• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.02.2017 | Грамадства Беларуская мова

Пяць гісторый: «Чаму па-беларуску? Вы настаўніца беларускай мовы?»

З асабістага жыцця карэспандэнтаў «Салідарнасці» — да Дня роднай мовы.

Тры гісторыі ад Таццяны Гусевай

Дню роднай мовы прысвячаецца. Гісторыя першая. Купляю бульбу на слуцкім рынку ў вясковага дзядзькі гадоў 45-ці. Пытаюся, колькі каштуе. Ён адказвае: «Чаму па-беларуску?» і задае звычайнае ў такіх выпадках пытанне: «Вы настаўніца беларускай мовы?» — «Не». —«У нас так ніхто ў дзярэўні не гаворыць, як вы. Мы па-калхознаму — на трасянцы».

Наступны раз сустракаемся на тым самым месцы і прадавец бульбы мне крычыць: «Беларуская мова! Бульба трэба?».

***

Гісторыя другая. Едзем з любым у рэстарацыю ў Дзень святога Валянціна. Кіроўца таксі са здзіўленнем: «Впервые слышу в Слуцке беларускую мову. А вы почему разговариваете?» — «Ну, дык у Беларусі жывем». — «А у нас так никто не говорит на этом языке, молодежь вообще мовы не знает». Адчуваем сябе калі не дыназаўрамі, дык іншапланетнікамі.

***

Гісторыя трэцяя. Набываем мінскі хлеб побач з гандлёвым цэнтрам «Крыніца» ў павільёне, які адкрыў мясцовы прадпрымальнік. Звяртаешся да яго па-беларуску — і на твары яго расцвітае ўсмешка. Адказвае па-беларуску.

Дзве гісторыі ад Сямёна Печанко

Рынак, гандляр-азербайджанец узважвае гародніну.

— Як цябе завуць? — пытае ён у майго сына, працягваючы малому цукерку.

— Што ён сказаў? Сямён? Амаль што Сымон-музыка, — усміхаецца і нам, і сваім знаёмым бабуля, што стаіць за намі ў чарзе.

— Што трэба адказаць? — шэптам пытае жонка ў сына.

— Ён сказаў «дзякуй»? — здзіўлена перапытвае ўсё тая ж цікаўная бабуля. — Ну, тады дакладна Сыном-музыка.

Гандляр уважліва слухае нас і робіць нам невялікую зніжку.

***

Каса Купалаўскага тэатра, касірка размаўляе з мужчынам сталага веку. Я набываю квіткі ў падарунак жончынай сястры.

— Вой, як прыгожа вы размаўляеце па-беларуску! — дзівіцца касірка.

Яе падтрымлівае мужчына, які кажа пра сваё пакаленне, што ў большасці сваёй так і не адважылася вярнуцца да роднай мовы. Я спяшаюся і прашу два квітка на патрэбную мне дату. Жанчына, усё яшчэ ўражанная, прадае квіткі і працягвае абмяркоўваць смелую моладзь.

Я кідаю позірк на дату і хаваю квіткі ў кішэню. Толькі вярнуўшыся дамоў заўважаю, што набыў квіткі на патрэбнае мне 22-е чысло, але не студзеня, а снежня. І што гэта ўжо заўтра.

Сямён Печанко, Салідарнасць

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM