• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.08.2018 | Кіно

Прэм’ера нашумелага беларускага фільма «Крышталь» адбудзецца 29 жніўня

Драматычная камедыя «Крышталь», якая ўжо зрабілася хітом міжнародных кінафестываляў і атрымала станоўчыя водгукі замежнай прэсы, выходзіць у шырокі мінскі пракат. 29 жніўня ў кінатэатры «Масква» адбудзецца прэм’ера дэбютнага поўнаметражнага фільма Дар’і Жук. Білеты даступныя на сайце ByCard і ў касах кінатэатра.

Poster_Crystal_Swan

Дзеянне фільма адбываецца ў 90-я гады ў Беларусі. Праз памылку друку ў падробленай анкеце на амерыканскую візу маладая дзяўчына-дыджэй аказваецца ў заводскім гарадку Крыштальны. Там яна збіраецца любой цаной дамагчыся ўвасаблення сваёй «амерыканскай мары».

«Сюжэт «Крышталю» разгортваецца ў сярэдзіне 90-х, бо гэта час, які я добра ведаю з асабістага досведу. Мая пратаганістка Веля – дыджэй, якая марыць паехаць у Чыкага, каб наведаць калыску хаўса. Мы сустракаем яе ў адной з гэтых чэргаў у амбасаду. Яна маладая і поўная ілюзій, яна ўсё яшчэ адчувае сябе цэнтрам свайго свету. Яна – архетып амерыканца, які захрас у постсавецкім беспарадку. Свабода, якую яна шукае, недаступная, і ў той рэальнасці, у якой яна жыве, індывідуалізм не заўсёды перамагае. Кожны крок яе прыгоды пастаянна кідае выклік яе перакананням і падыходу да жыцця», – распавядае пра фільм рэжысёрка.

На прэм’еры ў Беларусі карціну прадставяць рэжысёрка Дар’я Жук, акторы фільма, удзельнікі здымачнай групы. Пасля паказу ў «Маскве» стваральнікі адкажуць на пытанні гледачоў.

Сусветная прэм’ера фільма адбылася ў чэрвені гэтага года на прэстыжным міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах, дзе карціна адкрыла конкурсную секцыю «На Усход ад Захаду». У ліпені «Крышталь» атрымаў Гран-пры на міжнародным кінафестывалі ў Адэсе. Акрамя таго, фільм запрошаны на больш чым 20 кінафестываляў па ўсім свеце. Станоўчыя водгукі пра карціну напісалі выданні Hollywood Reporter, Screen International, Variety, «Камерсант» і многія іншыя.

Перадпрэм’ерны паказ фільма з удзелам рэжысёркі пройдзе 27 жніўня ў кінатэатры Falcon Club Буцік Кіно. З 30 жніўня фільм можна будзе паглядзець у кінатэатрах «Аўрора», «Піянер», «Беларусь», «Мір», «Ракета», «Кіеў», Falcon Club Буцік Кіно, Silver Screen і «Арт-кінатэатр».

Пракат фільма ажыццяўляецца Цэнтрам візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» у рамках праекта «Лістапад. Калекцыя». Генеральны партнёр пракату ў Беларусі – EPAM Systems.

Глядзіце таксама:

Дар’я Жук: “Беларускаму кіно не хапае дзёрзкасці і свабоды!”

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Менская крама «Мой Модны Кут» пасьля затрыманьня заснавальнікаў абвясьціла пра закрыцьцё

«Нашая крама "Мой Модны Кут" будзе зачынена да лепшых часоў», паведамляе Свабода. 26 студзеня затрымалі...

valiancina_shauchenka
Замежжа Мастацтва

Лаўрэатамі конкурсу мастацтваў у Славеніі сталі дзеці з Лунінца

Вучні Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў на Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Музычныя зоркі Славеніі»...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Расія: імперыя як армія і армія як імперыя

Абмеркаванні Навальнага, «залатога ёршыка» і расійскіх пратэстаў носяць выразна эмацыйную афарбоўку. А ў дадатак наклаліся...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі адкрылася выстава вядомага фотамайстра Георгія Дондзіка

Канцэптуальным рашэннем для фотамастака было жаданне падзяліць экспазіцыю на тэматычныя блокі: «Горад 70–80», «Асобы»,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Менская крама «Мой Модны Кут» пасьля затрыманьня заснавальнікаў абвясьціла пра закрыцьцё
    Замежжа Мастацтва
    Лаўрэатамі конкурсу мастацтваў у Славеніі сталі дзеці з Лунінца
    Гісторыя
    Расія: імперыя як армія і армія як імперыя
    Мастацтва
    У Магілёўскім абласным мастацкім музеі адкрылася выстава вядомага фотамайстра Георгія Дондзіка
    Культура
    Сяргей Харэўскі ў «Кантэксце». Нечаканы Менск і беларуская Вільня
    Грамадства
    У Беларусі выраслі продажы алкаголю
    Маё права
    Беларускія праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ 31 чалавека
    Гісторыя
    Як ствараўся Інбелкульт
    Грамадства
    Барыс Хамайда: Я нарадзіўся, бо маю маці ўратаваў ад смерці беларускі настаўнік
    Маё права
    Праваабаронцы апублікавалі даклад аб катаваннях у Беларусі
    Грамадства
    Як падаць вестку палітвязню, што пра яго не забыліся?
    Гісторыя
    Турма ў традыцыйным светаўспрыманні беларусаў
    Мастацтва
    Раман Заслонаў: ад нас сышоў мастак сусьветнага ўзроўню
    Каранавірус
    Сляды пандэміі. Што рабіць з маскамі, каб не шкодзіць сабе і прыродзе
    Кіно
    Фільм па раману Віктара Марціновіча трапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар»

Афіша

  • 29.01 20:00Dzieciuki - Вялікі анлайн-канцэрт
  • 30.01 20:00Гурт “Петля Пристрастия”
  • 06.02 12:00Анлайн-трэнiнг "Краіна без права: што трэба ведаць?"
  • 13.02 19:00Традыцыйны канцэрт да дня ўсіх закаханых ад Віктара Шалкевіча
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM