• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
05.03.2019 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

“Узаемадзеянне заканчваецца дазволам на мерапрыемства”. Як грамадскія арганізацыі супрацоўнічаюць з мясцовымі ўладамі

Беларусы самі дбаюць пра свой дабрабыт, крытыкуюць уладу і не вельмі давяраюць грамадскім арганізацыям. Пра гэта і пра тое, як працаваць НДА ў цяперашніх умовах, размаўлялі ў мінулую пятніцу падчас прэс-клуба “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі”, арганізаванага кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання SYMPA.

Міхаіл Мацкевіч, мадэратар прэс-клубу

“Беларусы самі адказваюць за свой дабрабыт”

 Менавіта гэты тэзіс стаў адным з галоўных у выніку сацыялагічнага даследавання аб грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, якое праводзілася ў 2017–2018 гадах у межах кампаніі “Разам да справы”. Таццяна Кузіна, эксперт у галіне партысіпатыўнага кіравання, запэўнівае, што вынікам даследавання можна давяраць. У ім удзельнічалі 1063 рэспандэнты ад 18 гадоў, сярод якіх былі як прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, так і чыноўнікі.

– Пытанне пра дабрабыт беларусаў і пра тое, хто за яго адказвае, дзяржава ці сам чалавек, задаецца шмат гадоў. Па выніках даследавання мы бачым, што амаль 64% людзей лічаць, што за ўсе важныя рэчы ў іх жыцці адказваюць яны самі, а не дзяржава. Тых, хто лічыць, што дабрабытам чалавека займаецца дзяржава, – усяго 25%, – распавядае Таццяна.

Цікава, што яшчэ дзесяць гадоў таму вынікі былі дыяметральна супрацьлеглымі. Большасць беларусаў лічыла, што пра іх цалкам паклапоціцца дзяржава. А калі чалавек так лічыць, ён не бачыць сэнсу ісці ў НДА ці ўвогуле ў палітыку.

 – Калі адбываецца такі пераварот, мы маем права чакаць павелічэння грамадзянскай актыўнасці, – працягвае Таццяна. – Цікава, што самымі актыўнымі індывідуалістамі аказаліся людзі ад 18 да 24 і ад 45 да 54 гадоў. То бок гэта моладзь, якая жыве ў рыторыцы заняпаду сацыяльнай дзяржавы, і людзі, якія сталелі ў 90-я і не змаглі паверыць у гэтую дзяржаўную функцыю. 

Магчыма, адсюль і крытычнае стаўленне да ўлады. 70% беларусаў альбо самі крытыкавалі, альбо чулі ад блізкіх крытыку ўлады. Асноўная прычына была звязаная з падзеннем узроўню жыцця ў краіне. Што да мясцовай улады, то ёй давяраюць толькі 33% беларусаў. А вось традыцыйная тройка даверу не змяняецца ўжо колькі гадоў. На першых прыступках прэзідэнт, царква і войска.

Таццяна Кузіна

Таццяна Кузіна

Не вельмі добрымі аказаліся лічбы для НДА. Іх рэйтынг даверу сярод насельніцтва даволі нізкі. Так, у Брэсцкай вобласці толькі 29% давяраюць грамадскім арганізацыям, у той час як асобнаму персанажу-актывісту здольныя давяраць 48% насельніцтва. Гэта сведчыць пра тое, што грамадскім арганізацыям трэба падаваць інфармацыю людзям праз асобу, яе гісторыю, а не агульную дзейнасць установы.

Пра тое, што трэба як мага больш казаць пра сваю дзейнасць, сведчыць пытанне “Якую ролю выконваюць грамадскія арганізацыі для грамадства”. Cамым папулярным стаў адказ “Не прыносяць ні шкоды, ні карысці”. Гэта кажа аб тым, што людзі не вельмі разумеюць важнасць дзейнасці грамадскіх арганізацый.

– А вось што датычыцца супрацы паміж НДА і ўладай, вынікі асабліва цікавыя. Грамадскія арганізацыі лічаць, што сітуацыя палепшылася, але не сістэмна. Прадстаўнікі ўлады кажуць, што ўсё добра настолькі, што паляпшаць ужо няма куды, – распавядае Таццяна ў канцы свайго выступу.

 

“Улады не разумеюць, што НДА – гэта працоўныя месцы”

 – У выніках даследавання мы бачылі, што большасць людзей лічыць недастатковай тую інфармацыю, што дае нам улада, – кажа Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці. – Але інфармацыя – гэта самая нізкая прыступка супрацоўніцтва, з якой пачынаецца дыялог. А мы бачым, што і гэта не заўсёды выконваецца.

Эксперт лічыць, што ўлады не зусім разумеюць моц і прафіт ад працы НДА. Так, у Галандыі ў некамерцыйным сектары працуе 15% усяго насельніцтва. У адной з вёсак Германіі на 800 чалавек зарэгістравана 11 грамадскіх арганізацый. Сівагракаў падкрэслівае, што нашыя ўлады нават не могуць падумаць, што супраца з НДА можа прынесці новыя працоўныя месцы.

Алег Сівагракаў

Алег Сівагракаў

– Прывяду прыклад суседкі Латвіі. Там, калі ўзнікае праблема, кіраўнік у першую чаргу запытвае, якая арганізацыя ёй займаецца. Ён разумее, што дапамогшы арганізацыі мінімальнымі сродкамі, яны зробяць нашмат больш пры дапамозе фандрайзінгу. Калі такой НДА няма, то ўлада робіць усё магчымае для яе стварэння.

Эксперт зазначае, што галоўныя праблемя, якія перашкаджаюць супрацы НДА з уладамі, – слабае мясцовае самакіраванне, немагчымасць уплываць на лакальныя рашэнні, абмежаванні ў атрыманні фінансавання і г.д. Адным з выхадаў можа стаць магчымасць развіцця дэпрэсіўных раёнаў на прынцыпах самакіравання.

– Усе мы ведаем, што адна з галоўных праблем – калі рэсурсы не застаюцца на месцы, а ідуць у агульную дзяржаўную казну. Вельмі важна пра гэта кожны раз весці гаворку. Ды не толькі весці, а рабіць пратаколы паседжанняў. Калі пра гэта будуць пісаць СМІ, сітуацыя хутчэй пачне змяняцца. Важна зразумець, што дэцэнтралізацыя і самакіраванне – гэта сусветны трэнд. Калі мы гэта не зразумеем, то будзем плесціся ззаду, – падкрэслівае эксперт

 

Узаемадзеянне з уладай заканчваецца дазволам на мерапрыемства

Зміцер Шыманскі, кіраўнік АРР “Дзедзіч”, настроены не так аптымістычна, як Алег Сівагракаў.

– Сённяшняя сістэма ўлады не зацікаўленая ў працы незалежных ад яе структур грамадзянскай супольнасці. Таму мы павінныя гэта ўлічваць. У Берасці мы знаходзімся ў крыху лепшых умовах у параўнанні з іншымі рэгіёнамі. У нас новы кіраўнік гарвыканкама, які адрозніваецца ад папярэднікаў здаровым папулізмам. Да яго заўжды можна звярнуцца з прапановамі. Іншае пытанне, як ён адрэагуе. Плюс у Берасці высокі ўзровень грамадзянскай актыўнасці, якую нельга ігнараваць, – дзеліцца Зміцер.

Пра тое, што ёсць пазітыўныя змены ў супрацы з мясовымі ўладамі, кажа колькасць мерапрыемстваў. У 2017 годзе клуб дзелавых жанчын “Бона” разам з сельсаветам зрабілі дзіцячую пляцоўку ў Кобрынскім раёне. “Дзедзіч” сумесна з адміністрацыяй Ленінскага раёна ў тым жа годзе правёў дваровы фестываль “Арэлі”, які атрымаў пазітыўны фідбэк ад гараджан. Але ў большасці выпадкаў узаемадзеянне з уладай заканчваецца дазволам на правядзенне мерапрыемства.

Зміцер Шыманскі

Зміцер Шыманскі

– У 2017 годзе нам далі дазвол на шэсце і мітынг 25 сакавіка. Але ў той жа момант правалілася спроба стварэння грамадска-кансультатыўнай рады ў гарвыканкаме, перамовы па якой шлі цэлы год. Такі орган патрэбны, каб аператыўна рэагаваць на выклікі і праблемы грамадства. Да сённяшняга дня ідэя рады знаходзіцца ў замарожаным стане.

Зміцер таксама акцэнтуе ўвагу на тым, што мясцовыя ўлады адначасова хочуць уседзець на двух крэслах. Яскравы прыклад – канцэпцыя “Symbio Sity” (разумны горад), якая прадугледжвае развіццё экалогіі, турызму і г.д. Адначасова з ёй пачалі будаваць акумулятарны завод. Актывіст лічыць, што развіццё абодвух кірункаў немагчымае. Трэба вызначацца.

– Мы ўсе зацікаўленыя ў дыялогу з уладамі. Але часцяком гэта залежыць ад асабістых стасункаў з чыноўнікамі і напрамкаў дзейнасці арганізацыі. Напрыклад, экалагічным НДА нашмат прасцей атрымаць дазвол на правядзенне мерапрыемства, чым ініцыятыўнай групе супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Таму калі вы вырашылі звярнуцца да мясцовай улады, у мяне дзве парады. Першая – звяртацца не да той асобы, у паўнамоцтвах якой знаходзіцца ваша пытанне, а да яго начальніка. Другое – спачатку звярніцеся асабіста, а пасля пісьмова. Часцяком вусны зварот дазваляе хутчэй вырашыць праблему, чым перапіска, – рэзюмуе пры канцы выступу Зміцер Шыманскі.

Вадзім Барысевіч

Фота – Дзяніс Трацюк

 

 

 


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM