• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
22.06.2009 | Навіны "Будзьма!" Замежжа Адукацыя

Пераможцам конкурсу “Што я ведаю пра Еўропу?” стала каманда мінскай СШ № 207

pieramozcy2

Мінская СШ № 207 стала пераможцам фіналу конкурсу школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”, які адбыўся 20 чэрвеня ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці, паведаміў БелаПАН старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

abmierkavannie

Арганізатарамі конкурсу, які праводіцца ў рамках агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” па тэме “Беларуская культура ў еўрапейскім кантэксце” і адбываецца ў краіне ў шосты раз, выступілі ініцыятыўная група па стварэнні “Клуба еўрапейскіх настаўнікаў”, Беларускае шуманаўскае таварыства, зарэгістраванае ў Польшчы, а таксама Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

lalkou

Аўтар ідэі конкурсу Ігар Лялькоў

Конкурс распачаўся ў красавіку 2009 года. Зацікаўленасць ва ўдзеле выказалі 13 каманд з розных рэгіёнаў Беларусі. Адборачны тур прайшоў з 1 па 17 мая ў форме пісьмовых адказаў на конкурсныя заданні, якія былі арыентаваныя на вучняў 7—9 класаў. Пераможцамі адборачнага туру сталі каманды мінскіх школ № 207 і № 131, еўраклуба “Дзе мы?” з Ліды Гродзенскай вобласці і Талькаўскай СШ Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. У Ракаў прыехалі вучні толькі з трох школ, бо адміністрацыя Талькаўскай СШ не дазволіла сваім выхаванцам удзельнічаць у спаборніцтвах. У журы конкурсу ўвайшлі А.Астаповіч, каардынатар кампаніі “Будзьма!” Севярын Квяткоўскі і настаўнік з Мар’інай Горкі Мінскай вобласці Барыс Муха.

joury

Журы: Барыс Муха, Антон Астаповіч, Севярын Квяткоўскі

Як адзначыў А.Астаповіч, школьнікам былі прапанаваныя даволі скаладаныя пытанні па гісторыі Еўропы і Беларусі. З максімальнай колькасці 120 балаў каманда-пераможца набрала 102, школьнікі з Ліды — 100, дзеці з мінскай СШ № 131 — 88.

saucanka

Адна з арганізатараў Вольга Саўчанка ўручае падарункі ад кампаніі “Будзьма!”

Пераможцы творчай акцыі прэміраваныя паездкай у культурную сталіцу Еўропы-2009 Вільню, а прызёры спаборніцтва — падарожжамі па Беларусі.

zala

Гiсторыя конкурсу бярэ пачатак у 2004 годзе, калi памiж школьнымi камандамi прайшло першае спаборнiцтва на веданне гiсторыi Еўропы і Еўрасаюза. Пераможцамі конкурсу былі каманды Ждановiцкай СШ (Мінскі раён), Расонскай СШ iмя Пятра Машэрава (Віцебская вобласць), славянскай гімназіі з Бабруйска (Магілёўская вобласць), лідскага еўраклуба “Дзе мы?” і сталічнай СШ № 207. Каманды-пераможцы конкурсу ўзнагароджваліся паездкамі ў Варшаву, Брусель, Вільнюс і Кіеў, паведамляе БелаПАН.

bosajesonca

Музычны падарунак канкурсантам ад гурту “Босае сонца”

На першым здымку — каманда пераможцаў

Фота Aliaksei.

***

Пры падтрымцы кампаніі “Будзьма!”

Tweet
Тэгі: Ракаў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка

У Гомелі затрыманы праваабаронца, старшыня Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру «Вясна» Леанід Судаленка. Пра гэта паведаміў актывіст Васіль Палякоў. Зараз Судаленка знаходзіцца ў Следчым камітэце. ...

valiancina_shauchenka
"Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы

Віктар Марціновіч піша на budzma.by пра ўчорашняе вяртанне Аляксея Навальнага ў Расію. Я не з тых, хто думае, што Навальны нас чамусьці мог навучыць. Гераізм Навальнага для мяне...

Апошнія навіны

    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук
    Літаратура
    «Фаўстаўскі» сюжэт Васіля Сёмухі
    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM