• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
22.02.2019 | Літаратура

Прэзентацыя пяці тамоў дзённікаў Рыгора Барадуліна — 1 сакавіка

1 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя пяцітомнага збору «Дзённікаў і запісаў» народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
 

Пяць год таму адышоў ад нас народны паэт Беларусі Рыгор Іванавіч Барадулін. Не так і шмат выйшла кніг за гэты час, прысвечаных яго памяці. Асноўнае з выданняў — пяць тамоў “Дзённікаў і запісаў” (1951–1991), здзейсненых у межах выдавецкай серыі “Людзі Беларусі”, заснаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Падрыхтоўку да друку, расчытванне рукапісаў і каментаванне гэтага ўнікальнага выдання ўзяла на сябе Наталя Давыдзенка.

У першы выпуск дзённікаў і запісаў (1951—1969) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы яго сяброў і знаёмых. Упершыню была надрукаваная самая першая невядомая раней паэма “Зацвітаюць купавы” (1958—1959), прысвечаная лёсу бацькоў паэта. Асобныя спасылкі на творы аўтара дапамогуць асабліва ўважлівым да яго жыцця, асобы і творчасці чытачам арыентавацца ў вялікай творчай спадчыне паэта. У другім выпуску (нататнікі за 1970—1978 гг.) сабраныя рабочыя штодзённікі, запісы шматлікіх паездак па гарадах і вёсках Беларусі, па рэспубліках Савецкага Саюза, а таксама зацемкі аб пабачаным ў падарожжы ў Фінляндыю, Швецыю і Данію. Трэці выпуск “Дзённікаў і запісаў.

1979—1982” змяшчае тэксты аб працяглых паездках паэта на Кубу, у Балгарыю, Італію, Чэхаславакію, у многія рэспублікі Савецкага Саюза, а таксама па Беларусі. Чацвёрты выпуск “Дзённікаў і запісаў” ахоплівае 1983–1988 гады і адметны нататкамі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна адметны нататкамі пра яго ўдзел у працы ХХХІХ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у складзе дэлегацыі БССР і пра паездку ў далёкія і загадкавыя Індыю і Непал, а таксама не менш цікавыя — у Францыю, Балгарыю, Польшчу і пра больш звыклыя — у рэспублікі Савецкага Саюза і дарагія сэрцу родныя мясціны. Пяты выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1989–1991” яскрава адлюстраваў новы час нашай гісторыі — перабудова, дэмакратыя, галоснасць, а за імі нечаканае знікненне СССР і нарэшце — незалежнасць Беларусі і іншых рэспублік былога Савецкага Саюза. Адбыліся паездкі паэта ва Украіну, Узбекістан, Таджыкістан і Туркменію, а таксама ў Кітай і Францыю. Таксама ў гэтую кнігу, выдадзеную ў серыі “Людзі Беларусі”, як і ў чатыры папярэднія, увайшлі вершы, раней не друкаваныя ў зборніках паэта, а таксама вясёлыя сяброўскія віншаванні, невядомыя фатаздымкі, прысвячэнні і малюнкі.

1 сакавіка 2019 года арганізацыі-заснавальнікі серыі “Людзі Беларусі” запрашаюць усіх прыхільнікаў таленту дзядзькі Рыгора на прэзентацыю пяцітомніка “Дзённікі і запісы”, якая адбудзецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

На вечарыне выступяць: складальніца пяці тамоў “Дзённікаў і запісаў” Наталля Давыдзенка, старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч, намеснік старшыні Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” кнігазнаўца Валер Герасімаў; кіраўнік Беларускага Саюза мастакоў, паэт, мастак Рыгор Сітніца; паэт, эсэіст, былы калега Рыгора Барадуліна па працы ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” Леанід Дранько-Майсюк; найбліжэйшы сябра апошніх гадоў жыцця Рыгора Барадуліна музыка Алесь Камоцкі. Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігі “Дзённікаў і запісаў” са зніжкай.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, Траецкае прадмесце, вул. М. Багдановіча, д. 13)

Пачатак: 18.00.

Уваход вольны!

Паводле прэс-службы Саюза беларускіх пісьменнікаў

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM