса “Любовь сильнее смерти” ў перакладзе на рускую мову Уладзіміра Пігулеўскага, пастаўленая на сцэне Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Латвіі. 1957 год

 

У 1957 годзе Уладіміра Пігулеўскага прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі, а ў 1959 годзе за вялікія заслугі ў прапагандзе беларускай культуры ён быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. На жаль, ужо пасмяротна.
Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Членскія білеты Саюза пісьменнікаў і Літфонда СССР. 1957 год

 

Фото предоставлены аотделом редких книг и рукописей ЦНБ НАН Беларуси
Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР і пісьмо Праўлення СП БССР, адрасаванае Вользе Пігулеўскай, адносна ўзнагароджання яе мужа Уладзіміра Пігулеўскага згаданай граматай. 1959 год
Уладзіміра Васільевіча Пігулеўскага не стала цёплым чэрвеньскім днём 1958 года. Раптоўная смерць напаткала яго ў разгар творчай дзейнасці і не дала скончыць шмат чаго з задуманага.

Матэрыял падрыхтавалі Таццяна Жук і Марына Ліс, навуковыя супрацоўнікіаддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі.

Асабісты архіў Уладзіміра Пігулеўскага зберагаецца ў ЦНБ НАН Беларусі і налічвае 100 адзінак захавання.


news.tut.by  
Tweet
Тэгі: Вільня, Гародня, Гродна, Даўгаўпілс, Коўна, Мінск, Міншчына, Пецярбург, Рыга

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі

Гарадзенцу Аляксандру Рябкову — 68 гадоў. 26 з іх ён выкладае дзецям гісторыю ў сярэдняй школе № 28,...

valiancina_shauchenka
Культура

Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца

6 сакавіка мусіла адбыцца адкрыццё фестывалю сучаснага мастацтва Moving Art Festival на пляцоўцы MAF заводу «Гарызонт». Але...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет

Цяпер, калі за сцяг — содні, за мітынг — арышт, за журналісцкую працу — зона, цяпер мы ўзгадваем, што...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка

Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі

Трэк «Канкан» трапіў у няміласць расійскай Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»
    Маё права
    Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»
    Літаратура
    Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»
    Грамадства
    Як мэдыя мяняюць Беларусь
    Грамадства
    Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету
    Літаратура
    У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM