• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
28.09.2015 | Літаратура

Пяць прычын прачытаць кнігу Янкі Запрудніка “Па гарачых слядах мінуўшчыны”

Янка Запруднік — сапраўдны беларускі “зубр”: гэткі ж унікальны сваёй энергіяй, трываласцю і гэткі ж сімвалічны для беларускай культуры. Ён адзін з нямногіх з пакалення паваеннай эміграцыі, хто быў дзейны праз увесь час свайго жыцця на чужыне і хто дасёння працягвае працу. Янка Запруднік — увасабленне вобразу беларускага інтэлектуала з еўрапейскай адукацыяй, таму кожная яго кніга — гэта падзея, вартая ўвагі.

Кніга складаецца з лістоў чалавека 25-33 гадоў. І яна дае магчымасць сённяшняй моладзі нібыта перанесціся больш як на паўстагоддзя таму і ўбачыць, што цікавіла, як і чым жыла тая беларуская моладзь, якія былі праблемы і цікавасці ў студэнтаў і выпускнікоў, як уладкоўвалася маладая сям’я, як працавалася маладому спецыялісту. Шмат якія праблемы, з якімі сутыкалася тая моладзь у Еўропе, як выглядае з лістоў, вельмі падобныя да таго, што хвалюе 20-30-гадовых і сёння.

Вось, прыкладам, урыўкі з аднаго з лістоў да сябра з 1954 г.

“У нас жытуха йдзе нармальнай больш-менш дарогай. Экзамены яшчэ не на носе, дык і бедаваць лягчэй Час ад часу сяго-таго з нас запрошваюць на вечарыну, дык ясна, мы не адмаўляемся — пашто: трэба ж людзям зрабіць прыемнасьць дый самому павесяліцца крыху. Нядаўна вось і я быў з Оляй на хахляцкім вечары ў украінскіх студэнтаў. Патанцаваў, пасьля паспаў дый як ні ў чым і не бывала. Работы маю да бяды і трошкі, і ня толькі сам Мы, бачыш, на апошнім годзе, і да экзаменаў даходзіць яшчэ мэмуар (на 60 —100 бачынак), які ня так лёгка выссаць з пальца. Сяджу вось цяпер над усякай білыбірдой ды скрабу пакрысе дадзеныя аб Люблінскай вуніі 1569 году. Думаю, што нешта з гэтага павінна выйсьці”.

vokl_Zaprudnik

Кніга Янкі Запрудніка — адлюстраванне своеасаблівай беларускай утопіі. Яна сведчыць пра рэальнасць тых унікумаў, для якіх любоў да Бацькаўшчыны, праца для беларускай ідэі аказваліся вышэйшымі за ўласныя інтарэсы. Як атрымоўвалася, што звычайныя беларускія маладзёны адмаўляліся ад уласных прафесійных цікавасцяў, ахвяраваліся дзеля найвышэйшай мэты, і пры гэтым заставаліся рэальнымі, звычайнымі Янкамі, Вітаўтамі, Уладзімірамі і г.д. — усё гэта можна зразумець з гэтай кнігі.

З ліста ад 1955 г.: “Думаў з новага году пачаць крыху з дактаратам вазіцца, дык мусіць прыдзецца адлажыць, хоць буду старацца не зацягваць надоўга з чаканьнем. Па самой працы ў радыё, дык можна было б і жыць яшчэ, але ж тут сорак спраў зараз і хвароба яе ведае, за якую хватацца. Дык вось усяго пакрысе й турзаю: то скрыпт на радыё пішу, то кампіляцыю якую ў “Бацькаўшчыну”, то ліст ад імя расшатанае адміністрацыі, то яшчэ якую трасцу”. 

“З цэлым светам гутарку весці”, перафразуючы Янку Купалу, можна вызначыць яшчэ адну адметнасць лістоў Янкі Запрудніка. Геаграфія адрасатаў — сапраўды ўвесь свет: беларусы Аўстраліі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Італіі, ЗША, Канады, Францыі і г.д. Кніга дае магчымасць зразумець, наколькі шырока беларусы аказаліся раскіданыя па свеце. Дый адрасат на працягу кнігі змяняе тры краіны жыхарства: Бельгію, Нямеччыну, ЗША.

У адрозненне ад папярэдніх, гэтая кніга Янкі Запрудніка — найбольш інтымная. Лісты раскрываюць прыватныя бакі жыцця самога аўтара ды некаторых іншых беларусаў. Каб зазірнуць углыб міжасабовых дачыненняў суродзічаў, убачыць, як сябравалі, сварыліся, жаніліся беларусы 1950-х, што пазней ператварыліся ў лідараў беларускай дыяспары, варта пачытаць гэтую кнігу.

 

Наталля Гардзіенка

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Байнэт

Twitter анансаваў платную падпіску на доступ да эксклюзіўнага кантэнту

У Twitter з'явіцца функцыя Super Follow, якая дазволіць уладальнікам акаўнтаў браць грошы з падпісантаў за доступ да эксклюзіўнага...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Краіна

Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!

Сёння вандруем з «Будзьма!» у Слонім — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Панямоння на рацэ Шчара, вядомы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Каманда «Прэс-клуба» патрабуе вызваліць затрыманых калег

Заснавальніца прэс-клуба Юлія Слуцкая, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, праграмны дырэктар Ала Шарко і аператар...

valiancina_shauchenka
Замежжа

Беларусы Амерыкі праводзяць незвычайную эстафету сцяга. Фота

Гэта пачалося з Сіэтла, штат Вашынтон, на ціхаакіянскім узбярэжжы, перадае Наша Ніва. Пасля гэтага вялікі беларускі...

Апошнія навіны

    Байнэт
    Twitter анансаваў платную падпіску на доступ да эксклюзіўнага кантэнту
    Гісторыя Краіна
    Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    Грамадства
    Каманда «Прэс-клуба» патрабуе вызваліць затрыманых калег
    Замежжа
    Беларусы Амерыкі праводзяць незвычайную эстафету сцяга. Фота
    Грамадства
    «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    Грамадства
    У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску
    Замежжа
    Брытанская зорка тэатра Крысцін Мілвард у падтрымку беларусаў запісала ўрывак з «Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч
    Краіна
    Анатоль Каханчык адмаўляецца перафарбаваць сваю бел-чырвона-белую хату
    Грамадства
    Як ня падаць духам у чаканьні пераменаў? Парады дысыдэнта Міхася Кукабакі, які правёў у лягерах 17 гадоў
    Музыка
    У сеціве пакажуць канцэрт беларускага гурта, удзельнікам якога далі па 15 сутак
    Замежжа
    Прадстаўнік Беларусі ў ААН: 100, максімум 200 чалавек пратэстоўцаў на двухмільённае насельніцтва сталіцы
    Грамадства
    Улады збіраюцца ўвесці крымінальную адказнасць за паўторны ўдзел у пратэсце
    Літаратура
    Беларускія літаратурныя часопісы зменяць выдаўца
    Гісторыя Краіна
    Палацы Брэсцкай вобласці
    Замежжа
    Сі Цзіньпін заявіў пра перамогу над беднасцю ў Кітаі

Афіша

  • 27.02 14:00Ноч ваўкоў анлайн і ў лесе
  • 02.03 18:30Жывая Бібліятэка. Дзень нулявой дыскрымінацыі
  • 03.03 18:30Сацыяльная гульня “Іншы погляд”.
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Словы мацней»: Дзмітрый Строцаў чытае Майсея Кульбака
    • Бітва за Арктыку. Каму патрэбная ледзяная пустка на краі свету?
    • Крыж аднавілі, прэмію атрымалі, пра даследчыка забыліся
    • Беларусы запусцілі петыцыю з патрабаваннем праверыць, ці не падпадае ролік дзяржаўнага тэлеканала СТВ пад 130-ы артыкул КК аб рэабілітацыі нацызму
    • Касцюшку – да 7 гадоў турмы. Як бы маглі асудзіць вядомых беларусаў сёння. У карцінках

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM