• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
24.07.2012 | Гісторыя

Пошта беларускай эміграцыі

Выпускі пошты беларускай эміграцыі — гэта малавывучаная частка беларускай гісторыі.

Самым вядомым збіральнікам, што займаўся гэтай гісторыяй, з’яўляецца амерыканец Гай Пікарда. Яго ўжо няма з намі, і лёс ягонай калекцыі на сёння застаецца невядомым.

Аднак для беларускіх даследчыкаў будзе цікавым яго ліставанне і яго праца па гісторыі беларускай пошты.

 

Падаю ніжэй частку ліставання з мінулага стагоддзя.

З ліста Вітаўта Тумаша да Гая Пікарды ад 11.05.1971: “Маю дублікаты скарынінскае маркі Беларускага камітэту самапомачы ў Нямеччыне, на жаль, толькі колераў рудога і зялёнага, і тут іх Вам перасылаю. Былі яны надрукаваныя яшчэ ў колерах чырвоным, фіялетавым, сінім і светла-сінім. Як можна бачыць з дасланых тут фотастатаў, апрача марак з Скарынам былі выдадзены я й маркі з Пагоняй (сіняя), з Віленскім замкам (рудыя), князем Альгердам (зялёныя), князем Вітаўтам (сінія) ды вобразам дзяўчыны з хлопцам (зялёныя й фіялетавыя). Ці гэтыя маркі, як і скарынінская, былі выдадзеныя і ў іншых колерах — гэтага ня помню. Дык было выдадзена сем, рознага колеру, марак. Яны выдаваліся як паквітаваньне за ўплачаную складку ці за дадзеную ахвяру. Фактычны ініцыятар выданьня — тагачасны старшыня Цэнтралі БКС інж. Мікола Абрамчык. Рысункі для марак былі выкананыя ў Лодзі тамашнім сябрам БКС Зэнанам Зянкевічам. Маркі былі надрукаваныя ў 1942 г. у Бэрліне. Нейкі іх запас павінен быць у архівах прэз. Абрамчыка. У каго маглі захавацца яны яшчэ — ня ведаю”.

У студзені 1950 года пачалі рассылацца маркі Рады БНР. Ідэя паўстала ў Парыжы, дзе жылі ў той час Мікола Абрамчык, Лявон Рыдлеўскі, Уладзімер Шыманец, а ў Амерыцы маркамі займаўся Віталь Кажан.

 

Маркі выдалі ў дзвюх серыях. На першай — старшыні Рады БНР: Пётра Крэчэўскі (марка фіялетавага колеру вартасцю ў тры талеры) і Васіль Захарка (чырвонага колеру, адзін талер), Дом Рады БНР (зялёнага колеру, 50 грошай).

На другой серыі: Пагоня (чырвонага колеру, вартасць 25 грошай) і мапа Беларусі (сіняга колеру, 10 грошай). Другая серыя надрукаваная па эскізах Уладзіміра Шыманца. Аўтар першай застаўся невядомы.

 

У 1960 годзе Згуртаванне беларускай моладзі выдала марку ў гонар 40-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну па эскізах мастака Генрыха Архацкага ў чырвоным, сінім, зялёным і шэрым колерах. На марцы постаць дзецюка з бел-чырвона-белым сцягам, на якім напісана: “Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына”. Тронак сцягу ў форме паходні з надпісам на полымі: “The Slucak Uprising 1920—1960”. Справа ўнізе надпіс: “Freedom for Byelorussia!” У левым ніжнім куце літары “БНР”. Маркі надрукаваныя аркушамі па 20 асобнікаў з надпісам на дзвюх мовах: “Яны памерлі, каб жыла Бацькаўшчына — жывеце вы, каб Бацькаўшчына не памерла! Памажыце замацаваць гісторыю Слуцкага Паўстаньня — злажыце ахвяру на выданьне Слуцкага Альманаху. Наклейвайце гэтыя маркі на лістох і пачках — пашырайце праўду аб Беларусі”.

(№ 16)

У 1971 годзе ў Вялікабрытаніі застрайкавалі паштары, і Гай Пікарда ад імя ЗБВБ звярнуўся па дазвол на адкрыццё паштовай службы. Атрымаўшы дазвол, Пікарда сам зрабіў эскізы і надрукаваў аж пяць серый марак, якія 19 лютага 1971 выйшлі ў абарот. Былі ў выкарыстанні да 10 сакавіка 1971, калі скончыўся страйк.

Першая серыя. На марцы тэкст у тры радкі: “З.Б.В.Б. (10 п. ці 20 п.) Пошта”. 10 п. — чырвоная на светла-зялёнай паперы; 20 п. — сіняя на светла-зялёнай паперы. Наклад — 300 асобнікаў.

Другая серыя. Маркі “Асобны атрад” з 1920 года з ручной наддрукоўкай ліловага колеру ў ніжнім правым кутку —“10 п.”, у левым — “ZBVB Post”, без зубцоў: 10 п. на 5 кап. — зялёная, 10 п. на 10 кап. — чырвоная, 10 п. на 15 кап. — ліловая, 10 п. на 1 руб — карычневая. Наклад невядомы.

Апроч марак былі зробленыя налепкі на канверты, што адлюстроўвалі сэнс паштовых адпраўленняў.

Трэцяя серыя. Віньеткі з 1950 года, выпушчаныя ў Заходняй Нямеччыне з наддрукоўкамі, як у другой серыі: 10 п. на 10 грошай — аранжавая з выявай Пагоні; 10 п. на 50 грошай — зялёная з выявай Дома Рады БНР у Мінску; 10 п. на талер — чырвоная з партрэтам Васіля Захаркі і надпісам “В. Захарка 1928—1934”; 10 п. на 3 талеры — ліловая: “П. Крэчэўскі 1919— 928”. Наклад невядомы.

Чацвёртая серыя дублявала першую.

Пятая серыя. Маркі з выявамі гістарычных будынкаў: 1 п. — чорная на светла-жоўтай паперы “Полацк” — царква Хрыста Збаўцы і святой Ефрасінні Полацкай 12 ст., 5 п. — намінал чорны, сіняя на блакітнай паперы “Супрасль” — царква Дабравесця XVI ст., 10 п. — намінал чорны, чырвоны на светла-зялёнай паперы “Ішкальдзь” — касцёл XV ст.; 15 п. — намінал чорны, зялёная на ружовай паперы “Магілёў” — гарадская ратуша ў Віцебску XVІІІ ст. (памылкова пазначаная як Магілёў); 20 п. — намінал чорны, чырвоная на аранжавай паперы “Нясвіж” — дом XVІІІ ст. на рынкавым пляцы. Наклад — 1000 асобнікаў па 5 марак на адным аркушы. На ўсіх марках унізе надпіс “Пошта ЗБВБ” і злева знізу ўверх “Byelorussia”. Гасіліся штэмпелем ліловага, чорнага ці сіняга колеру “ZBVB Post 4 Mar 1971 London № 7”

(№20-21, 22, 23).

Наступны ліст Вітаўта Тумаша да айца Лява Гарошкі ад 22.12.1972 г. аб скарынінскіх марках, выдадзеных у 1972 годзе: “Дарагі Войча! Сёньня якраз пошта прынесла Ваш “калядны падарак” — кніжку Гарэцкага. Вельмі за яе дзякую, а разам з падзякай шлю адразу сяньня ж надрукаваныя Скарынавы ўгодкавы маркі. Паколькі за гэта не ўзяліся нашыя філятэлісты, давялося справу заініцыяваць і давесьці да друку самому. Пасля розных нечаканых перашкодаў марка, якая мела быць гатоваю на час Сустрэчы ў Канадзе, надрукаваная была толькі сяньня.

Марка выдадзена лістамі, па 20 марак на лісьце, ды з інфармацыйнай даведкай уверсе ліста ў мовах ангельскай і беларускай. Усе маркі аднаго колеру; побач дзіркаваных будуць, для жадаючых, і недзіркаваныя. Цана за ліст — 2.0 дал., за адну марку — 10 цэнтаў. Яшчэ друкарня не пасьпела зрабіць дзіркаваньне. Як будуць гатовыя — вышлю колькі аркушаў для патрэбы вашага музэю. З надпісаў на марцы лёгка зацеміць, што ўскладзена на яе колькі заданьняў. Пешае і найважнейшае — адзначыць важныя культурна — гістарычныя ўгодкі. Рэч другая — адзначыць угодкі, дата якіх выяўленая працаю беларускіх навукоўцаў за межамі свайго краю. Трэцяе — прыгадаць, што дайшло да гэтага ў тагачаснай сталіцы Беларусі, у Вільні, ды што Вільня — беларускае места. Чацьвёртае — паказаць для “рэспублікі”, БССР, што маркі ў патрэбе можа выдаць і эміграцыя, хоць сама рэспубліка з сваёй “сувэрэннасьцю” гэтага зрабіць ня мае й права, калі б і хацела б. Гэга мо змусіць дзеячоў БССР дамагацца ад Масквы, каб пры першай нагодзе Скарынаву марку ўсё ж выдалі б і ў СССР; Івану ж Фёдаравічу выдалі ўжо колькі. Пятае — на марцы даць рэпрадукцыю арыгіналу з партрэту Бібліі, а не яго прарысоўкі, як гэта зроблена на скарынінскай марцы БНР 1918 году. Дык на марку ўскладзены вялікі ідэйна — прапагандовы нацыянальны “багаж”. Тое — сёе з гэтага яна напэўна зробіць. Пра марку плянуецца перадача ў СССР праз радыё Свабода. Пра яе маюць друкавацца артыкулы ў чужамоўным, філятэлістычным і нефілялістычным друку. У глыбокай пашане, Ваш”.

Ліст захоўваецца ў БІНіМе.

Сапраўды, у канцы 1972 г., да 450-х угодкаў з пачатку друку на тэрыторыі Беларусі, БІНіМ стараннямі Вітаўта Тумаша выдаў марку з партрэтам Скарыны.

 

Марка вішнёвага колеру з рамкай, у якой напісана: “450-я ўгодкі друку ў Беларусі. Др. ФР. Скарына, 1485? — 1540. Малая Падарожная Кніжка. Вільня, 1522—1972”. Спраектаваў Барыс Данілюк”. На аркушах змяшчаўся тэкст: “1522—1972. 450-я ўгодкі друку на беларускай зямлі. У 1522 годзе, у тагачаснай сталіцы Беларусі Вільні, з друку паявілася Малая Падарожная Кніжка. Гэта першая кніга, надрукаваная на тэрыторыі Беларусі і ўсяе Ўсходняе Эўропы. Выдаў яе Францішак Скарына з Полацку (1485?—1540), доктар навукаў вызваленых і мэдыцыны, выдатны вучоны гуманісты, перакладнік і выдавец беларускае Бібліі. Партрэт доктара Скарыны на марцы рэпрадукаваны з дрэварыту ягонае Бібліі”.

У маёй калекцыі захаваўся верх аркуша да ліста з гэтымі маркамі. Прыклад гэтага аркуша — на ілюстрацыі да артыкула. У гарадзенскіх калекцыянераў удалося знайсці і саму марку.

Паштовыя цікавосткі таго часу можна знайсці толькі ў ліставанні дзеячаў беларускай эміграцыі.

“У 1985 г. у калябарацыі Аляксандра Асіповіч — Асіпчыка (ідэя маркі) й вядомага філятэліста, бадай, найбуйнейшага калекцыянера беларускіх марак у Амерыцы Багдана О. Павука была выдрукаваная марка да, як павядамляў надпіс на аркушах, тысячагодзьдзя навяртаньня беларусаў у хрысьціянства. Побач з надпісам стаялі даты: 988—1988. Марка ўяўляе сабой цёмна-чырвоную выяву Еўфрасіньнеўскага крыжа з датаю 988, ахопленую полымем, а наўкола крыжа надпіс: Bielarusia’s Millennium Christianity. Марку надрукавалі з перфарацыяй і безь яе — на тысячу асобнікаў”.

“…у 1983 г. украінскае філятэлістычнае таварыства ў Амерыцы (Бафала, штат Нью-Ёрк) з ініцыятывы Багдана Павука надрукавала марку з выяваю абраза Жыровіцкае Божае Маці.

У параўнаньні з афіцыйнымі маркамі (хоць і пералічаныя вышэй нельга цалкам аднесьці да гэтае катэгорыі) значна больш было выдадзена віньетак (ад франц. vignettes, ці, як звычайна іх называюць на Захадзе, cinderellas). Яны наклейваліся на капэрты побач з афіцыйнымі маркамі і ўяўлялі сабой або копіі старых беларускіх марак (прыкладам, “Асобны атрад”), або былі адмыслова зробленыя да ўгодак ці адлюстроўвалі пэўныя сімбалі (Пагоня (1975, 1980), Вітаўт і дата 1430, “Гадавіна 1-га сьцягу ў Ватэнштэце, 1945—1947”, Анёл і словы “Раство”, “Беларусь” (Чыкага, 1979), скаўцкі знак з словамі “Bielaruskija Skauty” (1984). Большасьць зь іх зрабілі згаданы вышэй Багдан Павук і Біл Леш з Каліфорніі, таксама зьбіральнік беларускай філятэліі. У справе выданьня яны кантактавалі з Аляксандрам Асіпчыкам, Сяргеем Хмарам, Аляксандрам Лашуком”. (Лявон Юрэвіч. MADE IN BNR: да гісторыі марак і кружэлак на эміграцыі)

(№24).

Як пішуць у працы “Біяграфія беларускага друку на захадзе” Зора і Вітаўт Кіпелі, “мы імкнуліся зарэгістраваць усе беларускія паштовыя маркі, выдадзеныя па-за Беларусьсю. Часам маркі гэтыя, наклейваныя на канвэрты, гасіліся паштовымі ведамствамі. У пэрыядзе паштовага страйку ў Ангельшчыне ў 1971 годзе беларускія маркі нават прызнаваліся ангельскім паштовым ведамствам (Беларус, №167, 1971).

Вывучэнне гэтай гісторыі чакае сваіх даследчыкаў, і на дадзены момант яшчэ няма ў Беларусі маладога і захопленага гэтай справай чалавека, які прысвяціў бы жыццё вывучэнню беларускай філатэліі.

На малюнках да гэтага артыкула — некалькі цікавых паштовых марак, лёс якіх да сённяшняга часу невядомы.

Андрэй Мялешка

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»

Фармальны падыход. Прыйшоў яшчэ з СССР. Галачка стаіць, значыцца, усё зроблена. Насамрэч, можа быць усё, што хочаш — зроблена часткова, зусім не зроблена, але наяўнасць галачкі — упартая рэч, піша...

Апошнія навіны

    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM