• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
17.06.2014 | Простыя рэчы

“Простыя рэчы” Міхала Анемпадыстава: Зёлкі

Зёлкі заўсёды прадаваліся на Камароўцы. Яны і цяпер там прадаюцца, у канцы яблычнага раду, праваруч ад галоўнага ўвахода. Зёлкі — эксклюзіўны і таямнічы тавар, і не зусім нават тавар, а нешта значна большае — старажытная веда на мяжы магіі і рацыянальнага. Сушаныя кветкі, ягады, сцябліны, адмытыя ад зямлі карэнні, тоўчаная кара, насенне — усё гэта, звязанае ў пучкі, ссыпанае ў мяшэчкі і слоікі, складзенае па гатунках і памерах, грувасціцца на прылаўках перад сваімі гаспадынямі.

Не шукайце цэннікаў, вы іх не ўбачыце. Таксама вы не ўбачыце ні шыльдачак з назвамі, ні апісання іх дзеяння, ні даведак па радыёметрыі — трэба проста верыць, інакш не дапаможа. Гандляркі зёлкамі не заклікаюць пакупнікоў, не нахвальваюць свой тавар, а моўчкі чакаюць. Выглядае на тое, што іх увогуле не цікавіць гандаль і грошы і што стаяць яны на сваіх заўсёдных месцах з нейкіх іншых, не зразумелых нам прычынаў.

Людзі дасведчаныя ведаюць, што зельніцам, гэтаксама як шаптухам і ведзьмакам, нельга прызначаць за сваю дапамогу цану. Чалавек, якому дапамагаюць, мусіць аддзячыць сам, інакш дапамога не падзейнічае, а ягоны памагаты можа пазбавіцца здольнасці дапамагаць. Нельга прадаваць тое, што табе не належыць, а перайшло ад продкаў ці дадзена ў карыстанне звыш. Нельга эфектыўна рабіць дабро, дбаючы насамрэч пра ўзнагароду.

Веда зельнікаў шматузроўневая, як калодзеж з трайным дном. Толькі часткова яна эмпірычная, перадаваная вусна праз пакаленні, а апошнім часам нават спраўджаная навукова. Ніжні яе ўзровень схаваны ў глыбінях калектыўнай рэфлектыўнай памяці, там, дзе яшчэ няма чалавека ўвогуле. Паміж імі інтуіцыя, магія і чарадзейства, для надзейнасці падмацаваныя хрысціянскімі абрадамі, як каталіцкімі, так і праваслаўнымі.

Шмат гадоў таму, на праваслаўнага Яна, я ішоў ад Траецкага прадмесця ў бок плошчы Свабоды. На схіле Верхняга горада, там, дзе цяпер безліч гранітных лесвіц з балясінамі, яшчэ стаяла некалькі камяніц, а ад Нямігі да Кафедральнага сабора падымалася шырокая брукаваная сцежка — рэшткі колішняй Казмадзям’янскай вуліцы. Паабапал сцежкі стаялі бабулькі з кошыкамі, поўнымі пахучых зёлак: святаянніку, багуну, мяты, палыну, чабору.

Зёлкі, пасвечаныя на Яна, набываюць дадатковую гаючую моц, а збіраць зёлкі (тыя, што ўжо надаюцца для збору) найлепей у дзень папярэдні — у Купальскую ноч іх моц забіраюць вядзьмаркі. Усё лагічна і проста: у момант летняга сонцастаяння, на піку прыроднай актыўнасці, і зельніцы, і вядзьмаркі, кожныя ў свой спосаб, назапашваюць адну і тую ж “тонкую матэрыю“, якая ў добрых руках гоіць, дае сілы і надзею, а ў кепскіх множыць зло ў розных яго абліччах.

Зёлкі могуць і лекаваць, і труціць, спадарожная ім раса, важны элемент народнай міфалогіі і медыцыны, таксама можа быць і гаючай, і шкоднай, калі яе сапсавалі ўсё тыя ж вядзьмаркі. Яшчэ больш амбівалентныя расліны казачныя: жабер-трава, разрыў-трава, папараць-кветка. Кантакт з імі — гэта ўжо выпрабаванне: яны могуць зрабіць чалавека шчаслівым, даць яму надзвычайныя здольнасці, а могуць загубіць, звесці з гэтага свету.

Цывілізацыя спрасціла нашае бачанне свету і патлумачыла яго ў спосаб навуковы. Свет навокал зрабіўся больш бяспечны і зразумелы, але чалавеку таямніцы па-ранейшаму патрэбныя. Яшчэ болей нам патрэбныя надзея і вера ў цуд — на штодзень і ў цяжкую хвіліну асабліва. Купалле — свята, якое вяртае нас ў той стан, калі ўсе мы былі яшчэ дзецьмі. На Купалле мы, як некалі нашыя продкі, зноў далучаемся да колазвароту прыроды, робімся яе часткай, адчуваем подых яе ўсюдыіснай таямніцы.

Мы дакранаемся да камянёў, скачам праз агонь, уваходзім у ваду, глядзім на неба і зоры, чакаем світанку. У нашым падарожжы да таямнічых вытокаў нам спадарожнічаюць дрэвы, кветкі і травы. Мы ідзем па расе.

 

Міхал Анемпадыстаў

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Байнэт

Twitter анансаваў платную падпіску на доступ да эксклюзіўнага кантэнту

У Twitter з'явіцца функцыя Super Follow, якая дазволіць уладальнікам акаўнтаў браць грошы з падпісантаў за доступ да эксклюзіўнага...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Краіна

Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!

Сёння вандруем з «Будзьма!» у Слонім — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Панямоння на рацэ Шчара, вядомы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Каманда «Прэс-клуба» патрабуе вызваліць затрыманых калег

Заснавальніца прэс-клуба Юлія Слуцкая, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, праграмны дырэктар Ала Шарко і аператар...

valiancina_shauchenka
Замежжа

Беларусы Амерыкі праводзяць незвычайную эстафету сцяга. Фота

Гэта пачалося з Сіэтла, штат Вашынтон, на ціхаакіянскім узбярэжжы, перадае Наша Ніва. Пасля гэтага вялікі беларускі...

Апошнія навіны

    Байнэт
    Twitter анансаваў платную падпіску на доступ да эксклюзіўнага кантэнту
    Гісторыя Краіна
    Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    Грамадства
    Каманда «Прэс-клуба» патрабуе вызваліць затрыманых калег
    Замежжа
    Беларусы Амерыкі праводзяць незвычайную эстафету сцяга. Фота
    Грамадства
    «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    Грамадства
    У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску
    Замежжа
    Брытанская зорка тэатра Крысцін Мілвард у падтрымку беларусаў запісала ўрывак з «Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч
    Краіна
    Анатоль Каханчык адмаўляецца перафарбаваць сваю бел-чырвона-белую хату
    Грамадства
    Як ня падаць духам у чаканьні пераменаў? Парады дысыдэнта Міхася Кукабакі, які правёў у лягерах 17 гадоў
    Музыка
    У сеціве пакажуць канцэрт беларускага гурта, удзельнікам якога далі па 15 сутак
    Замежжа
    Прадстаўнік Беларусі ў ААН: 100, максімум 200 чалавек пратэстоўцаў на двухмільённае насельніцтва сталіцы
    Грамадства
    Улады збіраюцца ўвесці крымінальную адказнасць за паўторны ўдзел у пратэсце
    Літаратура
    Беларускія літаратурныя часопісы зменяць выдаўца
    Гісторыя Краіна
    Палацы Брэсцкай вобласці
    Замежжа
    Сі Цзіньпін заявіў пра перамогу над беднасцю ў Кітаі

Афіша

  • 27.02 14:00Ноч ваўкоў анлайн і ў лесе
  • 02.03 18:30Жывая Бібліятэка. Дзень нулявой дыскрымінацыі
  • 03.03 18:30Сацыяльная гульня “Іншы погляд”.
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Словы мацней»: Дзмітрый Строцаў чытае Майсея Кульбака
    • Бітва за Арктыку. Каму патрэбная ледзяная пустка на краі свету?
    • Крыж аднавілі, прэмію атрымалі, пра даследчыка забыліся
    • Беларусы запусцілі петыцыю з патрабаваннем праверыць, ці не падпадае ролік дзяржаўнага тэлеканала СТВ пад 130-ы артыкул КК аб рэабілітацыі нацызму
    • Касцюшку – да 7 гадоў турмы. Як бы маглі асудзіць вядомых беларусаў сёння. У карцінках

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM