• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
17.05.2011 | Кнігагляд Літаратура

Прыгоды беларускага Джэймса Бонда ў коміксах

_cover

Хутка свет пабачыць фантастычна-прыгодніцкі комікс “Андрэй Трасянок і загадка плошчы Каліноўскага”. Галоўны герой твора – былы міліцыянер, які воляй лёсу расследуе справу ў намётавым лагеры апазіцыі, што паўстаў пасля выбараў 2006 года. “Беларускі Джэймс Бонд” – так называюць дэтэктыва Андрэя Трасянка аўтары комікса Лёлік Ушкін, Мікалай Мялюк і Анатоль Тадорскі. Падрабязней пра кнігу ў інтэрв’ю budzma.org распавёў адзін з аўтараў твора Лёлік Ушкін.

— Распавядзі для пачатку пра падзеі, што адбываюцца ў кнізе?

— У комікса дзве сюжэтныя лініі. Паводле адной з іх, падзеі адбываюцца ў ХІХ стагоддзі падчас паўстання Каліноўскага ў Вільні, дзе расійскі сышчык шукае бунтара Каліноўскага па загадзе Мураўёва. Паводле другой лініі, у намётавым гарадку апазіцыі ў 2006 годзе, дзе па загаду кіраўніцтва апазіцыі былы міліцыянер, а цяпер бомж шукае агента, які працуе ў лагеры. Наш галоўны герой Андрэй Трасянок – гэта прадукт позняга застою 80-ых гадоў. Увесь час ён ментальна вяртаецца ў сваю маладосць, у часы Перабудовы, калі кантрабандысты з-за мяжы прывозілі югаслаўскія вінілавыя пласцінкі, на сценах пісалі “Heavy Metal Rock”, куплялі жвачкі са Скруджам Макдакам і г.д.

— Чаму вы абралі менавіта фармат комікса?

— Па-першае, было цікава працаваць у невядомым жанры, таму што яшчэ з часоў выдання газеты “Навінкі”** у нас была традыцыя выходзіць на прасторы, дзе яшчэ не ступала нага чалавека. Беларускі комікс у лепшым выпадку – гэта “Саша і Сярожа”, дзе ўся фабула змяшчаецца ў 10-12 кадрах. А вось такога як на Захадзе, калі выходзіць кніга коміксаў памерам 100-200 старонак, у нас яшчэ не было. То бок, гэта спроба эксперымента ў жанры вялікага, паўнафарматнага коміксу.

— Якая галоўная ідэя кнігі? Што вы хацелі данесці людзям?

— Па-першае, мы атрымалі задавальненне ад стварэння коміксу, бо гэта творчы працэс. Па-другое, мы разлічваем, што наша кніга падштурхне маладых людзей да працы ў гэтым жанры. Па-трэцяе, зразумела, кніга нясе культурны мэсыдж. Мы заўсёды былі фанатамі фільмаў Таранціна, бо лічым, што гледача альбо чытача трэба заўжды трымаць у напружанні, трэба прыдумваць для яго цікавы сюжэт, фікш. Гэты мусіць быць прадукт, які чытаецца альбо глядзіцца на адным дыханні. Да таго ж, комікс каштоўны тым, што дае магчымасць рабіць з галоўным героем што заўгодна. Можна перанесці яго ў космас альбо адправіць у пекла. Таксама для нас гэта была спроба зазірнуць у палітычную культуру апазіцыі і ўладаў.

_ushkin2

— Ці будзе ў кнігі працяг?

Мы планеум раз на год альбо раз на два гады рабіць працяг прыгодаў Трасянка з улікам нашых папярэдніх памылак. Таксама зараз мы спрабуем стварыць анімацыйны фільм паводле кнігі.

— Калі і дзе можна будзе набыць кнігу?

Ёсць папярэдняя дамова з кнігарняй “ЛогвінаЎ” наконт прэзентацыі кнігі на 25 траўня. Сачыце за абвесткамі.

— Некалькі слоў напрыканцы.

Хочацца, каб чытачы зразумелі, што гэта не проста кніжка, а этап эвалюцыі беларускай культуры.


*Лёлік Ушкін – сузаснавальнік сатырычнай газеты
“Навінкі”, якая была зачынена ўладай у 2003 годзе. Карыкатурыст і фельетаніст,
замежны аглядальнік газеты “Новы час”, аўтар кнігі “Левым вокам” (2008).
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Байнэт

Twitter анансаваў платную падпіску на доступ да эксклюзіўнага кантэнту

У Twitter з'явіцца функцыя Super Follow, якая дазволіць уладальнікам акаўнтаў браць грошы з падпісантаў за доступ да эксклюзіўнага...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Краіна

Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!

Сёння вандруем з «Будзьма!» у Слонім — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Панямоння на рацэ Шчара, вядомы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Каманда «Прэс-клуба» патрабуе вызваліць затрыманых калег

Заснавальніца прэс-клуба Юлія Слуцкая, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, праграмны дырэктар Ала Шарко і аператар...

valiancina_shauchenka
Замежжа

Беларусы Амерыкі праводзяць незвычайную эстафету сцяга. Фота

Гэта пачалося з Сіэтла, штат Вашынтон, на ціхаакіянскім узбярэжжы, перадае Наша Ніва. Пасля гэтага вялікі беларускі...

Апошнія навіны

    Байнэт
    Twitter анансаваў платную падпіску на доступ да эксклюзіўнага кантэнту
    Гісторыя Краіна
    Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    Грамадства
    Каманда «Прэс-клуба» патрабуе вызваліць затрыманых калег
    Замежжа
    Беларусы Амерыкі праводзяць незвычайную эстафету сцяга. Фота
    Грамадства
    «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    Грамадства
    У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску
    Замежжа
    Брытанская зорка тэатра Крысцін Мілвард у падтрымку беларусаў запісала ўрывак з «Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч
    Краіна
    Анатоль Каханчык адмаўляецца перафарбаваць сваю бел-чырвона-белую хату
    Грамадства
    Як ня падаць духам у чаканьні пераменаў? Парады дысыдэнта Міхася Кукабакі, які правёў у лягерах 17 гадоў
    Музыка
    У сеціве пакажуць канцэрт беларускага гурта, удзельнікам якога далі па 15 сутак
    Замежжа
    Прадстаўнік Беларусі ў ААН: 100, максімум 200 чалавек пратэстоўцаў на двухмільённае насельніцтва сталіцы
    Грамадства
    Улады збіраюцца ўвесці крымінальную адказнасць за паўторны ўдзел у пратэсце
    Літаратура
    Беларускія літаратурныя часопісы зменяць выдаўца
    Гісторыя Краіна
    Палацы Брэсцкай вобласці
    Замежжа
    Сі Цзіньпін заявіў пра перамогу над беднасцю ў Кітаі

Афіша

  • 27.02 14:00Ноч ваўкоў анлайн і ў лесе
  • 02.03 18:30Жывая Бібліятэка. Дзень нулявой дыскрымінацыі
  • 03.03 18:30Сацыяльная гульня “Іншы погляд”.
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Словы мацней»: Дзмітрый Строцаў чытае Майсея Кульбака
    • Бітва за Арктыку. Каму патрэбная ледзяная пустка на краі свету?
    • Крыж аднавілі, прэмію атрымалі, пра даследчыка забыліся
    • Беларусы запусцілі петыцыю з патрабаваннем праверыць, ці не падпадае ролік дзяржаўнага тэлеканала СТВ пад 130-ы артыкул КК аб рэабілітацыі нацызму
    • Касцюшку – да 7 гадоў турмы. Як бы маглі асудзіць вядомых беларусаў сёння. У карцінках

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM