• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
24.03.2020 | Афіша Тэатр

Купалаўскі тэатр упершыню прадставіць сусветны паказ легендарнай «Паўлінкі»!

27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра, упершыню пройдзе сусветны паказ легендарнага спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Паўлінка», які адбудзецца пры падтрымцы відэасэрвіса VOKA. Самы папулярны спектакль Беларусі будзе трансліравацца ў прамым эфіры на ўвесь свет. Гэты сацыяльны праект падтрыманы генеральным партнёрам 100-га сезона найстарэйшага тэатра краіны – кампаніяй А1.

1.jpg

«Паўлінка», пастаўленая Львом Літвінавым ў 1944 годзе на базе Томскага драматычнага тэатра ва ўмовах эвакуацыі, лічыцца сапраўднай візітнай карткай Купалаўскага. Менавіта гэтым спектаклем пачынаецца кожны сезон, а сама пастаноўка застаецца неад’емнай часткай рэпертуара тэатра ўжо амаль 80 гадоў. У 2019 годзе «Паўлінка» Купалаўскага прызнана нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.

За гады існавання спектакля ў ролі Паўлінкі гледачы змаглі пабачыць амаль два дзясяткі таленавітых акрыс — ад Раісы Кашэльнікавай і Зоі Белахвосцік да Марты Голубевай, якая і ўвасобіць галоўную гераіню пастаноўкі 27 сакавіка. Разам з ёй на сцэну Купалаўскага выйдуць «зорныя» артысты Марыя Захарэвіч, Павел Харланчук-Южакоў, Андрэй Кавальчук, Алена Сідарава, Мікалай Кучыц, Наталля Качаткова, Марына Гардзіёнак, Дзмітрый Тумас і іншыя.

3.jpg

Спектакль «Паўлінка» будзе паказаны ў прамым эфіры з мэтай стварэння для жыхароў Беларусі, прадстаўнікоў беларускай дыяспары за мяжой, для нашых суграмадзян, якія па розных абставінах знаходзяцца за мяжой, і для ўсіх, хто цікавіцца беларускай культурай, магчымасці пазнаёміцца з шэдэўрам тэатральнага мастацтва сусветнага ўзроўню.

6.jpg

Прамы эфір 27 сакавіка будзе даступны ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі і іншых краін свету нават без аўтарызацыі. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. Для спектакля таксама будуць даступныя субтытры на рускай мове. Паказ пачнецца ў 19:00.

Запрашаем для анлайн-прагляду!

Паводле прэс-рэлізу

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна

Аляксандр Пятроў — гродзенскі старажыл і аўтар чатырох кніг па турызме — працягвае дзяліцца з Hrodna.life гісторыямі з Гродна 1940-50-х. На гэты раз ён успамінае пра...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні

Дыпламат і мовазнаўца Пятро Садоўскі ў сябе ў фэйсбуку падзяліўся ўспамінамі пра мастака Барыса Заборава. Барыс Забораў. Аўтапартрэт з мадэллю. Галерэя Уфіцы Барыс Забораў памёр...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны

22 студзеня 2014 году падчас Эўрамайдану ў Кіеве быў забіты беларус Міхась Жызьнеўскі. Пазьней яго прызнаюць Героем Украіны, у 2017-м прэзыдэнт Парашэнка перадасьць Зорку Героя бацькам. Забойца дагэтуль...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР

Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай «Росквіт» у Баранавічах, берасьцейскага абласнога каардынатара руху «За свабоду» Юрыя Казакевіча прыйшлі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расьсьледаваньняў...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM