• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
01.12.2016 | Афіша

Re1ikt прадставіць новы альбом у 3 мінскіх клубах

Беларускі гурт Re1ikt з размахам адзначыць выхад новага альбома “Kufar”. Музыкі запланавалі серыю мерапрыемстваў у Мінску.

фолк-рок-гурт Re1ikt прэзентуе новы альбом «Kufar»

4 снежня ў сталічным клубе “Графіці” адбудзецца прэ-паці, у межах якой Re1ikt выканае кампазіцыі з новага дыска і хіты з найлепшага рок-альбома мінулага года “Лекавыя травы”. Там жа пройдзе аўтограф-сесія з удзельнікамі гурта, падчас якой усе ахвочыя змогуць зрабіць фота на памяць. Квіткі на прэ-паці прапануюцца па сімвалічным кошце ў 1 рубель.

10 снежня на сцэне клуба «Бруге» адбудзецца прэзентацыя дыска “Kufar” – вялікі сольны канцэрт з удзелам цікавых музычных і не толькі гасцей і сюрпрызамі. У другім аддзяленні імпрэзы Re1ikt выканае свае найлепшых хіты з мінулых дыскаў. Квіткі на прэзентацыю альбома Kufar можна набыць за 12-15 рублёў (20 рублёў – месца за столікам).

У той жа вечар у кавярні “Грай” пройдзе афтэр-паці, дзе ў сяброўскай атмасферы пад акампанемент фолк-гурта Vuraj музыкі Re1ikt сустрэнуцца з самымі адданымі слухачамі. Уваход на афтер-паці бясплатны.

Альбом “Kufar” прысвечаны усім каштоўнасцям, якімі могуць ганарыцца беларусы: нашым традыцыі, прыродзе, культуры, перамогам, ўменню сябраваць і рабіць добрыя справы талакой.
Дарэчы, сродкі на выданне дыска ўсяго за тыдзень сабралі на краўдфандынгавай платформе Talaka.by прыхільнікі каманды. Дзякуючы ім гурт таксама неўзабаве выпусціць кліп, які быў зняты тыдзень таму ў музеі архітэктуры і побыту ў Строчыцах на адну з любімых народных песень Рыгора Барадуліна “Дробненькі доджык”, што таксама ў сучаснай рок-апрацоўцы трапіла на “Kufar”.

Re1ikt – гурт, які працуе ў напрамку world music, спалучаючы традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. У кампазіцыях каманды спляліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас. Калектыў з’яўляецца ўладальнікам шэрагу музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, у Літве, Расіі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Як судзілі Святлану Алексіевіч

Гэтак выйшла, што дзве леташнія даты засталіся ў ценю чорных навін мінулага года: 5 гадоў таму Святлана Алексіевіч стала першым беларускім нобелеўскім лаўрэатам, і 30 гадоў таму была апублікаваная...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася. У БССР, як і ў іншыя савецкія рэспублікі, пачала прасочвацца разнастайная інфармацыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

Апошнія навіны

    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM