• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
31.08.2017 | Грамадства Музыка

Пяць членаў камісіі, якая забараніла канцэрт «Дзецюкоў» праз «нізкі мастацкі ўзровень», тлумачаць свае рашэнні — цытаты

Алесю Дзянісаву, лідару гарадзенскага гурта «Дзецюкі», не далі дазвол на выступ у Мінску. Займаўся вырашэннем пытання мастацкая рада пры галоўным упраўленні ідэалагічнай работы Мінгарвыканкаму. Складаецца ён з чыноўнікаў, дырэктараў тэатраў і кіраўніка шоу-балета «Феерыя».

Алесь Дзянісаў. Фота — belsat.eu

Па выніках пасяджэння, прысвечанага творчасці Дзянісава, рада адзінагалосна вырашыла адмовіць таму ў правядзенні канцэрта «праз нізкі мастацкі ўзровень выканаўцы».

Пратакол пасяджэння апублікаваў журналіст Сяргей Будкін.

«Наша Ніва» вырашыла падрабязней пацікавіцца ў членаў рады, што ім не спадабалася ў творчасці Дзянісава.

Мастацкі кіраўнік установы «Мінскканцэрт» Алена Радзівонава не ўзгадала Дзянісава і гурт «Дзецюкі»:

«Канцэрт забаронены? Я не ў курсе…»

Даведаўшыся, што яе імя стаіць пад рэкамендацыяй адмяніць канцэрт, Радыёнава папрасіла перазваніць пазней, бо ў яе нарада. Пазней званкі сустракаў аўтаадказчык.

Аляксей Кісялёў, мастацкі кіраўнік шоў-балета «Феерыя», даў сапраўды феерычны адказ.

«Прайшло шмат часу, праз нас праходзіць шмат гуртоў, я ўжо не памятаю, што гэта за «Дзецюкі». Я сёння ўжо не скажу, што там за прычына забароны. Але скажу так — чаму не прапускаюць гурты? Таму што яны глядзяць, каб адлюстроўвала беларускую культуру. Вы ж разумейце, што ўсе мерапрыемствы і канцэрты, што праходзяць у Беларусі, нават замежных выканаўцаў, мусяць быць у рамках падобнага хаця б, каб не было нейкага дысананса. Вы гэта робіце ў Рэспубліцы Беларусь, правільна ж? Вось і, адпаведна, яно мусіць адлюстроўваць нейкае культурнае становішча, нейкую культурную… несці з сабой. Калі там не прапусцілі, значыць там былі пытанні, і пытанні ну як бы не такія, нязначныя, а сапраўды сур’ёзныя, таму што там, калі ў гурта штосьці не тое, тэкст не той — то пускаюць. Значыць, там у вас былі іншыя пытанні і вельмі вялікія», — патлумачыў «Нашай Ніве» Кісялёў.

Адмяніць канцэрт параілі праз «нізкі мастацкі ўзровень выканаўцаў». А хто для Кісялёва выканаўцы з высокім культурным узроўнем?

«Наві, Хлястоў… Ёсць кампазіцыі, якія адлюстроўваюць нейкую культуру, спадчыну Беларусі і гэтак далей… Вікторыя Алешка, Іна Афанасьева… «Дразды» мне асабіста падабаюцца! Там ёсць пытанні, але, у прынцыпе, гэта вельмі цікавы гурт, самабытны», — адказаў суразмоўца.

Намесніца начальніка аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы Мінгарвыканкама Надзея Вялікая, паведаміла, што памятае гурт «Дзецюкі».

Але чаму яна прагаласавала за адмену канцэрта?

«Наколькі я сёння валодаю інфармацыяй, усе дакументы адправілі на раду у Мінгарвыканкам, і там быў падрыхтаваны адказ. Адказам займалася ўпраўленне культуры», — адказала Вялікая.

Больш уцямнага адказу атрымаць не выйшла. Што ж, можа чыноўніца хаця б патлумачыць, што персанальна ёй не спадабалася ў мастацкім узроўні выканаўцы?

«Справа ў тым, што мая кампетэнцыя больш тычыцца ўстановаў адукацыі… Прабачце, вы ведаеце, колькі праз мяне адказаў праходзіць? Я ж не толькі той радай займаюся! Я — намеснік начальніка ідэалагічнай работы горада! Трэба азнаёміцца, што я там прапісала, што мне падабаецца, што не падабаецца — мне трэба адкрыць матэрыял», — сказала Вялікая.

Праўда, пазней яна ўсё ж патлумачыла, што музыка Дзянісава і «Дзецюкоў» гэта «не яе».

«Мне падабаецца Дзідзюля. Жанэт вельмі падабаецца, Ірына Дарафеева», — прывяла прыклады музыкаў з высокім мастацкім узроўнем чыноўніца.

Але ж, падкрэсліла Вялікая, яе музычныя густы не паўплывалі на рашэнне забараніць выступ Дзянісава. А што паўплывала, яна так і не змагла патлумачыць.

Дырэктар Моладзевага тэатра эстрады Сяргей Мядзведзеў каментаваць гісторыю не стаў.

«Гэта калегіяльнае рашэнне было, таму абмяркоўваць яго будзе некарэктна. Безумоўна, яно складаецца з асабістых рашэнняў удзельнікаў камісіі, але абмяркоўваць гэта будзе няправільна, бо гэта калегіяльны орган. Напэўна, калі абмяркоўвалі, то былі прычыны», — паведаміў ён.

Дырэктар Беларускага дзяржаўнага моладзевага тэатра Віктар Старавойтаў узгадаў гурт «Дзецюкі», як і свой удзел у камісіі. Але ж, па яго словах, зусім не мае часу даваць які-небудзь каментар на гэтую тэму.

Наша Ніва

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM