• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
25.03.2014 | Простыя рэчы

“Простыя рэчы” Міхала Анемпадыстава: Сцяг

15 чэрвеня року 1219 дацкія біскупы маліліся на гары Таампеа. Яны прасілі Уладара Усявышняга дапамагчы і ўратаваць дацкае войска, якое з апошняе моцы стрымлівала атакі эстаў. Бог пачуў малітвы, і проста з нябёсаў да ног дацкага караля зляцеў вялікі кавалак чырвонага палатна з белым крыжам пасярэдзіне. Пабачыўшы боскі знак, дацкія рыцары перайшлі ў наступ і разбілі войскі эстаў. Так нарадзіўся «Dannebrog», дацкі сцяг, найстарэйшы дзяржаўны сцяг на свеце з усіх, што існуюць сёння.

Караля данаў звалі Вальдэмар Другі Пераможны. Ён быў сынам караля Вальдэмара Першага і Сафіі Менскай, дачкі менскага князя Валадара Глебавіча і Рыксы Баляславаўны. Даны (і мы) былі на той час хрысціянамі, эсты – яшчэ не. Даны гвалтам хацелі ашчаслівіць эстаў – даць ім «ісцінную» веру, абараніць купцоў-хрысціянаў і заадно прысабечыць эстонскія землі. У іх гэта атрымалася. З тае пары мінула восем стагоддзяў, эсты прынялі хрост і здабылі незалежнасць, а чырвоны сцяг з белым крыжам дагэтуль лунае над Даніяй, а захоп чужых земляў усё радзей, але здараецца.

Датчане любяць свой сцяг: яго можна ўбачыць на прыватных падворках і дзяржаўных будынках, на афіцыйных мерапрыемствах і падчас хатніх імпрэзаў, у выглядзе святочных гірляндаў і легкадумных сцяжкоў для канапак, на лагатыпах і фірмовых знаках сур’ёзных фірмаў. Датчане шануюць свой сцяг: правілы яго выкарыстання зафіксаваныя спецыяльным дакументам. Дацкі дзяржаўны сцяг абаронены законам, і знявага сцяга цягне крымінальную адказнасць. Увогуле, датчане называюць свой сцяг не «дзяржаўным», а «нацыянальным» – так, як прынята ва ўсім свеце. Бо гэта народ стварае дзяржаву, а не наадварот.

Дацкі сцяг мае уласнае імя – Данэброк, якое даслоўна перакладаецца як «дацкая тканіна», а не даслоўна, але сэнсава – як «датчанін». Той самы дацкі датчанін, які ёсць адначасна ўсімі іншымі, уключна з тымі, хто быў, і тымі, хто будзе. Таму здзек са сцяга азначае здзек з дзядоў, мамаў і татаў, жонак, мужоў, дзяцей і кожнага чальца супольнасці персанальна. А таксама ўсяго таго, што ўвасабляе краіну, культуру, гісторыю. Гэта датычыць любога нацыянальнага сцяга, не толькі дацкага. Але менавіта ў выпадку «Датчаніна» гісторыя паўстання і механізм персаніфікацыі найбольш чытэльна тлумачаць сутнасць сцяга як культурніцкага феномена.

Я наўмысна не называю гісторыю нараджэння Данэброка легендай, бо лічу, што так яно адбываецца насамрэч: сцяг даруецца нам звыш, з неба ці проста з паветра. Паўстанне сцяга – гэта матэрыялізацыя ўпадабанняў, настрояў, мараў супольнасці, якія ў сваю чаргу вынікаюць з гістарычнага досведу, каштоўнасцяў і традыцыі. Той, хто ёсць часткай гэтай супольнасці, думае і дзейнічае ў межах яе культурнай прасторы, адчувае яе «душу» і змены настрою, можа стаць стваральнікам нацыянальнага сцяга, і нават не «стваральнікам», а «сустваральнікам», «рэтранслятарам», «правадніком».

Сустваральнікам нашага сцяга стаўся архітэктар, паэт, грамадскі дзеяч Клаўдзій Дуж-Душэўскі. Гэта ён зрабіў накід бел-чырвона-белага, задаў ягоныя прапорцыі, каларыстыку і шырыню стужак, фактычна падсумаваўшы і матэрыялізаваўшы тое, што назапасілі наш геральдычны чын, літургічная традыцыя і народнае мастацтва. Чырвань на белым тчэцца, не абрываецца ад часоў дахрысціянскіх, праз Сярэднявечча, Рэнесанс, барока і рамантызм, чырвонай стужкай перацякае з ручніка на харугву, з харугвы на тарчу, штандар, сцяг.

Наш сцяг падаецца мне адным з самых прыгожых у свеце. Я разумею, што не магу быць незаангажаваным, але гэтае спалучэнне колераў аб’ектыўна пасуе для акцэнтацыі аб’екта з пункту гледжання каларыстыкі, оптыкі, псіхалогіі і фізіялогіі зроку. Узнікае такі аптычны эфект, быццам сцяг сам выпраменьвае святло. Ён урачысты, пазітыўны, вітальны. Чырвоны і белы – колеры Хрыстовы, таму гэта боль і пакута, перамога над смерцю і Любоў. Аднак не толькі і не столькі эстэтычнымі катэгорыямі вымяраецца вартасць сцяга, перадусім яна вымяраецца нашымі перамогамі і годнымі учынкамі. Вымяраецца нашымі краявідамі, паданнямі і міфамі, нашым мінулым і той будучыняй, якую мы ствараем цяпер.

Кожнае асобнае палотнішча сцяга – такое ж каштоўнае, як і ўсе астатнія, нягледзячы на памер і якасць тканіны. Кожнае палотнішча – рэч у сабе, цэласць і фрагмент адначасова, кожны з нас паасобку і ўсе мы разам. Сцяг – гэта не проста сімвал у сучасным разуменні гэтага слова. Сцяг – гэта рэлікт так званага «сімвалічнага» мыслення, калі сімвал і тое, што гэты сімвал азначае, успрымаюцца як рэчы амаль ідэнтычныя, калі сімвал не толькі азначае нешта, але сам ёсць матэрыялізацыяй у іншай, даступнай форме таго, што само матэрыялізавацца не можа альбо калі нам не дадзена тое нешта ўбачыць.

Сцяг – гэта мы, наша зямля, гісторыя, культура, мова, якая, дарэчы, таксама ёсць сімвалам, а не толькі сродкам зносінаў, і кожнае яе слова – гэта таксама сімвал, сэнсы якога да канца зразумелыя толькі яе носьбітам. Захоп сцяга і замена яго сваім – першае, што робіць заваёўнік, астатняе потым. Данам у сечы пад Таампеа было прасцей: сцяг мелі толькі яны. На шмат стагоддзяў эсты сталі паняволеным народам, і толькі ў канцы ХІХ стагоддзя ў іх з’явіўся нацыянальны сцяг, а потым і ўласная дзяржаўнасць. Датчане даўно перасталі заваёўваць чужыя тэрыторыі, зразумеўшы, што супрацоўніцтва і сінтэз культураў заўсёды больш эфектыўныя, чым агрэсія.

Падобна да таго, што эстонцы гэта зразумелі яшчэ раней, бо да нашага часу захавалі і шануюць тое месца, дзе дацкі сцяг апусціўся на зямлю. Там ляжыць памятны камень, растуць старыя дрэвы, а ўсё разам называецца садам Дацкага караля. Сад знаходзіцца за мурамі Талінскага Вышгарада, у канцы вуліцы Кароткая нага. Штолета 15 чэрвеня там святкуецца дзень народзінаў Данэброка – сцяга, які спусціўся проста з нябёсаў пад ногі Вальдэмара Другога Пераможнага, сына Вальдэмара Першага і Соф’і Менскай.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў

У гэтым годзе 8 сакавіка свет у 110-ы раз адзначыць Міжнародны жаночы дзень. У нашай краіне гэта адно з самых любімых і масава...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы

Жонка сябры прэзідыума Каардынацыйнай Рады Максіма Знака, які амаль паўгода знаходзіцца пад вартай, распавяла «Белсату»...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц

Пасьля таго, як 5 сакавіка «Белсаюздрук» адмовіўся прадаваць папулярныя часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асьцярожна,...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў
    Каляндар
    Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура
    Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы
    Грамадства
    Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц
    Краіна
    Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю
    Літаратура
    «Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
    Музыка
    «Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом
    Культура
    Уладзімір Цэслер прысвяціў новы твор беларускім жанчынам
    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM