• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
02.10.2017 | Разам да справы!

Паўтоны дранікаў з’елі за мінулую суботу ў Магілёве (фота)

Некалькі тысяч чалавек наведалі ў гэтую суботу, 30 верасня, Дранік-фэст у Магілёве. Фестываль ужо некалькі гадоў праходзіць на этнахутары Зялёны гай і паспеў стаць своеасаблівай візітнай карткай горада. Тут не ірвуцца ў Кнігу рэкордаў Гінеса, спрабуючы спячы самы вялікі дранік або накарміць дранікамі як мага больш людзей. Дранік-фэст — гэта цудоўнае свята, дзе ўсё для людзей, такая маленькая Еўропа з магілёўскім каларытам.

http://budzma.by/wp-content/gallery/df2/IMG_7321.JPG

Удзельнікі фестывалю дзеляцца на некалькі каманд і ўвесь дзень пякуць дранікі па сваіх уласных (часта сакрэтных) рэцэптах — усё, вядома, бясплатна. Чые дранікі смачнейшыя — той і перамагае, праўда, каманды ў асноўным ўдзельнічаюць не дзеля перамогі. Хтосьці дзярэ бульбу на буйной тарцы, хтосьці — на дробнай, адны дадаюць яйкі і цыбулю, іншыя — муку ці нават грэчку — i кожны упэўнены, што менавіта яго рэцэпт правільны. Пакаштаваць беларускі прысмак выстройваюцца вялізныя чэргі, часам дранікаў даводзіцца чакаць 20-30 хвілін! Але мяркуючы па тым, што папулярнасць фестывалю толькі расце, людзі ўпэўненыя, што яно таго вартае.

Негалосны фаварыт свята — каманда Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. У чэргах шэпчуцца, што менавіта ў іх самыя смачныя дранікі.

— А i не дзіва, прафесіяналы ж. Напэўна, спецыяльна да фестывалю вывелі формулу ідэальных дранікаў у сябе ў лабараторыях, — жартуюць магілёўцы.

У гэтым годзе, прызнаюцца ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў, на Дранік-фэсце з’елі паўтоны бульбы (дарэчы, бульбачка свая, мясцовая, з Быхаўскага раёна)! Колькі гэта ў драніках — палічыць проста нерэальна. Порцыі, як правіла, невялікія — адна-дзве бульбяныя ладкi на чалавека, бо ахвочых вельмі шмат. Дарэчы, людзям на фэсце ёсць чым заняцца і апроч ежы: працавалі фотазоны, невялікі маркет мясцовых рамеснікаў, праходзілі майстар-класы, конкурсы і эстафеты для дзяцей, можна было пакатацца на восліку, сустрэцца з сябрамі, паслухаць жывую музыку, пакачацца ў гамаку ці проста паваляцца на траве — словам, выдатна правесці час.

— Я вось паўгадзіны ўжо стаю у чарзе, змерзла, нават пачала думаць, што лепш бы я гэтыя дранікі дома сама згатавала, але потым паглядзела, як дзецям тут хораша, якія людзі задаволеныя і шчаслівыя, і адразу пацяплела на душы. Ды і чарга мая падышла якраз — дранiчкi гарачанькiя паспелі, — прызнаецца магіляўчанка Таццяна. — Ёсць у нас у Беларусі яблычны спас, ёсць мядовы і арэхавы. А гэта хай будзе бульбяны.

Адно з новаўвядзенняў фестывалю ў гэтым годзе — прыз “Залатая тарка”. Яго ўручылі установе грамхарчу, якая, на думку магілёўцаў, гатуе і падае самыя смачныя дранікі ў горадзе — першае месца ў кавярні “Блиндажъ”, другое — у “Шпаркага лася”, а трэцяе — у “МКС”, аднак вы можаце з гэтым рэйтынгам не згаджацца і самастойна ажыццявіць дранічны пабкроўл па ўстановах горада, каб па свайму густу выбраць самы смачны дранік Магілёва.

 

 

Іра Тонева

Іна Мельнікава

Глядзіце таксама:

“Дранік-Фэст” у фота


Tweet
Тэгі: Магілёў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» вас чакаюць інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

У кнігі «36 і 6 катоў» дзіцячай пісьменніцы Галіны Удавічэнка толькі ва Украіне — 35 перавыданняў, 149 тысяч асобнікаў! Пра беларускае выданне Нашай Ніве расказваюць самі перакладчыкі, дружная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Алесь Кіркевіч піша на budzma.by пра феномен расійскага палітыка Аляксея Навальнага Навальны зрабіў смелы ўчынак. Не паспрачаешся. Менавіта таму найбліжэйшым часам ён будзе піць зусім не нямецкае піва,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?

15 студзеня ў выдавецтва «Янушкевіч» прыйшлі з аглядам супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Дырэктара выдавецтва Андрэя Янушкевіча выклікалі на допыт. Увечары яго адпусцілі, але цяпер...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM