• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
03.01.2018 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

“Прыемней ісці па горадзе, калі горад — як мастацкая галерэя”. У Лідзе адкрылі мурал з князем Гедымінам

Пад культурніцкую заслону 2017-га кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA наведалі Ліду з афлайнавым ток-шоў. Мы не маглі абмінуць увагай горад родам з Вялікага Княства Літоўскага (так рамантычна называюць Ліду гісторыкі), бо на бульвары Гедыміна з’явіўся мурал з выявай ягонага гаспадара. Пра тое, як славутая гісторыя натхняе мастакоў, а мастакі мяняюць горад, чытайце ў нашай справаздачы.

Мурал з Гедымінам — гэта пачатак арт-дворыка

Другі па велічыні горад у Гродзенскай вобласці наўрад ці быў бы такім, калі б у пачатку XIV стагоддзя князь Гедымін не пабудаваў тут славуты замак. Часы былі неспакойныя: межы Вялікага Княства Літоўскага рэгулярна бралі ў аблогу крыжацкія рыцары. Каб засланіць дарогу да першай сталіцы княства Наваградка, у Лідзе — тады яшчэ непрыкметным паселішчы — пачалі ўзводзіць замак у архітэктурным трэндзе таго часу: абарончыя вежы, злучаныя сцяной у форме чатырохкутніка. Гісторыкі мяркуюць, што гэта падзея і дала імпульс развіццю горада. У Ліду на запрашэнне князя Гедыміна прыехалі, як бы сказалі цяпер, экспаты: гандляры, рамеснікі і будаўнікі з паўночна-нямецкай Ганзы, а каля замкавых сцен рассяліліся новыя гараджане з ліку ўчарашніх сялян.

_2998

У 2010 годзе бульвар Чапаева, які цягнецца ад аўтавакзала да замка, перайменавалі ў гонар князя — заснавальніка Ліды. Праўда, тады тут не з’явілася асаблівых “пунктаў прыцягнення”. У 2016-м на бульвары Гедыміна, 12 адкрылася мастацкая галерэя. У яе гаспадара Паўла Мацылевіча адразу ўзнікла ідэя пра графіці ў дворыку, балазе ў горадзе жыве мастак Сяргей Русак, які раней ужо ўпрыгожваў сцены ў Лідзе і ў Мінску. Аднак спатрэбілася яшчэ трохі часу, каб зоркі сышліся і задуманае ператварылася ў рэалізаванае.

У пачатку мінулага года кампанія “Будзьма беларусамі!” упершыню прыехала ў Ліду з кірмашом праектаў. Адну з прэзентацый рабіў Сяргей Русак, які прапаноўваў свае рукі і талент, каб напоўніць гарадскую прастору мураламі.

_3109

— Тады гэта справакавала ажыццявіць ідэю, бо мы ўжо хацелі адкласці ўсё яшчэ на год. Сяргей падагнаў гэтую справу, і так мы дамовіліся зрабіць мурал з Гедымінам, — расказвае Павал Мацылевіч.

Акрамя партрэта вялікага князя мастак і галерыст разглядалі яшчэ эскіз з абстракцыяй, але паколькі прастора знаходзіцца на бульвары Гедыміна, спыніліся на гістарычным сюжэце.

01

— Я старанна шукаў партрэты Гедыміна. Былі патрэбныя малюнкі, дзе рысы твару перададзеныя больш якасна за карцінкі ў Вікіпедыі. Эскіз я зрабіў па сучасных літоўскіх манетах, — расказвае Сяргей.

Павал гаворыць, што ўладальнік памяшкання ўспрыняў ідэю мурала вельмі прыязна. Неўзабаве гаспадар галерэі плануе задзейнічаць увесь дворык. У праекта ўжо і назва ёсць: арт-дворык “ZADVORAK”.

— Так што сёння “ціхая” прэзентацыя. Калі стане цёпла, зробім прэзентацыю ў дворыку, — кажа Павал. — Хтосьці ўбачыў у мурале адбітак пальца, хтосьці — зрэз дрэва, хтосьці — усёбачнае вока. Атрымалася вельмі прышпільна. Я ўпэўнены, што гэта пачатак гісторыі.

“Можна папрасіць цырульню, каб прыдумала лінейку фрызур як у 1300-х”

У размову ўключаецца запрошаная госця з Мінска — каардынатарка праекта Vuliсa Brasil Міла Котка. Чатыры гады таму яна разам з аташэ па культуры бразільскай амбасады падумалі: а што, калі сабраць бразільскіх і беларускіх мастакоў разам і аддаць ім гарадскія сцены?

_3193

— Мы знайшлі вялікія пустыя сцены — гэта было лёгка зрабіць, але нялёгка было дамовіцца, бо яшчэ 4 гады таму мала хто разумеў, што такое стрыт-арт. Калі толькі ў Адміністрацыі прэзідэнта сказалі “так”, то дазволілі на іншых узроўнях, — расказвае Міла.

У першым фестывалі Vuliсa Brasil удзельнічалі два беларускія і два бразільскія творцы, якія малявалі на былой прамысловай, а сёння самай тусовачнай вуліцы Мінска Кастрычніцкай. Цяпер праект ператварыўся ў вялікае гарадское свята, а сама падзея выйшла за межы адной лакацыі. Дарэчы, у Vuliсa Brasil удзельнічаў і лідчанін Сяргей Русак. Гэта ягонага графа Чапскага вы можаце бачыць на фасадзе фітнэс-клуба Moby Dick.

— Мне было цікава прасачыць, што адбудзецца з месцам, якое раней было нікому не патрэбнае, а цяпер туды скіраваная ўся моц мастацтва. І вось праз 4 гады Нацыянальнае агенцтва па турызме здымае ролік, дзе Кастрычніцкую паказваюць як гонар Беларусі разам з зубрамі і трактарамі, — расказвае Міла.

_3215

— Міла, вы адстойваеце думку, што дзякуючы муралам мяняецца жыццё ў горадзе. Акрамя Кастрычніцкай ці ёсць у вас паспяховыя кейсы? — пытаецца вядоўца, каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!” на Гарадзеншчыне Хрысціна Марчук.

— Ёсць канцэнтрацыя муралаў на Нямізе, у раёне метро “Фрунзенская”. Адзін з муралаў зрабілі зоркі бразільскага стрыт-арту, блізняты OSGEMEOS. Яны малявалі ля амбасады Бразіліі: гэта вуліца Энгельса, рэзідэнцыя прэзідэнта, Прэзідэнт-гатэль, усё такое адміністратыўнае, сур’ёзнае, строгае. Я ніколі там не бачыла “нармальных” людзей, адны “белыя каўнерыкі”. І што вы думаеце? Як толькі там з’явіўся мурал — жоўты гігант, у гэтым нудным раёне я пачала заўважаць моладзь. Яны заходзяць за ліцэй БДУ, сядаюць на парапет і п’юць сабе каву, гледзячы на мурал. Нехта фатаграфуецца, нехта кагосьці на экскурсію прывёў. Кожны мурал, як і кожны мастацкі твор, мае патэнцыял мяняць горад, — расказвае пра поспехі праекта Міла.

_3066

— А як паўплываў на горад Гедымін? Хто ўжо зрабіў сэлфі с Гедымінам? — спрабуе разварушыць публіку вядоўца.

— У галерэі стала больш людзей, — кажа Павал.

— Сэлфі з Гедымінам… Гучыць як PR-кампанія… — смяецца Міла, — Можна папрасіць цырульню (знаходзяцца ў тым самым двары — заўв. аўт.), каб прыдумала лінейку фрызур як у 1300-х. “Стрыжка пад Гедыміна”. Калі Сяргей намаляваў на фітнес-цэнтры графа Чапскага, то клуб Moby Dick у стылістыцы трафарэта аформіў сваё лога.

_3232

— Сёння модная фрызура андэркат. Можна перайначыць на “Гедымін-кат”, — падыгрывае вядоўца.

— Бачыце, якія ў яго вусы — можна адкрыць барбершоп, — працягвае Міла. — Альбо выгаліць сілуэт на галаве.

— А яшчэ можна дэкаратыўны манікюр з трафарэтамі… — дадае дзявочы голас з залы.

— Карацей, галоўнае пачаць, — пад рогат прысутных падсумоўвае Павал, бо імправізаваны мазгавы штурм ідэй для суседняй цырульні мог бы працягвацца бясконца.

“Я скончыў школу ў Лідзе, потым не жыў тут доўга, а пасля вярнуўся, і спачатку было страшна сумна”

— А што вам хацелася б бачыць у дворыку? — вядоўца вяртае размову ў сур’ёзнае рэчышча.

— Можа, міні-сцэна, — кажа спадарыня са скрыпкай у руках (Павал заўжды кліча на мерапрыемствы ў галерэі музыкаў — заўв. аўт.).

_3279

— Сучасныя гарады будуюцца як транзітныя зоны: ты выйшаў з пункта А, сеў у аўто і апынуўся у пункце В. Да нас з Бразіліі прыязджаў архітэктар, які гаворыць, што горад мае быць не месцам транзіту, а месцам для жыцця. На вуліцы мусіць быць усё, што ёсць там, дзе вы спыняецеся. Калі мы тут сядзім, значыць, і там мае быць дзе пасядзець. Вельмі добра на атмасферу ўплывае зеляніна. Мы такое зрабілі на Кастрычніцкай. Каля завода ёсць паркоўка і вельмі маленькая зялёная зона. Мы дамовіліся, што пасунем два парковачныя месцы і зробім модную штуку — парклет. То бок невялічкі гарадскі садзік. Цяпер там заўжды ёсць людзі, дзеці, — робіць грунтоўны дадатак у размову Міла Котка.

— А ці ёсць такая прастора сёння ў Лідзе? — пытаецца ў аўдыторыі вядоўца.

— Каля замка вуліца Савецкая для мяне самая ўтульная. Мы ідзём праз старыя касцёлы і царкву пасядзець да возера. З гэтым месцам звязаныя мае бабулі і дзядулі. І, канечне, замак: усё-ткі сцены зберагліся, — выказваецца спадарыня з залы.

_3262

Мурал з Гедымінам не праглядаецца з вуліцы. Каб яго пабачыць, неабходна зайсці ў двор. Гэта значыць, што мастацтва і глядач апынаюцца сам-насам. А што, калі сюды трапіць чалавек з хуліганскімі памкненнямі?

— Сяргей, калі раптам на мурале нехта намалюе, ты расстроішся ці парадуешся? — пытаецца ў мастака вядоўца.

— Знайду! — адказвае Сяргей і, пасля таго як смех у зале сціхае, працягвае: — Трэба меркаваць па факце. Буду альбо абыгрываць, альбо выпраўляць. Я не расстроюся, калі нехта намалюе, але мне захочацца яго знайсці, пагаварыць, навошта ён гэта зрабіў. У Мінску на графе Чапскім намалявалі тэг, які мы так і пакінулі.

— Мы закранулі тэму, на якую няма адназначнай рэакцыі. Стрыт-арт — свабода выказвання. Як у Сяргея ёсць свабода выказаць думку на сцяне, так і ў іншага, хто напіша “Тут быў Вася”, таксама ёсць такая свабода. Ідэя вулічнага мастацтва нараджалася з тэгаў і надпісаў як “Тут быў Вася”. З аднаго боку гэта быў пратэст, з другога — проста па фане самавыявіцца. Пасля гэта трансфармавалася ў графіці, затым вырвалася на вуліцы і пачало абыгрываць наяўнае мастацтва, бо будынак, архітэктура — гэта таксама мастацтва. Нам, на Vuliсa Brasil, сумна, калі псуюць працы, але свабода важнейшая за ўсё. Да гэтага трэба спакойна ставіцца і ні ў якім разе не крыўдзіцца, — настаўляе Міла Котка.

_3288

Мурал з князем Гедымінам у дворыку галерэі разварушыў мясцовы культурніцкі істэблішмент. Увесь гэты час дыскусію ўважліва слухаў перакладчык “Запісак афіцэра Чырвонай арміі” на беларускую мову, рэдактар часопіса “Jazz-квадрат” Алесь Астраўцоў. Ён лічыць, што графіці — першая ластаўка джэнтрыфікацыі Ліды (гэта калі былыя прамысловыя ці асацыяльныя гарадскія кварталы робяцца моднымі).

— Тое, што цяпер пачынаецца, і ёсць джэнтрыфікацыя. Узнікненне муралаў якраз і стварае крэатыўную атмасферу. Канечне, прыемней ісці па горадзе, калі ідзеш як па мастацкай галерэі. Мне падабаецца тое, што намаляваў Сяргей. Гэта супер! Я ў Лідзе скончыў школу, потым доўга жыў у іншым месцы, пасля вярнуўся. Мне спачатку было тут страшна сумна. Калі з’явіліся муралы і Пашава галерэя, запусціўся працэс. Ён не можа быць безвыніковым, — падсумаваў дыскусію сп. Астраўцоў.

Нам жа застаецца толькі далучыцца да гэтых мудрых словаў, пажадаць поспехаў актыўным жыхарам Ліды, палюбавацца яшчэ раз Гедымінам ды развітацца да наступнага мерапрыемства. Чарговая тэма і нагода для яго ў горадзе родам з ВКЛ, мы ўпэўненыя, саспее вельмі хутка.

Budzma.by

Фота: Зарына Кандрацьева


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу

У студзені 2021 года пісьменніца з Мінска Ілона Караваева, якая піша пад літаратурным псеўданімам Іаана Рыўз, купіла...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

«Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»

«Гісторыю, якая цяпер адбываецца, варта было запісаць вышыўкай», — кажа мастачка Руфіна Базлава. Зь мінулага лета...

valiancina_shauchenka
Кіно

Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю

Берлінскі кінафестываль — адзін з трох вядучых кінафорумаў у свеце. І гэта адно з самых вялікіх міжнародных...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Асобная алімпіяда для Беларусі, Эрытрэі і М'янмы

Аляксей Гайдукевіч піша на budzma.by пра новыя магчымыя абмежаванні з боку Міжнароднага алімпійскага камітэта ў дачыненні...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу
    Мастацтва
    «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    Кіно
    Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю
    Грамадства
    Асобная алімпіяда для Беларусі, Эрытрэі і М'янмы
    Грамадства
    Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    Грамадства
    Згуртаванасць і салідарнасць: чаму заўзятары байкатуюць беларускі футбол
    Гісторыя
    «Ліст 28-мі» альбо як Гарбачоў беларускую мову ратаваў
    Тэатр
    Сёння ў Купалаўскім плануюць паказаць «Паўлінку»
    Грамадства
    Крама нацыянальнай сімволікі Symbal.by цалкам спыніла сваю працу
    Гісторыя
    100 год таму ў Гродне працавала запалкавая фабрыка. Аб ёй усе забыліся
    Музыка
    Міліцыянты сарвалі здымкі гурту «Дай дарогу!» ў адным зь менскіх клюбаў
    Музыка
    10 натхняльных песень гэтай вясны
    Літаратура
    У «Кантэксце» — Віктар Слінка. Новы выпуск праграмы!
    Замежжа
    Беларус апублікаваў інфармацыю аб усіх вядомых пахаваннях суайчыннікаў у Чэхіі і Славакіі
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...

Афіша

  • 04.03 20:00Кірыл Кедук і Міхаіл Радунскі: анлайн-канцэрт класічнай музыкі
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Палацы Брэсцкай вобласці
    • Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    • У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM