• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
03.11.2020 | Маё права

Вядомы беларускі юрыст: Права на супраціўленне прыгнёту вынікае з Канстытуцыі, а ў будучыні павінна быць прапісана ў ёй

Калі іншых сродкаў барацьбы ўжо няма, застаецца права на супраціўленне прыгнёту. Гэта погляд навукі. Піша Іван Пляхімовіч, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт канстытуцыйнага права. 


sierabranka-minsk2-m8dyg.jpg
Пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў. Серабранка, Мінск. Фота Надзеі Бужан

У кожнай дзяржаве заканадаўства змяшчае правы чалавека, іншыя юрыдычныя нормы і прадугледжвае спосабы іх абароны ў выпадку парушэння. Да такіх спосабаў могуць належаць звароты ў суды, іншыя дзяржаўныя органы, міжнародныя арганізацыі.

Аднак бывае, што ў дзяржаве ўстаноўлены аўтарытарызм, і асобы, якія знаходзяцца ва ўладзе, маюць адну мэту — утрымліваць гэтую ўладу любымі сродкамі. Карыстаючыся ўладнымі рэсурсамі, яны парушаюць тыя юрыдычныя нормы, рэалізацыя якіх перашкаджае іх панаванню, і блакіруюць усе спосабы юрыдычнай абароны.

Часцей за ўсё гэта нормы аб выбарах, рэферэндумах, палітычных і асабістых правах чалавека. Залежныя ад правіцеля суды ды іншыя органы фіктыўна разглядаюць справы аб абароне такіх нормаў, а рашэнні міжнародных арганізацый не выконваюцца.

Аўтарытарнай уладай ствараецца бачнасць законнасці, а спробы грамадзян ці арганізаванай апазіцыі ўздзейнічаць на дадзеную ўладу, наадварот, аб’яўляюцца па-за законам альбо ігнаруюцца.

Ці існуе спосаб выпраўлення гэтага становішча? Законам (пісаным актам дзяржавы) ён звычайна не прадугледжаны, але ці прадугледжаны ён правам?

Адказаць на пастаўленыя пытанні «не», значыць адмовіць праву ў жыццяздольнасці, абавязковасці і трапіць у юрыдычны тупік.

Атрымаецца, што права дапускае ўласнае знішчэнне.

Усялякае права асобы, народа ўключае ў сябе магчымасць яго абароны, прытым яна павінна быць дастатковай для максімальна ажыццяўляльнага аднаўлення дзеяння права.

У выпадку з аўтарытарнай уладай спосаб такой абароны існуе, ён вядомы навуцы і практыцы: гэта права на супраціўленне прыгнёту.

Зыходзячы з прававой логікі, дадзенае права трэба прызнаваць у кожнай дзяржаве, незалежна ад таго, ці замацавана яно ў законе, у тым ліку асноўным законе — канстытуцыі. Яго можна назваць правам на неабходную абарону ў шырокім сэнсе.

Права на супраціўленне прыгнёту належыць кожнаму грамадзяніну дзяржавы, групе грамадзян і народу цалкам. Дазваляецца яго рэалізацыя любым з гэтых суб’ектаў.

Права на супраціўленне прыгнёту ахоплівае розныя формы барацьбы грамадзян і народа:

  • негвалтоўнае супраціўленне, напрыклад, правядзенне масавых мерапрыемстваў, незалежна ад таго, ці санкцыянаваны яны ўладамі;
  • адмова падпарадкоўвацца, г. зн. выконваць акты органаў дзяржавы і патрабаванні прадстаўнікоў улады;
  • ігнараванне дзяржаўных тавараў ды паслуг; 
  • забастоўкі. 

Калі забастоўка праводзіцца ў межах працоўных адносін, то работнікі маюць права вылучаць патрабаванні толькі па эканамічных і сацыяльных пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю наймальніка. Аднак падчас забастоўкі, якая праводзіцца ў парадку супраціўлення прыгнёту, дазваляецца заяўленне і палітычных патрабаванняў, у тым ліку зняцця аўтарытарнага правіцеля.

Каб супраціўленне было правамерным, неабходна прытрымлівацца пэўных умоў:

  • мае месца ліквідацыя ўладай канстытуцыйнага ладу, г. зн. сістэматычнае ці грубае парушэнне службовымі асобамі канстытуцыйных прынцыпаў — найбольш важных юрыдычных нормаў;
  • правамернасць мэтаў: народнае супраціўленне імкнецца прымусіць уладу да выканання канстытуцыйных прынцыпаў альбо зняць прадстаўнікоў аўтарытарнай улады і прыцягнуць іх да адказнасці;
  • суразмернасць (прапарцыянальнасць): народнае супраціўленне павінна быць суразмерным, адэкватным антыправавым мерам аўтарытарнай улады, не перавышаць межаў неабходнага супраціўлення. Дапушчальна звяртацца да супраціўлення, калі іншыя спосабы абароны права немагчымыя ці неэфектыўныя.

Як вызначана ч. 2 арт. 3 беларускай Канстытуцыі, любыя дзеянні па змяненні канстытуцыйнага ладу і дасягненні дзяржаўнай улады гвалтоўнымі метадамі, а таксама шляхам іншага парушэння законаў караюцца згодна з законам. Аднак прыведзеная норма не забараняе супраціўлення прыгнёту; яна накладае забарону, наадварот, на дзеянні па ўзурпацыі ўлады, у тым ліку яе ўтрыманні насуперак Канстытуцыі.

Права на супраціўленне прыгнёту замацавана ў прэамбуле Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прынятай Генеральнай асамблеяй ААН, а таксама ў канстытуцыях Германіі, Грэцыі, Славакіі, Азербайджана і некаторых іншых краін.

Паводле арт. 32 Асноўнага закона Славакіі, «грамадзяне маюць права супраціўляцца кожнаму, хто робіць замах на ажыццяўленне дэмакратычных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, прадугледжаных гэтай Канстытуцыяй, калі дзейнасць канстытуцыйных органаў і дзейснае выкарыстанне сродкаў, прадугледжаных законам, з’яўляюцца немагчымымі».

Грэчаская Канстытуцыя ў ч. 4 арт. 120 вызначае: «Выкананне Канстытуцыі давяраецца патрыятызму грэкаў, якія правамоцны і абавязаны супраціўляцца ўсімі сродкамі ўсялякай спробе яе гвалтоўнай адмены».

Наш Асноўны закон не ўтрымлівае гэткіх фармулёвак. Неабходна ўключыць іх у новую Канстытуцыю. Але нават у цяперашняй Канстытуцыі Беларусі права на супраціўленне прыгнёту вынікае з замацаванага ў арт. 7 прынцыпу вяршэнства права.

Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM