• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
06.03.2018 | Гісторыя

Пра што дапытвалі Ларысу і Яна Геніюшаў: рэдкія дакумэнты

Ларыса і Ян Геніюшы з сынам Юркам перад вайной у Празе.

Роўна 70 гадоў таму, 5 сакавіка 1948 году, у Чэхаславаччыне на патрабаваньне СССР былі арыштаваныя доктар Ян Геніюш і яго жонка паэтка Ларыса Геніюш – піша Радыё Свабода. Трэцім па гэтай жа справе праходзіў Аляксандр Калоша. Сёньня мы можам расказаць больш падрабязна пра гісторыю Геніюшаў поглядам архіўных дакумэнтаў.

Спробы выманіць Ларысу Геніюш у СССР пачаліся адразу пасьля прыходу Чырвонай арміі ў Прагу. У кватэру неяк заявіліся два савецкія агенты. Цытую далей паводле кнігі мэмуараў «Споведзь»:

«Яны мне паказаліся такія страшныя, што здаецца, каб жывога Гітлера ўбачыла, дык ня так спалохалася б… Што ж, увайшлі ў хату. Я іх папрасіла сесьці. Пачалася гутарка. “Мы вас вельмі просім вярнуцца ў Беларусь. Вы тут бедна так жывяце, а ў нас Алесь Кучар зарабляе адзінаццаць тысяч рублёў на месяц, вось і вам дамо столькі ж. ” — “А што вы зрабілі з нашымі пісьменьнікамі ў 37-м годзе, ці я вам патрэбна на тое ж?” — кажу ім. “Мы чакалі вайны”, — адказвае афіцэр. “Што ж, вы зноў можаце чакаць вайны і рабіць тое самае.” На гэта ён мне нічога не адказаў, толькі пачаў прасіць і ўгаворваць, каб мы вярнуліся ў Беларусь.»

Няпрошаныя візыты і ўсё большы ціск прымусілі Геніюшаў разам з сынам Юркам на цэлы тыдзень зачыніцца ў кватэры. Амаль кожны дзень настойліва званілі, але яны нікому не адчынялі. На выпадак, калі б пачалі ламаць дзьверы і вывозіць іх сілай, мелі падрыхтаваныя тры ін’екцыі… А «вызваліцелі» на ўсякі выпадак чакалі ўнізе, пад вокнамі з нацягнутым брэзэнтам, каб лавіць Геніюш жывой, калі раптам скочыць з вакна. Калі, нарэшце, затворнікі выйшлі на людзі, зьбегліся чэхі з цэлага раёну Голешавіцэ, каб бараніць сваю любімую «пані доктараву». Але абаранілі ненадоўга.

З архіву камітэту дзяржбясьпекі пры міністэрстве ўнутраных спраў ЧССР. Запыт пра выданьне Геніюшаў зь пячаткай «патрэбны арышт».
З архіву камітэту дзяржбясьпекі пры міністэрстве ўнутраных спраў ЧССР. Запыт пра выданьне Геніюшаў зь пячаткай «патрэбны арышт».

Пасьля няўдалых спробаў выкраданьня Геніюшы, паводле сяброўскай парады, зьехалі з Прагі. Паэтка таксама зьвярнулася да чэхаславацкага прэзыдэнтаЭдварда Бэнэша з просьбай пра наданьне грамадзянства. У 1947-м грамадзянамі Чэхаславаччыны сталі ўсе трое. Гэта была частковая гарантыя бясьпекі, аднак у лютым 1948-га да ўлады ў Чэхаславаччыне ў выніку ўрадавага крызысу прыйшлі камуністы. Ужо 5 сакавіка Геніюшы былі арыштаваны ў горадзе Вімпэрку і кінутыя ў скляпеньні мясцовага замку. У чэскіх архівах захаваліся пратаколы допытаў, праведзеныя ў гэты дзень як зь Янам, так з Ларысай Геніюш (публікацыя стала магчымая дзякуючы працы дасьледчыцы Францішкі Сокалавай).

Паколькі савецкія органы патрабавалі выданьня Геніюшаў як «ваенных злачынцаў» і «удзельнікаў антысавецкіх нацыяналістычных арганізацый», чэскія сьледчыя высьвятлялі ў арыштаваных менавіта гэтую інфармацыю.

Фрагмэнт пратаколу допыту Яна Геніюша.
Фрагмэнт пратаколу допыту Яна Геніюша.

Дык якім чынам Ян Геніюш патрапіў на тэрыторыю акупаванай Беларусі падчас вайны і што там рабіў? На гэтае пытаньне адказваюць абое, працытую найбольш падрабязны адказ Ларысы Геніюш:

«Калі я выходзіла за яго замуж, мой муж яшчэ вучыўся ў Празе. Потым працаваў памочнікам лекара ў доктара Градзіла ў Празе, па вул. Na Poříčí 14, быў там дзесьці да 1942-га году. Потым Oberlandrat (нямецкі ўрад Пратэктарату Чэхіі і Маравіі) загадаў усім беларускім лекарам ад’ехаць на Беларусь. Мой муж увесь час цягнуў, адгаворваўся рознымі прычынамі, каб ня ехаць, аднак па яго прыйшло гестапа з чэскім ахоўнікам. Так яму прыйшлося ад’ехаць у Менск, адкуль яго паслалі ў Баранавічы. Там ён працаваў скураным доктарам у клініцы. Быў там некалькі месяцаў, потым яго перавялі ў Слонім, дзе ён быў участковым доктарам. У траўні 43-га яго пазбавілі функцыі і яму была забароненая лекарская практыка на тэрыторыі Беларусі. Яго зноў накіравалі ў Прагу… Мой муж хацеў у Слоніме застацца зь любові да свайго народу.»

Скляпеньне замку ў Вімпэрку, дзе трымалі Геніюшаў
Скляпеньне замку ў Вімпэрку, дзе трымалі Геніюшаў

Свае тлумачэньні гэтага слонімскага моманту дае і Ян Геніюш:

«Немцы мяне выдварылі таму, што я меў прыватную практыку і працаваў супраць немцаў. Гэта я магу пацьвердзіць паперай з абласнога камісарыяту ў Слоніме, якая захоўваецца ў арыгінале ў маёй праскай кватэры па адрасе Прага 7, Heřmanova 7. Копію дакумэнту я падаваў разам з просьбай пра грамадзянства, якое мне ўжо было нададзенае.»

Дом на вул. д-ра Бэнэша, 161 у Вімпэрку, дзе жылі Ларыса і Янка Геніюшы
Дом на вул. д-ра Бэнэша, 161 у Вімпэрку, дзе жылі Ларыса і Янка Геніюшы

Паводле словаў Ларысы Геніюш, пасьля вяртаньня мужа ў Прагу яму пагражала, што яго пашлюць доктарам у адзін зь нямецкіх лягераў. Яна, аднак, усё «аббегала» і за «вялікі хабар» муж мог застацца ў Празе. Там ён па некалькі месяцаў працаваў заводзкім доктарам на розных прадпрыемствах. Потым, пасьля атрыманьня грамадзянства, зьявіўся варыянт ачысьціць сваю несьвядомую «віну». Паводле дэкрэтаў Бэнэша з чэска-нямецкіх памежных зонаў высяляліся этнічныя немцы, іх маёмасьць нацыяналізавалася, а ў апусьцелыя рэгіёны ўлады агітавалі перасяляцца. Далей гаворыць Ларыса Геніюш:

«У Вімпэрку мой муж меў лекарскую практыку ад кастрычніка 1947 году. Мы пакуль не пераехалі, бо меркавалі, што тут не застанемся. Майму мужу паабяцалі, што калі адпрацуе 6 месяцаў у памежжы, зможа зноў атрымаць практыку “пасярэдзіне” краіны (чэск. vnitrozemí). Мы плянавалі, што калі адбудзем 6 месяцаў у памежжы, дык вернемся назад у Прагу. У Вімпэрк мы самі не хацелі, хацелі ў Карлавы Вары ці Марыянскія Лазьні». Таму і сын Геніюшаў Юрка, якому тады было 12 гадоў, застаўся ў Празе пад апекай знаёмых і хадзіў у гімназію.

Подпіс Ларысы Геніюш пад пратаколам
Подпіс Ларысы Геніюш пад пратаколам

На пытаньне пра сваю палітычную дзейнасьць Ларыса Антонаўна адказвае сьцісла:

«Што да майго ўдзелу ў палітычным жыцьці, то ў маладосьці я ні ў чым ня ўдзельнічала. Таксама ў час акупацыі ў часе майго побыту ў Чэхаславаччыне я ня ўдзельнічала ні ў якой антысавецкай арганізацыі. У часе акупацыі я была аднак членам “Беларускага камітэту самапомачы”, які меў адрас у Празе 5, там было ўсяго 12 асоб…»

Геніюш была старшынёй гэтага праскага камітэту і гэта яе дабрачыннасьць у часе вайны дапамагала не прапасьці дзясяткам землякоў. Каму — лекі, каму — грошы, каму — адзеньне, каму — папярэджаньне і парада, каму — абед, каму хоць цыгарэты ці жменя табаку… Але гэта ўжо па-за радкамі пратаколу.

Вімпэрскі замак сёньня. У скляпеньнях гэтага замку Геніюшаў трымалі ў 1948 годзе.
Вімпэрскі замак сёньня. У скляпеньнях гэтага замку Геніюшаў трымалі ў 1948 годзе.

І ў вімпэрскім зьняволеньні іх пачнуць адведваць былыя хворыя, якіх доктар лячыў. А 8 сакавіка сюды прынясуць торт, які Ларыса Антонаўна заказала раней, каб адзначыць дзень нараджэньня мужа. З гэтай апошняй салодкай да горычы кропкай мы пакінем іх у тыя сакавіцкія дні, калі ў арыштаваных мужа і жонкі яшчэ жыла надзея на чэскую салідарнасьць…

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

У Польшчы пачала дзейнасьць дыстанцыйная адукацыйная плятформа «Беларуская акадэмія», паведамляе Свабода. Акадэмія ажыцьцяўляе навучаньне на беларускай і расейскай мове паводле балёнскага працэсу з наступнай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?

Радаснай навіной у фэйсбуку падзялілася дачка Юліі Слуцкай Аляксандра: ёй прыйшоў першы ліст ад мамы. Хоць Юлію Слуцкую — вядомага медыяменеджара і стваральніцу беларускага Прэс-клуба — затрымалі...

valiancina_shauchenka
Краіна

На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота

Фатаграфіі і відэа ідэальна роўнага ледзянога кола на рацэ Лясная ў Камянцы разлятаюцца па сацсетках, перадае Наша Ніва. Людзей здзіўляе гэта незвычайная прыродная з’ява: мала таго,...

Апошнія навіны

    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM