• budzma.by
  • Пра нас
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
13.12.2017 | Беларуская мова

Паслы замежных дзяржаў масава загаварылі па-беларуску

Кіраўнікі і прадстаўнікі дыпмісій замежных дзяржаў у Беларусі далучыліся да беларускамоўнага паэтычнага флэшмобу. Прадстаўнікі пасольстваў Швецыі, Кыргызстана, Славакіі, Чэхіі і Фінляндыі прачыталі на відэа творы беларускіх аўтараў у падтрымку ўдзельнікаў конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom».

Image result for беларуская мова

На прапанову арганізатараў праекта адгукнуліся прадстаўнікі шматлікiх дыпмісій. Паслы і саветнiкi прызналіся, што з задавальненнем падтрымалі праект, выказаўшы сваё паважлівае стаўленне да беларускай культуры, мовы і літаратуры.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі Крысціна Юханесан пракаментавала свой удзел у праекце так: «Я з радасцю ўзяла ўдзел у ініцыятыве, якая падтрымлівае беларускую літаратуру. Для мяне гэта была адна з першых сустрэч са спадчынай беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Магу сказаць, што ў мяне засталіся толькі добрыя ўражанні і сапраўдная цікавасць да праекту». Крысціна Юханесан прачытала адзiн з самых вядомых твораў Максіма Багдановіча «Зорка Венера».

Да ініцыятывы далучыўся і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызскай Рэспублікі Кубанычбек Касымавіч Амураліеў. Пасол прачытаў верш Максіма Багдановіча «Зімой». 9 снежня адзначалася 126 гадоў з дня нараджэння гэтага класіка беларускай літаратуры.

«Родная мова закладае аснову для мыслення і эмоцый чалавека. Гэта неад’емная частка чалавечай асобы, якая далучае нас да нашага культурнага асяроддзя. Родная мова — гэта таксама важны інструмент для атрымання новых ведаў і для вывучэння іншых моў. У нас у Фінляндыі таксама дзве афіцыйныя мовы: фінская і шведская. Я ўзяў удзел у гэтым праекце, бо мяне цікавяць новыя мовы, і я хацеў выказаць сваю павагу да беларускай мовы», — пракаментаваў падтрымку праекта Яне Хейсканен, саветнік-пасланнік, кіраўнік Аддзялення Пасольства Фінляндыі ў Беларусі. Дыпламат абраў для чытання твор Якуба Коласа «Надыход зімы».

Пасол Славацкай Рэспублікі Ёзэф Мігаш абраў твор Якуба Коласа і прызнаўся, што беларуская мова здаецца яму вельмі прыгожай і мілагучнай.

Удзел у зімовым паэтычным флэшмобе таксама прыняў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілан Экерт. Пасол падтрымаў праект, прачытаўшы твор Якуба Коласа.

«Мы ўдзячныя прадстаўнікам дыпламатычнага корпуса за падтрымку праекта і ўдзел у нашай ініцыятыве і з радасцю адзначаем, што беларуская культура і літаратура цікавыя не толькі грамадзянам нашай краіны, але і прадстаўнікам іншых краін і культур», —пракаментаваў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў.

Падтрымка праекта прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса ў Рэспубліцы Беларусь — не адзіны прыклад удзелу прадстаўнікоў іншых краін у ініцыятыве. Раней удзельнікаў конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» ужо падтрымалі генеральны дырэктар і топ-менеджэры velcom. Яны запісалі відэа ў падтрымку рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў.

Першы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom» працягнецца да 20 снежня 2017 года. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі сярод навучэнцаў 7 і 8 класаў. Удзельнікам прапануецца запісаць відэа, на якім яны чытаюць адзін з твораў беларускай літаратуры. Затым неабходна размясціць відэа на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (Вконтакте, Facebook, Instagram) і пазначыць публікацыю афіцыйным хэштэгам конкурсу — #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Найлепшыя, на думку журы, канкурсанты будуць названы да 29 снежня 2017 года і возьмуць удзел у рэгіянальных этапах конкурсу ў 2018 годзе. Пераможцы рэспубліканскага фіналу атрымаюць смартфоны маркі Apple.

Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша Тэатр

Акторы мінскага інклюзіў-тэатра запрасілі на свой спектакль галівудскіх актораў

17 снежня у ДК МАЗ Сямейны інклюзіў-тэатр “і” паставіць свой самы папулярны спектакль “8 пачуццяў, або нараджэнне чалавека”. Мінулы паказ у лістападзе сабраў поўную залу на 1000 чалавек, і ў гэты раз артысты зноўку рыхтуюцца...

valiancina_shauchenka
Кіно

Андрэй Курэйчык зняў фільм у маляўнічай сядзібе ў Красках, а на ролю ўзяў самога амбасадара Францыі

У Нацыянальным мастацкім музеі скончыліся здымкі новага праекта рэжысёра і сцэнарыста Андрэя Курэйчыка «LIBERTÉ» (у літаральным перакладзе «Свабода»), перадае аўтар на сваёй старонцы ў фэйсбуку.  ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алена Анісім: Беларусізацыя ў грамадстве не спаўзае ўніз

Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім падвяла пэўныя вынікі сваёй дэпутацкай дзейнасці. У прыватнасці, яна адказала на пытанне, ці бываюць у парламенце гарачыя абмеркаванні:  –...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

Часопіс "Жэўжык": сучаснае беларускамоўнае выданне для дзетак

Так склалася, што ў нашай краіне не так і шмат выданняў на беларускай мове для дзетак. Наўскідку прыгадваюцца “Бярозка”, “Вожык”, “Вясёлка” і “Гарбузік”. З сакавіка 2019 года ў Беларусі выходзіць анлайн-часопіс...

Апошнія навіны

    Афіша Тэатр
    Акторы мінскага інклюзіў-тэатра запрасілі на свой спектакль галівудскіх актораў
    Кіно
    Андрэй Курэйчык зняў фільм у маляўнічай сядзібе ў Красках, а на ролю ўзяў самога амбасадара Францыі
    Грамадства
    Алена Анісім: Беларусізацыя ў грамадстве не спаўзае ўніз
    Літаратура Беларуская мова
    Часопіс "Жэўжык": сучаснае беларускамоўнае выданне для дзетак
    Літаратура
    Віктар Марціновіч: «Я непажаданы сын беларускай літаратурнай тусоўкі»
    Грамадства
    Як частаваць птушак правільна?
    Замежжа
    «Маленькага прынца» па-беларуску будуць прадаваць у Маскве
    Грамадства
    Працуем далей. Урад не падтрымаў прапанову зрабіць 31 снежня выходным
    Кіно
    Фільм «Адмірал» па-беларуску
    Замежжа
    У Вільню едзе “Рэвізор”: распачаўся продаж квіткоў на паказ спектакля Купалаўскага тэатра ў літоўскай сталіцы
    Беларуская мова
    Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса «Не для чужых вачэй»
    Грамадства
    «Такі жаніх нам ня любы». Беларускі ў нацыянальных строях выкацілі гарбуз да расейскай амбасады
    Мастацтва Тэхналогіі
    Мінскі стрыт-арт «Будучыня» «ажыве» з дапамогай тэхналогій дапоўненай рэальнасці
    Гісторыя
    «Давайце канчаць з нацыянальным падзелам краіны». Як Андропаў спрабаваў ліквідаваць БССР
    Байнэт
    Адміністратары беларускіх суполак «УКантакце» падтрымалі заяву супраць інтэграцыі з Расеяй

Афіша

  • 07.12

    Ток-шоў "Стасункі ў кібер-прасторы: правілы паводзінаў"

  • 12.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 09.12 17:00Прэзентацыя лістападаўскага нумара часопіса “Маладосць”
  • 09.12 18:00Адкрыццё выставы і выступ Пятра Клюева ў музеі Максіма Багдановіча
  • 09.12 19:00В Минске пройдет попсовый маскарад
  • 10.12 20:00Зимний вечер с The Apples
  • 11.12 14:00Зімовы сон у Мастацкім музеі: Дзіўныя гісторыі пра “Рускі імпрэсіянізм”
  • 11.12 20:00Блюз от EIGHTANDOUT в TNT Rock Club!
  • 12.12 18:00Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Чаго чакаць ад 8 снежня
    • Дзмітрый Шэпелеў: "Я грамадзянін Беларусі. Я не грамадзянін Расіі"
    • Да чаго рыхтуецца беларускае войска? Закон “пра адтэрміноўкі” – верх айсберга
    • Дзе і як адсвяткаваць Каляды дзеткам і дарослым
    • «Ані літоўцы, ані беларусы ня кралі ў Польшчы ніякіх герояў», — польская тэлевядоўца

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM