• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
15.11.2018 | Афіша Кіно

Прыбытак ад беларускай прэм’еры мультфільма Уэса Андэрсана «Неверагодны містар Фокс» будзе накіраваны Цэнтру дапамогі дзікім жывёлам

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды» ў мінскі кінапракат упершыню выходзіць мультфільм режысёра Уэса Андэрсана «Неверагодны містар Фокс». Знакаміты фільм у беларускай агучцы можна будзе ўбачыць у кінатэатрах з 22 да 25 лістапада. А 22 лістапада ў 19:00 у кінатэатры velcom cinema сеткі Silver Screen адбудзецца дабрачынны прэм’ерны сеанс мультфільма. Прыбытак з паказу арганізатары пералічаць Цэнтру дапамогі дзікім жывёлам і птушкам «Сірын». Пераклад і агучка стужкі на беларускай мове выкананыя камандай «Кінаконг» пры падтрымцы velcom.

BW_Fantastic_mr_Fox

У 2010 годзе мультфільм «Неверагодны містар Фокс» быў намінаваны на «Оскар» за найлепшы саўндтрэк і найлепшы анімацыйны фільм. Гэта экранізацыя аднайменнай казкі Роальда Даля, вядомага па аповесці «Чарлі і шакаладная фабрыка». Створаная ўручную мультыплікацыя ад рэжысёра Уэса Андэрсана, аўтара фільмаў «Гатэль «Гранд Будапешт», «Цягнік у Дарджылінг» і «Сямейка Тэненбаўм», у характэрнай аўтарскай манеры расказвае пра шалапутнага бацьку лісінай сям’і. Адказваючы на нападкі раз’юшаных ягонымі выхадкамі фермераў, ліс-авантурыст містар Фокс адпраўляецца ў адчайныя прыгоды, у якіх яму трэба будзе не толькі вярнуць сваё добрае імя, але і ўратаваць сваю сям’ю.

На жаль, не толькі ў казцы, але і ў жыцці дзікія жывёлы часта трапляюць у пераплёт: у пасткі ці пад колы аўтамабіляў, выпадаюць з гнязда ці губляюцца ў лесе. Аднавіцца пасля траўмы і вярнуцца ў звыклае асяроддзе ім дапамагае Цэнтр дапамогі дзікім жывёлам і птушкам «Сірын», заснаваны ў 2015 годзе. Зусім нядаўна адной з падапечных была ліса Аліса: дзякуючы намаганням работнікаў цэнтра, яна зноў здаровая і на свабодзе. Зараз на платформе «Імёны» ідзе збор сродкаў на развіццё цэнтра. Не застаўся ўбаку і праект «Беларускія ўікэнды»: прыбытак з прэм’ернага паказу фільма «Неверагодны містар Фокс» у беларускай агучцы, які расказвае пра нялёгкае жыццё лясных жыхароў, будзе пералічаны арганізатарамі ў Цэнтр «Сірын».

«Прыгодніцкі мультфільм «Неверагодны містар Фокс» – сапраўдны мастацкі твор. Ён створаны ўручную і задае зусім недзіцячыя пытанні. У ім усё як у жыцці: і праблемы стылізаваных герояў, кожны з якіх вельмі рэалістычна паказвае свае звычкі, і рысы персанажаў, знаёмых нам у рэальным жыцці. Нестандартны погляд на паўсядзённасць режысёра Уэса Андэрсана асабліва прыкметны ў мультфільме «Неверагодны містар Фокс». Гэту авантурную гісторыю па заслугах ацэняць як школьнікі, так і дарослыя», – адзначае кіраўнік праекта «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім.

Традыцыйна паказы ў рамках «Беларускіх уікэндаў» праходзяць пры садзейнічанні кампаніі velcom. Падтрымка беларускіх і дабрачынных ініцыятыў – прыярытэт работы кампаніі ў сферы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ўжо шмат гадоў.

«Для velcom важна бачыць рост праектаў, тое, як наша садзейнічанне аказвае рэальную дапамогу. «Беларускія ўікэнды» дапамаглі многім далучыцца да захапляльнага сусвету беларускай мовы. Кожны прэм’ерны паказ у рамках праекта пераўтвараецца ў сапраўднае свята для ўсіх аматараў добрага кіно: у ходзе нашых прэм’ер нам удалося паставіць рэкорд па колькасці рыбак-арыгамі на паказе «Рыбкі Поньё», фільм «Мой сябар Жырафа» ўвайшоў у топ-5 лідараў пракату ў жніўні, а аскараносную стужку «Вогненныя калясніцы» прадставіла сама пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гіб. Цяпер «Беларускія ўікэнды» дапамагаюць Цэнтру «Сірын» выканаць сваю місію па ўратаванні жывёл. Спадзяёмся, такія карысныя досведы супрацоўніцтва і надалей будуць прыцягваць усіх неабыякавых да цікавых актыўнасцяў», – расказаў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову разнапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сярод іх – «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Жонка наглядчыка заапарка», «Кніга Ілая», «Таямніца Келз», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё» «Падымаецца вецер», «Мой сябар жырафа», а таксама легендарная стужка «Вогненныя калясніцы», якая атрымала чатыры статуэткі «Оскар».

50 культавых работ сусветнага кінематографа ў беларускай агучцы, у тым ліку агучаныя ў рамках праекта «Беларускія ўікэнды» фільмы «Рыбка Поньё», «Маленькі прынц», «Кніга Ілая», «Падынгтан», «Жонка наглядчыка заапарка», можна паглядзець на платформе VOKA – у спецыяльным раздзеле «CINEVOKA – кіно па-беларуску». Гэты раздзел даступны для прагляду падпісчыкам пакета «VOKA Відэа».

Пасля прэм’еры паказы фільма «Неверагодны містар Фокс» на беларускай мове таксама пройдуць 23–25 лістапада ў кінатэатры «Масква» і 24–25 лістапада ў кінатэатры velcom cinema. Сачыць за навінамі праекта і раскладам сеансаў можна на сайтах kinakong.by і velcom.by.

Паводле прэс-рэлізу

 

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM