• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.01.2021 | Грамадства

Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?

Радаснай навіной у фэйсбуку падзялілася дачка Юліі Слуцкай Аляксандра: ёй прыйшоў першы ліст ад мамы. Хоць Юлію Слуцкую — вядомага медыяменеджара і стваральніцу беларускага Прэс-клуба — затрымалі ажно 22 снежня, гэта першая вестка для дачкі з-за кратаў. На гэты момант дырэктарцы Прэс-клуба выставілі абвінавачванне за нявыплату падаткаў у асабліва буйным памеры, піша Наша Ніва.



Адчыняю ўчора паштовую скрыню — і ў рукі мне пачынаюць сыпацца канверты. Адразу сем! Ад матулі, Пеці (Пятро Слуцкі таксама затрыманы па справе Прэс-клуба — НН) і Сяргея Альшэўскага. Трымаю гэтыя канверты ў руках, прыціскаю да сябе, слёзы цякуць, і разумею, што вось яно — шчасце.

Лісты напісаны адразу пасля Новага года.

У адным з лістоў мама распавядае, як яны адзначылі Новы год: нарвалі рукамі салату аліўе, зрабілі бутэрброды з рыбай, а ў шэсць гадзін вечара чокнуліся алюмініевымі кубкамі з шыпучымі вітамінамі, пажадалі адна адной хутчэй абняць сваіх родных.

А вось як праходзіць звычайны дзень на Валадарцы:

«Апішу табе мае дзіўныя дні. У 6:00 моцна гучыць кароткая сірэна і ўключаецца верхняе святло. Ужо ў 6:05 праз кармушку падаюцца міскі з кашай. Часцей за ўсё я бяру пустую міску, і заварваю там кашы, якія ты мне перадала. Трэба паварушвацца, бо ў 6:50 міскі і лыжкі забяруць. Кубак такі ж алюмініевы, як міскі і лыжка, і без ручкі. Вусны аб яго абпальваюцца, нават калі кава або чай ужо астылі.

У 8 раніцы праверка. Да гэтага часу трэба паспець паесці, памыцца, пераапрануцца і прывесці сябе ў парадак. Гэта не проста, таму што тое ж самае робяць яшчэ 7 чалавек. Прастора вельмі цесная, і ў нашым распараджэнні адна ракавіна і адзін туалет. Таму тут вельмі важна, каб усе дзейнічалі зладжана. Мы навучыліся.

Адначасова дзяжурны — адна з нас — прыбірае камеру: падмятаем і мыем падлогу, мыем кубкі, ракавіну і туалет. Дзяўчынкі прымудраюцца нават паспець нафарбавацца.

Роўна а 8-й — праверка.

З 9 да 10 у мяне першая трэніроўка-размінка, прысяданні, практыкаванні на касыя мышцы, прэс, спіна, расцяжка. Кожны раз дзякую Галіне Родзіне за тое, што навучыла мяне. Праўда, многія практыкаванні прыйшлося адаптаваць пад цесную прастору. Некаторыя даводзіцца рабіць проста на нарах.

Далей, да 13:00 у будныя дні, могуць вадзіць у кабінеты — да адвакатаў або следчых. Часам водзяць на шпацыр. На жаль, мы ходзім вельмі рэдка. Таму што выводзяць толькі ўсёй камерай, а дзяўчаты лічаць, што на вуліцы вільготна і яны ад гэтага могуць захварэць.

Распавяду пра шпацыр: гэта зусім не падобна да прагулак у турмах у амерыканскіх фільмах. Кожную камеру выводзяць у асобны маленькі бетонны дворык-калодзеж. Відаць толькі неба зверху і калючы дрот. Там зусім няма месца для таго, каб перасоўвацца ці пабегаць. І калі ідзе дождж — у гэтых бетонных калодзежах сапраўды вільготна. Але я ўсё роўна гуляла б кожны дзень, будзь мая воля. Стараюся бегаць на месцы, скакаць, прысядаць.

У 13:00 — абед. Я ем толькі суп з хлебцам — той, што ты перадала мне, або турэмны. На дэсерт — яблык.

З заняткаў у мяне чытанне (атрымалася замовіць у бібліятэцы аж 2 кнігі). Яшчэ тут у камеры ёсць Карнегі «Як перастаць турбавацца і пачаць жыць». Гадзіну ў дзень чытаю яго. Гэта, вядома, прапісныя ісціны, але дапамагае наладзіцца. Яшчэ ў камеры ёсць гутарковая граматыка англійскай мовы. Стараюся праходзіць па 2–3 гадзіны ў дзень. Ну і лісты, вядома.

Пішу кожны дзень, хоць пакуль у мяне адчуванні, што лісты сыходзяць у космас. Бо адзінае, што я атрымала, — гэта твая тэлеграма.

У 16:00 у мяне другая трэніроўка.

З раніцы да вечара тут уключаны тэлевізар. У асноўным БТ. На сваёй шкуры адчула тое, што і так добра ведала: не маючы інфармацыі з іншых крыніц, цалкам немагчыма ўявіць сабе, што ж адбываецца на самай справе. І нават цвёрда ведаючы, што нешта адбываецца, — здаецца, што гэта не так. Здаецца, што вакол цішыня ды мілата і толькі нас ізалявалі, як шкодных для гэтай мілаты суб’ектаў.

Яшчэ з забавак — мае дзяўчынкі-суседкі. Яны ўвесь час песцяцца і сваволяць. То крыўляюцца, то танцуюць, то адна адну падражніваюць, то спяваюць караоке разам з тэлевізарам. Спачатку мне было цяжка. Але цяпер я разумею, што гэта хутчэй адцягвае і забаўляе.

У 18:00 вячэра, а ў 22:00 адбой. Яркае святло і тэлевізар выключаюцца, і можна застацца з сабой сам-насам".

Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Тэатр

Паліграф Сабачын: Васхіціцельны спектакль

Ад рэдакцыі. Раніцай да нас прыйшоў чалавек у аранжавай робе, з характэрным сіняватым колерам твару і, блішчучы залатым...

valiancina_shauchenka
Замежжа

Аўстралійская авіякампанія Qantas запусціла рэйсы ў невядомым кірунку. Даведацца пункт прызначэння можна толькі пры пасадцы

«Загадкавыя рэйсы» павінны стымуляваць унутраны турызм — у Аўстраліі забароненыя выезды за мяжу. Аўстралійская...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як масоны змагаліся за Беларусь

Гісторыя тайных таварыстваў і сакрэтных арганізацыяў налічвае шмат стагоддзяў. Адным з найбольш знаных падобных...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Казімір Лышчынскі: філосаф, якога пакаралі за «неіснаванне бога»

Часам Лышчынскага параўноўваюць з Джардана Бруна, але наш суайчыннік, мабыць, пайшоў далей у сваіх філасофскіх разважаннях...

Апошнія навіны

    Тэатр
    Паліграф Сабачын: Васхіціцельны спектакль
    Замежжа
    Аўстралійская авіякампанія Qantas запусціла рэйсы ў невядомым кірунку. Даведацца пункт прызначэння можна толькі пры пасадцы
    Гісторыя
    Як масоны змагаліся за Беларусь
    Гісторыя
    Казімір Лышчынскі: філосаф, якога пакаралі за «неіснаванне бога»
    Грамадства
    «Усё што цяпер адбываецца у беларускім грамадстве ўяўляецца мне як фаза парадаксальнага сну соцыума»: Зміцер Вайноўскі пра фатаграфію, пратэсты і тое, што будзе далей
    Грамадства
    У Viber з'явілася функцыя, якая павінна абараніць беларусаў ад званкоў махляроў
    Адукацыя
    Тартускі ўнівэрсытэт абвясьціў конкурс на стыпэндыі для беларускіх студэнтаў
    Грамадства
    Беларусы свету пратэстуюць супраць выкарыстання Беларускага таварыства чырвонага крыжа ў палітычных мэтах
    Грамадства Гісторыя
    «Ня наш гарадавы» — першае «міністэрства ўнутраных спраў» зьявілася ў беларусаў у ХVIII стагодзьдзі
    Гісторыя
    Фотафакт. У Беларусі будавалі дубовыя дарогі
    Грамадства Літаратура
    Затрымалі пісьменьніка Міхася Зізюка
    Тэатр
    «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    Грамадства
    «За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу
    Мастацтва
    «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    Кіно
    Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю

Афіша

  • 04.03 20:00Кірыл Кедук і Міхаіл Радунскі: анлайн-канцэрт класічнай музыкі
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    • У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску
    • Як ня падаць духам у чаканьні пераменаў? Парады дысыдэнта Міхася Кукабакі, які правёў у лягерах 17 гадоў

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM