• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
09.11.2016 | Навіны "Будзьма!" Літаратура

Пяцісотгоднасць: Караткевіч перамог Скарыну?

Напярэдадні знакавага юбілею – 500-годдзя беларускага кнігадруку – кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з Саюзам беларускіх пісьменнікаў вырашылі вялікай грамадой скласці спіс самых важных за ўсе пяць стагоддзяў кніг, якія істотна паўплыўвалі на развіццё нас як нацыі і нашай дзяржаўнасці. Да ўдзелу ў гэтай працы былі запрошаныя як эксперты, так і шырокае кола чытачоў.

ПяцісотгоднасцьНароднае галасаванне  цягнулася 10 дзён і складалася з некалькіх этапаў. Спачатку чытачам партала было прапанавана скласці спіс  найбольш важных з іх пункту гледжання кніг, а пасля адбылася  ўласна галасаванка па гэтым супольна складзеным спісе. Такім чынам склаўся ТОП-20 кніг, што перамаглі ў выніку народнага галасавання:

  1. Уладзімір Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім”
  2. Францыск Скарына, Біблія
  3. Максім Багдановіч “Вянок”
  4. Васіль Быкаў “Знак бяды”
  5. Якуб Колас “Новая зямля”
  6. Мікола Гусоўскі “Песня пра зубра”
  7. Іван Мележ “Людзі на балоце”
  8. Ян Баршчэўскі “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”
  9. Статуты Вялікага Княства Літоўскага
  10. Адам Міцкевіч “Пан Тадэвуш”
  11. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч “Пінская шляхта”
  12. Францішак Багушэвіч “Дудка беларуская”
  13. Янка Купала “Жалейка”
  14. Браніслаў Тарашкевіч “Беларуская граматыка для школ”
  15. Янка Маўр “Палескія рабінзоны”
  16. Рыгор Барадулін “Ксты”
  17. Уладзімір Караткевіч “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”
  18. Сымон Будны “Катэхізіс”
  19. Андрэй Мрый “Запіскі Самсона Самасуя”
  20. Кузьма Чорны “Пошукі будучыні”

Літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч так каментуе вынікі народнага выбару: “Галасаванне паказала аблічча актыўнай і пасіўнай беларускамоўнай аўдыторыі наогул. Я сачыў за тым, як ішла галасаванка ад пачатку – Караткевіч выйшаў у лідары амаль адразу, хоць арганізатары кампаніі “Пяцісотгоднасць” нават назвай сваёю недвухсэнсоўна ўказвалі на Скарыну як асноўнага фаварыта. Атрымалася ж, што ў чытачоў свая іерархія, незалежная ад кампаній і прапаноў. Выбар “Каласоў”, “Вянка” і Скарыны трыма кітамі беларускай кнігі паказальны. Скарына тут сімвалізуе ўсё нашае слаўнае мінулае часоў Рэнесансу, Караткевіч – паўстанцкі характар беларускай пасляваеннай літаратуры, а Багдановіч акумулюе ў сабе ідэю эстэтызму і чыстай красы (забіраючы такім чынам балы ў Дубоўкі, Жылкі, Калюгі і іншых інтэлектуалаў)”.

Ціхан Чарнякевіч

Ціхан Чарнякевіч

Рэйтынг, складзены адмыслоўцамі, адрозніваецца ад народнай галасаванкі. На просьбу ініцыятараў у склад экспертнай рады ўвайшло больш за два дзясяткі асобаў, сярод якіх вядомыя пісьменнікі, філосафы, крытыкі і незалежныя выдаўцы: Валянціна Аксак, Валянцін Акудовіч, Лявон Баршчэўскі, Ала Брадзіхіна, Леанід Галубовіч, Наталля Герасімюк, Ірына Дубянецкая, Аляксей Каўка, Вітаўт Кіпель, Зміцер Колас, Ігар Логвінаў, Арнольд Макмілін, Людміла Сільнова, Уладзімір Сіўчыкаў, Анатоль Сцебурака, Галіна Тварановіч, Ірына Шаўлякова, Іван Штэйнер, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных структур Ганна Запартыка (архіў-музей літаратуры і мастацтва), Марына Запартыка (літаратурны музей Максіма Багдановіча), Вольга Праскаловіч  (БДУ па рэкамендацыі Міністэрства адукацыі). Кожны з экспертаў прапанаваў свой спіс з 50 кніг, а выніковы рэйтынг быў складзены па колькасці згадак той ці іншай кнігі кожным з экспертаў.

Падаем экспертны спіс:

  1. Францішак Багушэвіч “Дудка беларуская”
  2. Максім Багдановіч “Вянок”
  3. Францыск Скарына, Біблія
  4. Якуб Колас “Новая зямля”
  5. Мікола Гусоўскі “Песня пра зубра”
  6. Ян Баршчэўскі “Шляхціц Завальня”
  7. Уладзімір Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім”
  8. Іван Мележ “Людзі на балоце”
  9. Яўхім Карскі “Беларусы”
  10. Статут Вялікага Княства Літоўскага
  11. Максім Гарэцкі “Дзве душы”
  12. Вацлаў Ластоўскі “Кароткая гісторыя Беларусі”
  13. Янка Брыль, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік “Я з вогненнай вёскі”
  14. Васіль Быкаў “Знак бяды”
  15. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч “Пінская шляхта”
  16. Ігнат Абдзіраловіч (Канчэўскі) “Адвечным шляхам”
  17. Вацлаў Ластоўскі “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”
  18. Янка Купала “Жалейка”
  19. Ларыса Геніюш “Споведзь”
  20. Адам Міцкевіч “Пан Тадэвуш”

(Поўная версія з 50 пазіцый тут)

Сваю ацэнку абодвум спісам дае Барыс Пятровіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў: “Можна толькі парадавацца, што, калі прааналізаваць першую дзясятку, відавочна: думкі экспертаў і чытачоў практычна супалі. Такое сугучча і аднадумства бываюць рэдка. Гэта можа сведчыць пра аб’ектыўнасць праведзенага апытання. У другой дзясятцы ёсць разыходжанні. Са спісу чытачоў “выпалі” дзве кнігі Ластоўскага, а таксама Ігната Абдзіраловіча, “Я з вогненнай вёскі” Адамовіча, Брыля, Калесніка… Затое ў ім з’явіліся кнігі  Андрэя Мрыя, Кузьмы Чорнага, Рыгора Барадуліна, а таксама дадаліся кнігі Янкі Маўра “Палескія рабінзоны” і Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”… Ці не азначае гэта, што эксперты кіраваліся найперш значнасцю твораў для гісторыі Беларусі, а чытачы – папулярнасцю? Магчыма. Зрэшты, і тое, і другое, безумоўна, важна, як важныя для нас абодва спісы, абодва меркаванні. А таму дзякуй усім, хто адгукнуўся нашую прапанову і ўзяў удзел у гэтым галасаванні”.

Барыс Пятровіч

Барыс Пятровіч

У выніку двух галасаванняў кампанія атрымала спісы найважнейшых для Беларусі кніг: аўтарскіх і перакладных, рэнесансных і новачасных – тых, якія сапраўды паўплывалі на станаўленне беларусаў як нацыі, зрабілі важкі ўнёсак у пэўную галіну грамадскага жыцця, фармавалі беларускую культуру з часоў Вялікага Княства і да нашых дзён.

Кампанія “Будзьма беларусамі!” спадзяецца, што гэты спіс стане своеасаблівым правадніком для кожнага з нас, запаўняючы магчымыя прагалы ў ведах, каб па-новаму асэнсаваць тое, што робіць нас адной нацыяй з тысячагадовай еўрапейскай гісторыяй і культурай.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў

У гэтым годзе 8 сакавіка свет у 110-ы раз адзначыць Міжнародны жаночы дзень. У нашай краіне гэта адно з самых любімых і масава...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы

Жонка сябры прэзідыума Каардынацыйнай Рады Максіма Знака, які амаль паўгода знаходзіцца пад вартай, распавяла «Белсату»...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц

Пасьля таго, як 5 сакавіка «Белсаюздрук» адмовіўся прадаваць папулярныя часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асьцярожна,...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў
    Каляндар
    Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура
    Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы
    Грамадства
    Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц
    Краіна
    Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю
    Літаратура
    «Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
    Музыка
    «Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом
    Культура
    Уладзімір Цэслер прысвяціў новы твор беларускім жанчынам
    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM