• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
12.10.2018 | Cult Fiction

Пасрэдствам срэдств. “Р.С.П.” як гульня і праграма

Хадзіць у народ можна па-рознаму. Загружацца півасам у мясцовым як бы бровары. Весяліцца пад бадзёрыя рытмы цётачак у вышыванках, што аджыгаюць на лістападаўскім кірмашы ля твайго метро. Глядзець роднае ТБ. Глядзець іншароднае ТБ. Зваліць на лецішча ў пошуках апошняга слоіка леташняга сунічнага сочыва. Штодзень працаваць у дзяржустанове. Не прабіваць трамвайны квіток. Ці проста ляцець плячом к плячу ў падземным пераходзе, падзяляючы лёс і маршрут з адрабіўшымі сваё пралетарыямі. А ёсць яшчэ гульня ў народ. Наіўная батлейка разумных чувачкоў, нармальны такі гандаль айчыннай лухтой. Вось ровар. Гэта – “дарагая прасцітутка”. Гэта – “таксісты на кафеіне”. Вось тут – гітарка і кепачка “Чыкага булз”. Побач “маладая сымпацічная судззя” і “бугаі з ГАІ”. І гэта ўсё – наш пацанскі попс.

Новы рэліз групоўкі “Р.С.П.” (раней вядомай як “Разбітае сэрца пацана”) пад назвай “Карняплоды любві” – дакладны адбітак нашай пераможнай стабільнасці. Бо тут можна вечна заставацца актуальным, проста ўключыўшы паўтор.

Базавая формула “Р.С.П.” бачыцца празрыстай, як кактэйль “Слеза комсомолки”. Тры яе падставовыя складнікі: акторская песня, сіроцкія заплачкі і дыскатэка 90-х.

Акторскія спевы – нармальны дадатак кожнай лакальнай поп-культуры. Шмат не з’ясі, але ж і шкоды не будзе. Актораў запускаюць, калі не хапае фактуркі. Так у свой час зашнураваная ўшчэнт савецкая эстрада дазіравана частавала слухача Андрэем Міронавым (нібыта кішэннае кабарэ) і Мішам Баярскім (як бы цацачны Джо Кокер). Так на пачатку 1980-х польскі попс зрабіў з актора Пятра Франчэўскага суперзорку Франка Кімано.

Ну якія з іх спевакі? Якія трэба. Нефарматныя. Свойскія.

Актору дазволена шмат. Жартаваць і плакаць. Хрыпець і верашчаць. Чапляцца за слоўкі і накручваць жарсці. Не здымаць капялюш. Ці, наадварот, скінуць з сябе ўсё. Праца такая. Ліцэдзейства, панімаіш. Яму можна.

Пэўна, таму з сярэдзіны 1990-х ў нашай прыціхлай краіне шчыльна пакаціла акторскае поп-рок-музыкаванне: Аляксей Шадзько, “Дзеці дзяцей”, Naka, Sounduk, ili-ili, Zui… І, натуральна, “Р.С.П.”. Акторскія штучкі. Легітымныя скамарошыны.

А калі штосьці раптам не торкае ў тых музычных практыкаваннях – дык што вы хочаце? Яны ж так, па прыколу. У вольны час.

Другі складнік – маляўнічае сіроцтва. Гарадскія страданія, паважаны і папулярны жанр. Патаемная асалода пацанскіх пасідзелак, з якой зрабіў стадыённы атракцыён легендарны “Ласковый май”. “Май” легалізаваў вулічныя распевы і зрабіў прафаннае каштоўным. Наіўныя самапальныя песенькі выйшлі ў топы. І вывелі ў людзі новага лірычнага героя – простага пацанчыка з разбітым сэрцам. Ціхага пасажыра апошняга трамвая. Стыхійнага паэта. Ён жа –“парэнёк пад следствіем”.

Нармальны герой пераходнага часу. Адно што наш трамвайчык стабільна валіць не наперад, а па кальцавой. Таму адпрасаванаму незавершаным транзітывам народу можна бясконца ўцюхваць рэтра-“ляпісаў”, “Сашу і Сірожу” ды пазасталых лепрыконсаў. Бо тутэйшыя пацанчыкі з пацанкамі не маюць шанцаў (і матывацый) пасталець. І ловяцца на знаёмае.

Прэзентацыя альбома РСП “Карняплоды любві”

У “Карняплодах любві” музычных эсперыментаў прадказальна няма. Не той фармат. “Р.С.П.” стабільна вырабляе штосьці накшталт брытанскага паб-року (з папраўкай на пяшчотную ВІАшнасць і лёгкі хіпсцерызм) – хваткія кароткія трэкі, дазнякі чыстага фану для памяркоўнай большасці памяркоўна адукаваных.

Адсюль – кідкі (і штучны, як усё кідкае) закос пад “прастых і маладых рабят”. Адзіны на ўсю дыскаграфію. А што? Вось “Нірване” ж хапіла.

Адсюль – олдскульны дыскатэчны гук і інфантыльныя тэксты. З шэрагу тых, што пралятаюць наскрозь, не кранаючы істотнага.

Адсюль – хітовыя прыпевы з рэстаранным прысмакам. Дэманстратыўна папсовыя аранжыроўкі, гітарныя запілы, пяшчотная флейтачка ды лоўкія спевы.

Адсюль – моўныя штучкі з міксам расейшчыны і беларушчыны. А як інакш? Пацан-попсу пасуе толькі трасянка. Роўна як найлепшы музычны кампаньён трасянкі – акурат пацан-попс.

Трасянка – мова-падлетак. Не стыль прамаўлення, а стан мяккай (не)залежнасці ад наяўнага. Ціхі сабатаж нарматываў ды правілаў. Плюс адсутнасць надзеі іх неяк пасунуць. Гэта спроба пошуку сябе ў прабелах чужых сэнсаў. Агучка прасторы ў адсутнасці адэкватнага слоўніка.

“А ты на атчотнам канцэрце, правёў цібя Пеця Елфімаў…”

Стыль “Р.С.П.” – слабая мова культурнага памежжа. Тут няма куды бегчы. І невядома, навошта. Дзетка, хочаш пламбірчык? Час даўно спыніўся дзесьці на 16+.

І гэта агульны дыягназ, большы за разбор чарговага альбома чарговай брыгады. Белкульт стабільна ў разабраным стане. А светлае заўтра неяк спазняецца. “Неакрэслены стан, незавершаны лад…” (Анемпадыстаў). “Правільна” – а гэта што? “Насуперак” – ужо праехалі. “Інакш” – а хто падкажа? Белавус ці Башмет?

Застаецца тое, што мы любім: памыляцца ды збочваць. Дагульваць свой дваровы футбол. Танчыць пад лёгкія песенькі ад цэнтравых разумнікаў. Крычаць разам: “Сёння не ўбіцца нам на Зыбіцкай!” Трызніць: “Ты пазабыла дарогу к фальклёру…” Галасіць: “У міня ёсць петушок, у цібя культурны шок!” Пацаніць ды трасянкаваць.

Вось вам наш пяты альбом. І пофігу, што вы не чулі папярэдніх. Там тое самае.

Максім Жбанкоў

 

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

У Польшчы пачала дзейнасьць дыстанцыйная адукацыйная плятформа «Беларуская акадэмія», паведамляе Свабода. Акадэмія ажыцьцяўляе навучаньне на беларускай і расейскай мове паводле балёнскага працэсу з наступнай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?

Радаснай навіной у фэйсбуку падзялілася дачка Юліі Слуцкай Аляксандра: ёй прыйшоў першы ліст ад мамы. Хоць Юлію Слуцкую — вядомага медыяменеджара і стваральніцу беларускага Прэс-клуба — затрымалі...

valiancina_shauchenka
Краіна

На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота

Фатаграфіі і відэа ідэальна роўнага ледзянога кола на рацэ Лясная ў Камянцы разлятаюцца па сацсетках, перадае Наша Ніва. Людзей здзіўляе гэта незвычайная прыродная з’ява: мала таго,...

Апошнія навіны

    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM