• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
28.09.2016 | Гісторыя

Пяць драўляных храмаў Берасцейшчыны прапануюць унесці ў спіс ЮНЕСКА

Пяць драўляных цэркваў Брэсцкай вобласці прапануецца ўнесці ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны, паведаміў карэспандэнту БелТА намеснік начальніка ўпраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Вячаслаў Гарбузаў.

Сумесна з Беларускай праваслаўнай царквой будзе праведзена работа па падрыхтоўцы намінацыйнага дасье на ўключэнне ў спіс ЮНЕСКА аб’ектаў культавага драўлянага дойлідства Палескага рэгіёна. У заяўку плануецца ўнесці тры бязвежавыя храмы: Нікіцкую царкву ў вёсцы Здзітава Жабінкаўскага раёна, царкву Параскевы Пятніцы ў вёсцы Збірагі і Міхайлаўскую царкву ў вёсцы Чэрск Брэсцкага раёна.

Здзітава, Нікіцкая царква (фота Мікалай Кузіч, globus.tut.by)

Збірагі, царква Параскевы Пятніцы (фота Мікалай Кузіч, globus.tut.by)

Чэрск, Міхайлаўская царква (фота Мікалай Кузіч, globus.tut.by)

Вялікую каштоўнасць уяўляюць Міхайлаўская царква ў вёсцы Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна (тып базілікі), а таксама двухвежавая царква Параскевы Пятніцы са званіцай у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна.

Сцяпанкі, Міхайлаўская царква (фота Мікалай Кузіч, globus.tut.by)

Дзівін, царква Параскевы Пятніцы (фота Мікалай Кузіч, globus.tut.by)

«Кожны з гэтых драўляных храмаў, пабудаваных у XVII—XVIII стагоддзях, унікальны па сваёй сутнасці. Яны зведалі мінімальнае ўмяшанне ў канструкцыі, захаваўшы свой першапачатковы выгляд, і адлюстроўваюць рысы мясцовай архітэктурнай школы», — падкрэсліў Вячаслаў Гарбузаў і дадаў, што для ўключэння цэркваў у спіс Сусветнай культурнай спадчыны спецыялістам трэба правесці доўгую і скрупулёзную працу. У прыватнасці, неабходна сабраць архіўныя матэрыялы, вывучыць агульныя і адметныя рысы дойлідства беларускага Палесся ад украінскага і польскага, з дапамогай міжнародных экспертаў падрыхтаваць навуковае абгрунтаванне праекта. Комплексны план работы будзе зацверджаны на каардынацыйнай радзе па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Брэсцкай вобласці. Заяўку на разгляд у Камітэт сусветнай спадчыны мяркуецца падаць да 2020 года. Беларусы маюць намер падлучыцца да намінацыі аховы драўлянага дойлідства, у якой ужо значацца аб’екты Польшчы і Славакіі.

Аляўціна Чарнаволава, БелТА

Tweet
Тэгі: Берасцейшчына

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

103 гады таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка

9 сакавіка 1918 года ў Менску была прынята Другая Устаўная грамата, што абвяшчала БНР. А праз два тыдні, 25 сакавіка,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў

У гэтым годзе 8 сакавіка свет у 110-ы раз адзначыць Міжнародны жаночы дзень. У нашай краіне гэта адно з самых любімых і масава...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы

Жонка сябры прэзідыума Каардынацыйнай Рады Максіма Знака, які амаль паўгода знаходзіцца пад вартай, распавяла «Белсату»...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    103 гады таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка
    Гісторыя
    Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў
    Каляндар
    Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура
    Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы
    Грамадства
    Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц
    Краіна
    Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю
    Літаратура
    «Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
    Музыка
    «Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом
    Культура
    Уладзімір Цэслер прысвяціў новы твор беларускім жанчынам
    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM