• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
29.05.2015 | Грамадства Adnak!

Пажыральнікі рэкламы па-беларуску: ад кваса да Канстытуцыі

Рэклама – рэч загадкавая: з аднаго боку мы яе не вельмі любім, асабліва па тэлевізары, а вось калі яе паказваюць у кінатэатры, стаўленне да яе змяняецца дыяметральна. У гэтым чарговы раз пераканалася кампанія кампанія “Будзьма беларусамі!” супольна са спецыялізаваным інтэрнэт-рэсурсам marketing.by, якія зладзілі рэтраспектыўны паказ  беларускамоўнай рэкламы за апошнія пяць гадоў.

Паказ прайшоў у межах Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы AD.NAK! Атрымаўся такі сабе “вечар пажыральнікаў беларускамоўнай рэкламы” – і, мяркуючы, па цікавасці аўдыторыі, не апошні.

“Рэклама ўплывае на нас штодня, хочам мы таго ці не, – кажа каардынатар кампаніі “Будзьма” Ніна Шыдлоўская. – Аднак асаблівасць беларускай рэкламы ў тым, што па ёй немагчыма ідэнтыфікаваць краіну, беларускамоўнай і беларускаментальнай рэкламы вельмі мала. Менавіта для таго і быў створаны Фестываль AD.NAK! – прыцягнуць стваральнікаў рэкламы і рэкламадаўцаў да беларускай мовы, паказаць што беларуская мова – якасны інструмент камунікацыі. Рэклама на мове – гэта адметна,  модна,  сучасна! Працуючы ў беларускай мове, адмыслоўцы пачынаюць адкрываць для сябе цэлы культурніцкі пласт, знаходзіць “разынкі” для рэкламы, пра якія раней нават не здагадваліся. За шэсць гадоў фестывалю кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з парталам marketing.by запусцілі такія працэсы, што нават пры жаданні мы ўжо не змаглі б адмовіцца ад правядзення чарговага AD.NAK!”.

Сяргей Скараход, кіраўнік marketing.by, распавёў пра адметнасці намінацый сёлетняга фестывалю, нагадаўшы, што такое мерапрыемства было б складана арганізоўваць, калі б не партнёрская дапамога. І найперш – кампаніі velcom, якая другі год запар падтрымлівае фестываль і з’яўляецца яго генеральным партнёрам.

Рэтраспектыва беларускамоўнай рэкламы выявілася выдатнай ідэяй – на пляцоўцы Studio67 сабралася каля сотні аматараў ці то мовы, ці то рэкламы, а можа, і таго, і іншага. Паказ доўжыўся больш за паўтары гадзіны, што з аднаго боку быццам бы шмат, з іншага – на вялікі жаль, у гэты час уклаліся амаль пяць гадоў відэатворчасці беларускамоўных рэкламістаў.

Падчас такіх праглядаў рэкламных ролікаў (менавіта ў глядацкай зале, а не дома на канапе), пачынаеш разумець, што рэклама можа мець мастацкую вартасць. Нават самыя простыя рэчы на вялікім экране пачынаюць выглядаць па-новаму. Напрыклад, ролік газеты “Навіны Палесся” – падавалася б, што тут асаблівага – зрывае апладысменты гледачоў.

Гэтаксама з паказу можна зрабіць некалькі цікавых высноваў. Беларускую мову надзвычай любяць стваральнікі рэкламы пітва: ледзь не чвэрць ролікаў прысвечаная квасу (асабліва квасу “Хатні”, якія выяўляюцца беларусацэнтрычнай кампаніяй) і піву.

 

Іншая выснова – сацыяльная рэклама можа быць не зробленай на левай каленцы і несці ў сабе прапісныя ісціны, а можа быць зробленая густоўна, як, прыкладам ролікі, прысвечаныя артыкулу 60 беларускай Канстытуцыі.

 

Асобная размова – рэклама ў інтэрнэце, калі курсы беларускай мовы рэкламуюць фрагментамі фільмаў “300 спартанцаў” ці “Шэрлак” (гісторыя з выдаленнем апошняга з інтэрнэту і вяртання назад вартая калі не аповесці, то апавядання). Ці жартаўлівы Dranik-style, які аўдыторыя ўспрымае на ўра.

 

Да таго ж ёсць некалькі прыкладаў таго, як рэкламныя ролікі пачынаюць жыць уласным жыццём – як знакаміты мульцік “Будзьма Беларусамі!” ці спеўная рэклама ёдавай солі пад калыханку “Спі, мая дзетачка”.

 

 

“У тым і палягае наша задача: паказаць што бізнес і культура мала таго што ідуць поруч, але і з’яўляюцца выгаднымі партнёрамі, – кажа Ніна Шыдлоўская. – Тым больш па дадзеных сацапытанняў не меней за 60 працэнтаў жыхароў Беларусі вітаюць беларускую мову ў рэкламе”.

Мікалай Левертаў

 

У Фестывалі “AD.NAK!” ёсць месца ўсім – і адмыслоўцам, і культурніцкім дзеячам, і “спажыўцам”. А ў фестывальны дзень цікаўных чакае спецыяльная адукацыйная праграма з удзелам айчынных і замежных спікераў. Стаць удзельнікам фестывалю – самы час. Генеральны партнёр – кампанія velcom. Усе падрабязнасці на сайце adnak.by. 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM