• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
28.12.2017 | Грамадскі сектар

Праца ці кава. Coffee & kava

Фрылансерам таксама трэба працаваць, а пастаяннае сядзенне дома можа выклікаць толькі радыкуліт. Дзе яшчэ можна папрацаваць з добрым кубкам кавы? Працягваем нашу рубрыку пра месцы для фрылансераў!

 Cёння дарога павяла мяне далей ад плошчы Якуба Коласа, якая ўжо надакучыла, у бок абеліска нашага горада – плошчы Перамогі, якая раней мела больш празаічную назву Круглая. Дзень у самым разгары – найлепшы час папрацаваць. У вочы мне кінулася прыгожая шыльда “Coffee & kava”. Паколькі назва сугучная з нашай рубрыкай, выбар гэтым разам відавочны. Наколькі гэтае месца freelance-friendly?

Месцазнаходжанне

За хвіліну ад станцыі метро “Плошча Перамогі” – выдатнае месца ў самым цэнтры, нічога не трэба шукаць! Таксама варта адзначыць блізкасць ад прыпынку 100-га аўтобуса, які можа даставіць у любое месца ўздоўж галоўнага праспекта Менска. На жаль, каб дабрацца ў больш “глыбокія” месцы, давядзецца перасаджвацца ці крыху прагуляцца да найбліжэйшых прыпынкаў тралейбусаў і аўтобусаў, што за 10-15 хвілінаў хуткім крокам ад гэтай кавярні.

За добрае месца ў цэнтры – кубак кавы!

 

Кава/гарбата

 Назва кавярні кажа сама за сябе – выбар даволі разнастайны. Тут можна замовіць не толькі стандартныя эспрэса, амерыкана, латэ і капучына, але і раф, флэт-уайт, мока, а таксама айс-латэ. Таксама важна зазначыць, што ў капучына, амерыкана латэ і эспрэса ёсць падвоеныя порцыі. Нельга сказаць, што яны велізарныя, але на працу мусіць хапіць. Апроч кавы тут ёсць глінтвейны, смузі, фрэшы і малочныя кактэйлі.

З ежы тут ёсць сняданкі, бургеры і дэсерты, але гэта ўжо традыцыйна мае сярэдні па горадзе кошт.

За добры выбар – кубак кавы!

 

Цэны

 Стандарт па горадзе – кава ад 2,5 да 5 рублёў. Смузі, фрэшы і малочныя кактэйлі каштуюць у дыяпазоне 4,5 – 5,5 рублёў. Але калі цэны на напоі нічым не здзіўляюць, то сняданак сапраўды парадаваў! На выбар блінчыкі, каша, круасаны ці мюслі + какава, кава і гарбата абыдзецца вам усяго ў 4,5 рублі! Сапраўдны прыклад эканоміі! Бургеры тут каштуюць 4,9 рубля, але наўрад ці яны вас здзівяць памерамі. Пра дэсерты, як звычайна, лепш прамаўчаць, бо 2,5 за эклер і торцікі за 3-5 рублёў/кавалак – не самая шчодрая прапанова. Але ж для працы гэта не самае галоўнае, праўда?

За выбар і нядрэнныя цэны – кубак кавы.

 

Разеткі

Упершыню я з жалем кажу, што з зарадкай гаджэтаў тут могуць быць складанасці. Разеткі ёсць каля літаральна пары столікаў, але і да тых будзе цяжка дабрацца. Таму адразу раю браць цалкам зараджаны ноўтбук ці планшэт, інакш вас можа напаткаць не самы прыемны сюрпрыз.

За такую сумную сітуацыю – ніякай кавы!

 

WI-FI

 Халяўны інтэрнэт ёсць, але ён працуе праз белтэлекамаўскую аўтарызацыю. Гэта азначае, што вам давядзецца ўводзіць свой нумар тэлефона і чакаць смс з кодам. Але нават калі вы атрымаеце доступ, то не спадзявайцеся на спампоўкі і прагляды відэа ў высокай якасці, бо хуткасць, мякка кажучы, прасядае. Магчыма, гэта  вылкікана вялікай колькасцю падключэнняў, але шчыра – для нас гэта не апраўданне!

За сеціва – палова кубка кавы!

 

Прыбіральня

 Тут стандарт – усё ў наяўнасці. Ёсць хітрасць – прыбіральня з кодавым замком, але пароль ахвотна падкажа барыста. За наяўнасць – відавочна кубак кавы.

 

Час працы

 Зноўку не засядзішся – кавярня працуе да 23.00. Але для жаваранкаў прыемныя навіны, бо сюды па каву і працу можна прыходзіць ажно з 8 ранку!

За ранні пачатак – кубак кавы!

 

Атмасфера і інтэр’ер

 Тыповая, але з густам упрыгожаная кавярня па еўрапейскім ўзоры не выклікае раздражнення і дадае пэўнай лямпавасці гэтаму месцу. Музыка не раздражняе, грае вельмі ціха, таму яе можна нават не заўважаць. Памеры столікаў і сядзенні вельмі зручныя для працы, што таксама вялікі плюс. Таму хутчэй за ўсё месца вам спадабаецца сваёй атмасферай.

За прыемную атмасферу і інтэр’ер – кубак кавы.

 

Забіць нельга памілаваць. Ставім канчатковую коску

 Coffee & kava можна было б назваць адным з самых аптымальных для працы варыянтаў, але 10% зараду на маім планшэце і страх недапісаць артыкул усё ж вымушаюць сказаць, што калі ў вас слаба трымае батарэя працоўнага гаджэта ці ён ужо падсеў, лепш шукайце іншае месца.

 

 


6,5/8 кубкаў кавы

Дайце нам разетак, і мы вас будзем любіць! Для фрылансераў з пераноснымі батарэямі.

 

Глядзі таксама:

Праца ці кава. Wake up cafe

Праца ці кава. “Старыя традыцыі”

 

Багдан Сакалоў

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу

Аналітык Вадзім Мажэйка тлумачыць «Свабодзе», чаму ён вырашыў звольніцца зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры, дзе чатыры гады выкладаў гуманітарныя дысцыпліны. Вадзім Мажэйка ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Стартуе новы сезон літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Прэмія прысуджаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу на беларускай мове. Прымаюцца кнігі, выпушчаныя ў 2019 і...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом

Леанід Лыч пайшоў з жыцця 17 студзеня. Развітанне са знаным гісторыкам, прафесарам, доктарам гістарычных навук адбылося 19 студзеня ў памінальнай залі на Сямашка, 8/8, піша Новы Час. ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА

Перакладчыцы Вользе Калацкай прад’явілі абвінавачаньне паводле часткі 1 артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу, «Хуліганства». Пра гэта паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, піша Свабода. ...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM