• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.11.2017 | Беларуская мова

Прыём работ на конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom» працягнуты

Арганізатары рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» улічылі жаданне школьнікаў з усёй Беларусі далучыцца да ініцыятывы і працягнулі прыём творчых работ да 20 снежня 2017 года.

Іншыя ўмовы застаюцца без змен. C падрабязнымі правіламі конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» можна азнаёміцца ​​па спасылцы.

Лепшыя, на думку журы, канкурсанты будуць названы да 29 снежня 2017 года і прымуць удзел у рэгіянальных этапах конкурсу ў 2018 годзе. Пераможцы рэспубліканскага фіналу атрымаюць смартфоны маркі Apple.

Арганізатарамі конкурсу прынята ўжо больш за 600 відэазапісаў. Каб праглядзець усе відэа, дасланыя на конкурс, спатрэбіцца каля 15 гадзін. Самыя папулярныя ў рабят паэты – Якуб Колас, Янка Купала, Рыгор Барадулін і Максім Багдановіч. Твор, які ўдзельнікі выбіраюць часцей за ўсё – «Трэба дома бываць часцей» Рыгора Барадуліна. У рэйтынгу самых папулярных твораў таксама верш Якуба Коласа «Ручэй», урыўкі з паэмы Янкі Купалы «Курган», «Слуцкія ткачыхі» Максіма Багдановіча і твор Рыгора Барадуліна «Бацьку».

Самыя актыўныя на дадзены момант – вучні школ і гімназій Гомельскай вобласці. Менавіта яны штодня дасылаюць найбольшую колькасць відэаролікаў з уласным чытаннем беларускіх твораў. У рэйтынгу гарадоў першае месца ў Мінска – сталічныя школьнікі пакуль лідзіруюць па колькасці відэазапісаў. Другое месца па актыўнасці вучняў на дадзены момант у Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Трэці радок займае Глыбокскі раён Віцебскай вобласці.

Конкурс юных чытачоў «Чытаем па-беларуску з velcom» сярод вучняў 7 і 8 класаў школ і гімназій краіны стартаваў 11 кастрычніка. Каб паўдзельнічаць у конкурсе, рабятам трэба запісаць відэа, на якім яны чытаюць любы твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Затым трэба размясціць відэазапіс на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (Facebook, Вконтакте, Instagram), а таксама пазначыць запіс афіцыйным хэштэгам конкурсу –#чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom.

У правілах пазначана, што ўдзельнікам конкурсу дазволена выкарыстанне дадатковай атрыбутыкі, касцюмаў, музычнага суправаджэння і відэамантажу. Многія дзецi чытаюць вершы ў нацыянальных касцюмах, на фоне традыцыйных прадметаў беларускага быту або на фоне прыроды.

Кожны дарослы таксама можа прыняць удзел у ініцыятыве і падтрымаць удзельнікаў конкурсу, як гэта ўжо зрабілі гульцы футбольнага клуба «Мінск», удзельнікі дзіцячага конкурсу «Еўрабачанне» Хелена Мерааі і Руслан Асланаў, дзеячы культуры, маладыя паэты, працоўныя калектывы і студэнты беларускіх ВНУ.

Новы час паводле прэс-рэлізу

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM