• budzma.by
  • Пра нас
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
12.11.2019 | Культура

Выходзіць новая версія бестселера сярод беларускіх настолак — «Паўстанцы». Гутарка са стваральнікамі

Калі вы яшчэ ніводнага вечара не правялі за першай беларускамоўнай настолкай «Паўстанцы», то зараз мы раскажам, што вы губляеце. Рыхтуйцеся: каб перамагчы супернікаў, давядзецца маніць, блытаць і прыдумляць уласную стратэгію.

Гульні Антона і Насты Янкоўскіх ужо 7 гадоў — самы час абнавіць і перавыдаць настолку, якая ў пэўнай ступені стала ўжо легендарнай. Чым стваральнікі і заняліся.

«Паўстанцы» пагружаюць у атмасферу 1863 года. У гульні можна заняць месца любой знакамітай гістарычнай асобы, што абраслі легендамі: Каліноўскага, Урублеўскага ці нават Мураўёва. А можна ў ролі звычайнага беларуса паўплываць на вынік паўстання.

«Першае выданне «Паўстанцаў» выйшла ў 2013 годзе і мы адчулі, што гульня знайшла сваіх прыхільнікаў. Трэба было рухацца далей. І вось у другой рэдакцыі «Паўстанцы» займелі цалкам новы выгляд, сталі больш дынамічнымі. Пашырылася гістарычнае напаўненне і з’явіліся два цікавыя дадаткі — «Праклён» і «Падзеі», — расказвае аўтар гульні Антон Янкоўскі.

Стваральнікі «Паўстанцаў» Наста і Антон Янкоўскія.

Гульня пабудаваная на механіцы «пошукаў невядомага», і нечым нагадвае знакамітую гульню «Мафія». Але ў той жа час яна мае шмат цікавых адметнасцяў, рэжымаў гульні і дадаткаў, якія робяць яе ўнікальнай. Гэта найперш зносіны паміж людзьмі, абмеркаванне і выказванне пазіцый.

Мы распыталі стваральнікаў пра тое, як гульня заваёўвала прыхільнікаў і якія ўдасканаленні атрымала за час існавання.

«Наша Ніва»: Як узнікла сама ідэя гульні?

Антон: З жарту. Мы размаўлялі пра тое, што беларускіх настолак няма, на той момант не было, і што, да прыкладу, беларускай тэмай маглі б стаць паўстанцы. Пачалі развіваць гэтую думку, прадумваць механіку і цікавыя фішкі. І гэтая ідэя так нам спадабалася, што мы вырашылі абавязкова яе ажыццявіць.

Наста: Я ніколі не думала, што буду гуляць у настольныя гульні і тым больш іх маляваць. Напачатку ідэя выдання гульні падалася мне вельмі авантурнай. Праект атрымаўся цікавы, але цяжка было спрагназаваць яго папулярнасць.

НН: Калі прыйшло разуменне, што праект атрымаўся?

Антон: На той момант мы няшмат ведалі пра настолкі і зусім нічога пра іх продаж. Тады мы з Настай сустракаліся і ўжо планавалі вяселле. Я пераканаў яе амаль усе грошы, што мы ўжо сабралі на вяселле, укласці ў выданне гульні. Тры дні ўгаворваў. А ў выніку ў гульні быў такі поспех, што мы нават падзарабілі сабе на вяселле.

Наста: У нас было запланавана некалькі прэзентацый і мы вельмі хваляваліся, што ніхто да нас не прыйдзе. А ў выніку ў Гародні і ў Менску было столькі народу, што нават на вуліцы стаялі. Кожны дзень да нас звярталіся з розных СМІ па інтэрв’ю, для нас гэты поспех быў нечаканым і вельмі прыемным.

Антон: Тады мы не ставілі сабе за мэту зрабіць «Паўстанцаў» камерцыйным праектам, можа менавіта таму гульня і мела такі поспех. І ў выніку натхніла нас на адкрыццё ўласнай крамы настолак і выпуску новых настольных гульняў свайго аўтарства. Гульня вызначыла накірунак нашага жыцця на далейшыя сем год. Ніколі не думалі, што прысвецім сваё жыццё настолкам. А цяпер ужо і спыніцца не можам.

НН: Чаму вырашылі праз 7 год вярнуцца да «паўстанцаў»?

Антон: Цягам некалькіх год першы наклад гульні скончыўся, але попыт не знік — у нас працягвалі запытвацца, як набыць «Паўстанцаў». Было зразумела, што перавыданне варта рабіць. Але за гэты час мы моцна паглыбіліся ў свет настолак: адкрылі сваю краму, выпусцілі шэраг уласных праектаў і згулялі ў безліч разнастайных гульняў. Да таго ж, мы правялі шмат гульнятэк па «Паўстанцам» і мелі багата каментароў і пажаданняў ад гульцоў. Пасля гэтага перавыдаваць гульню ў такім самым выглядзе ўжо не хацелася: за гэты час мы дапрацавалі гульню, пераглядзелі яе канцэпцыю.

НН: Што зменіцца ў новай версіі?

Наста: Па-першае, цалкам зменіцца знешні выгляд гульні. Паколькі першы наклад рабілі хутка і было зусім не зразумела, што з гэтага атрымаецца, то дызайн быў вельмі просты, пабудаваны на фотаздымках і гатовых выявах. Гэтым разам мы вырашылі ўсё зрабіць інакш: усе ілюстрацыі ў новай рэдакцыі ўжо цалкам намаляваныя з дапамогай графічнага планшэту. Трэба было распрацаваць агульную стылістыку гульні, абраць каляровую гаму, прыдумаць усе элементы аздаблення: вянкі, картушы, стужкі. Самым складаным, вядома, было намаляваць партрэты і зрабіць шрыфтавую кампазіцыю з назвай гульні. Каб адзенне, зброя і розныя дэкаратыўныя элементы аздаблення адпавядалі часам паўстання, трэба было знайсці і пераглядзець шмат выяў і здымкаў тых часоў.

Антон: З гістарычным напаўненнем нам дапамог гарадзенскі гісторык Аляксей Кайрыс. Ён актыўна нас кансультаваў і падбіраў для гульні матэрыял.

НН: Якія гістарычныя адсылкі будуць у новых «Паўстанцах»?

Антон: Па-першае, усе персанажы — гэта рэальныя гістарычныя дзеячы. Нават беларусы займелі біяграфіі. Мы знайшлі шмат цікавых гістарычных выпадкаў, лёсаў — і найбольш цікавыя паклалі ў аснову біяграфій беларусаў. У паўстанцаў і царскіх службоўцаў з’явіліся лозунгі, якія былі папулярныя ў часы паўстання. З’явілася калода «Падзей», у якой узгадваюцца 12 значных для паўстання дат. Цытаты з «Мужыцкай праўды» будуць змешчаны ў літаратурнай частцы карт «Праклёну», а карты «Лёсу» мадэлююць лёсы ўдзельнікаў паўстання: нехта быў павешаны на шыбеніцы, а нехта збег у пушчу.

НН: Якой кампаніяй лепш гуляць у «Паўстанцаў»?

Антон: Для гульні лепш сабрацца вялікай кампаніяй. Але гэта і добра, бо стварае нагоду для сустрэчы са старымі сябрамі. Альбо, напрыклад, праз гульню можна спрабаваць наладзіць нефармальныя зносіны ў новай кампаніі.

НН: «Вядома, што на перавыданне «Паўстанцаў» вы ладзіце краўндфандынгавую кампанію. Што прапануеце тым, хто да яе далучыцца?»

Антон: Акрамя магчымасці замовіць саму гульню у ліку першых і па ніжэйшым кошце, мы прапануем некалькі адмысловых лотаў: стыкеры з Каліноўскім і лозунгамі паўстання, стылёвы ільняны чахол, значак, падобны да тых, якія насілі ў час паўстання ў знак салідарнасці («чорная біжутэрыя»), і персанальныя карты.

Наста: Але кожны асобнік гульні можа стацца ўнікальным. Падчас кампаніі мы прапануем распрацаваць для кожнага набору ўнікальную карту, якая будзе зроблена ў стылістыцы гульні. Можна замовіць сябе, свайго сябра ці нават свайго продка, які жыў у тыя часы. Кожны можа абраць, кім быць: паўстанцам, беларусам ці нават царскім службоўцам. Гэтую карту можна будзе выкарыстоўваць падчас гульні.

НН: Ці выпадковасць гэта, што перавыданне гульні супала з перапахаваннем Каліноўскага?

Антон: У 2012 годзе мы прыдумалі гульню, і калі зразумелі, што ў 2013 годзе адбудзецца 150-я гадавіна паўстання, то стала відавочна: мы абавязкова павінны выдаць гульню.

Наста: Перавыданнем мы заняліся амаль два гады таму, але працавалі над гульнёй павольна: шукалі дызайнерскае рашэнне, дапрацоўвалі дадаткі. І калі новая версія гульні была амаль гатовая, з’явілася навіна пра перапахаванне. Нам вельмі спадабалася гэтае супадзенне. Прыемна, што гульня жыве сугучна з часам. 

НН: Калі чакаць новых «Паўстанцаў» на паліцах крамаў?

Антон: Мы плануем, што ў продажы гульня з’явіцца ў першай палове снежня. Ужо на гэтым тыдні мы аддаём гульню ў друк. Таму і заахвочваем усіх падтрымаць выданне зараз і атрымаць цікавосткі да свайго асобніка.

НН: Акрамя «Паўстанцаў», што яшчэ карыстаецца асаблівым попытам?

Наста: Мы ганарымся нашымі серыямі гульняў «Мова» і «Беларускія ігральныя Карты Лапіных». А яшчэ набываюць папулярнасць нашы праекты «Гаспадар цмокаў» і «Дойліды».

Антон: Апошнія гады мы таксама робім гульні па карпаратыўнай замове, ездзім на фестывалі настольных гульняў, прадстаўляем свае напрацоўкі. У хуткім часе тры гульні нашага аўтарства выйдуць у буйных расійскіх выдавецтвах. З беларускамоўных — мы зараз працуем над гульнёй пад назвай «Першадрукар». Уявіце: 15 стагоддзе, ідзе змаганне паміж друкарнямі за званне самай папулярнай. У гульні сустрэнеце Скарыну, Сапегу і нават надрукуеце статут ВКЛ. Спадзяёмся, у наступным годзе гульня ўжо пабачыць свет.

Наталля Тур, фота Наталлі Салама, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша Тэатр

Акторы мінскага інклюзіў-тэатра запрасілі на свой спектакль галівудскіх актораў

17 снежня у ДК МАЗ Сямейны інклюзіў-тэатр “і” паставіць свой самы папулярны спектакль “8 пачуццяў, або нараджэнне чалавека”. Мінулы паказ у лістападзе сабраў поўную залу на 1000 чалавек, і ў гэты раз артысты зноўку рыхтуюцца...

valiancina_shauchenka
Кіно

Андрэй Курэйчык зняў фільм у маляўнічай сядзібе ў Красках, а на ролю ўзяў самога амбасадара Францыі

У Нацыянальным мастацкім музеі скончыліся здымкі новага праекта рэжысёра і сцэнарыста Андрэя Курэйчыка «LIBERTÉ» (у літаральным перакладзе «Свабода»), перадае аўтар на сваёй старонцы ў фэйсбуку.  ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алена Анісім: Беларусізацыя ў грамадстве не спаўзае ўніз

Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім падвяла пэўныя вынікі сваёй дэпутацкай дзейнасці. У прыватнасці, яна адказала на пытанне, ці бываюць у парламенце гарачыя абмеркаванні:  –...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

Часопіс "Жэўжык": сучаснае беларускамоўнае выданне для дзетак

Так склалася, што ў нашай краіне не так і шмат выданняў на беларускай мове для дзетак. Наўскідку прыгадваюцца “Бярозка”, “Вожык”, “Вясёлка” і “Гарбузік”. З сакавіка 2019 года ў Беларусі выходзіць анлайн-часопіс...

Апошнія навіны

    Афіша Тэатр
    Акторы мінскага інклюзіў-тэатра запрасілі на свой спектакль галівудскіх актораў
    Кіно
    Андрэй Курэйчык зняў фільм у маляўнічай сядзібе ў Красках, а на ролю ўзяў самога амбасадара Францыі
    Грамадства
    Алена Анісім: Беларусізацыя ў грамадстве не спаўзае ўніз
    Літаратура Беларуская мова
    Часопіс "Жэўжык": сучаснае беларускамоўнае выданне для дзетак
    Літаратура
    Віктар Марціновіч: «Я непажаданы сын беларускай літаратурнай тусоўкі»
    Грамадства
    Як частаваць птушак правільна?
    Замежжа
    «Маленькага прынца» па-беларуску будуць прадаваць у Маскве
    Грамадства
    Працуем далей. Урад не падтрымаў прапанову зрабіць 31 снежня выходным
    Кіно
    Фільм «Адмірал» па-беларуску
    Замежжа
    У Вільню едзе “Рэвізор”: распачаўся продаж квіткоў на паказ спектакля Купалаўскага тэатра ў літоўскай сталіцы
    Беларуская мова
    Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса «Не для чужых вачэй»
    Грамадства
    «Такі жаніх нам ня любы». Беларускі ў нацыянальных строях выкацілі гарбуз да расейскай амбасады
    Мастацтва Тэхналогіі
    Мінскі стрыт-арт «Будучыня» «ажыве» з дапамогай тэхналогій дапоўненай рэальнасці
    Гісторыя
    «Давайце канчаць з нацыянальным падзелам краіны». Як Андропаў спрабаваў ліквідаваць БССР
    Байнэт
    Адміністратары беларускіх суполак «УКантакце» падтрымалі заяву супраць інтэграцыі з Расеяй

Афіша

  • 07.12

    Ток-шоў "Стасункі ў кібер-прасторы: правілы паводзінаў"

  • 12.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 08.12 11:00CultKIDS - Курс №4 / Шрифт или котик?
  • 08.12 13:00"Что не так?! Лекция о Правах человека" в Витебске
  • 08.12 16:00Фестиваль Old Audio Fest
  • 08.12 18:00Ларп “Гісторыі з жыцця Максіма”
  • 09.12 17:00Прэзентацыя лістападаўскага нумара часопіса “Маладосць”
  • 09.12 18:00Адкрыццё выставы і выступ Пятра Клюева ў музеі Максіма Багдановіча
  • 09.12 19:00В Минске пройдет попсовый маскарад

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Чаго чакаць ад 8 снежня
    • Дзмітрый Шэпелеў: "Я грамадзянін Беларусі. Я не грамадзянін Расіі"
    • Да чаго рыхтуецца беларускае войска? Закон “пра адтэрміноўкі” – верх айсберга
    • «Ані літоўцы, ані беларусы ня кралі ў Польшчы ніякіх герояў», — польская тэлевядоўца
    • Дзе і як адсвяткаваць Каляды дзеткам і дарослым

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM