• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
22.06.2018 | У краіне

Першая начная экскурсія на роварах прайшла ў Магілёве (фота)

Паўсотні раварыстаў не спалі ўсю ноч, каб даведацца пра гісторыю Магілёва. У ноч з 21 на 22 чэрвеня магілёўцы выправіліся на роварную экскурсію “Магілёў гістарычны і гераічны”. Арганізатар экскурсіі, старшыня магілёўскай суполкі ТБМ Алег Дзьячкоў, хваляваўся праз эксперыментальны фармат мерапрыемства: начную экскурсію на роварах ён праводзіў упершыню.

Як выявілася, хваляваўся дарэмна: ні цёмная ноч, ні працоўная пятніца не спынілі 50 раварыстаў праехаць усю экскурсію ад пачатку да канца!

Пасля поўначы да гарадской ратушы пачалі з’язджацца раварысты. Калі нешта слепіць табе вочы на пустой вуліцы, можаш не сумнявацца — гэта раварыст едзе на начную экскурсію. Пярэдні ліхтарык на ровары і флікеры на вопратцы — абавязковая ўмова для ўдзелу ў мерапрыемстве.

Беларускамоўны экскурсавод Алег Дзьячкоў прыехаў на пракатным ровары. Маўляў, свайго не маю, але раварыстаў у іх імкненні да здаровага ладу жыцця падтрымліваю. Раней роварныя экскурсіі Алег праводзіў па пешаходнай вуліцы Ленінскай, але ўжо год па ёй забаронены рух на ровары.

— Раварыстаў у Магілёве робіцца заўважна больш, а інфраструктура для іх адсутнічае. Гэта відавочна нават на маёй экскурсіі: мы вымушаныя аб’язджаць гістарычную вуліцу Ленінскую, бо на ёй забаранілі роварны рух. І ўзнікае рытарычнае пытанне: а дзе ж можна ездзіць? Па дарозе — нельга, а па тратуары — немагчыма, бо высокія бардзюры не адаптаваныя для раварыстаў. У горадзе ўвогуле адсутнічае безбар’ернае асяроддзе: дзе цяжка раварысту, там цяжка і маці з вазочкам, дзецям і хворым людзям.

Самі ўдзельнікі начной экскурсіі не так клапаціліся пра высокія бардзюры, як і пра тое, што пасля бяссоннай ночы іх чакае праца а 8-й раніцы.

— Давядзецца адразу пасля экскурсіі ехаць на працу, — казалі дзяўчаты. — Паспаць ужо не паспеем. Затое трапілі на ўнікальнае мерапрыемства: у Магілёве мала што адбываецца, а тут такі дзвіж уначы, ды яшчэ і з цікавым аповедам. — Каб прыехаць на экскурсію, дзяўчаты бралі ровары напракат.

— Я прыехала паслухаць Алега Дзьячкова і сустрэцца з сябрамі, — кажа іншая раварыстка. — Ён распавядае пра такія рэчы, пра якія ты сам нідзе не даведаешся. Мне заўтра на працу, але я гатовая заставацца да канца.

Добрае надвор’е дазволіла ўдзельнікам экскурсіі пераадолець усе 11 кіламетраў маршруту. Пачыналі з плошчы Славы, працягнулі па Першамайскай вуліцы, а скончылі на Буйніцкім полі. Менавіта да акцыі на Буйніцкім полі і была прымеркаваная экскурсія: штогод 22 чэрвеня, у дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны, тут ладзіцца мітынг “Звон смутку”. Увесь маршрут ва ўдзельнікаў экскурсіі расцягнуўся на 4 гадзіны. І тое палову экскурсіі давялося скараціць, каб паспець на мітынг.

— Я хацеў, каб чырвонай стужкай праз нашу сённяшнюю экскурсію прайшла тэма вайны. Яна мне блізкая, бо ў мяне два дзяды — франтавікі, дзве бабулі перажылі акупацыю. Пра вайну я распавядаў амаль на ўсіх пунктах нашага маршруту. Мне падавалася важным наведаць і сённяшні мітынг на Буйніцкім полі. Я хацеў з усёй грамадой далучыцца да гэтай акцыі, якая ўспамінае ахвяр вайны. Але мы прыехалі і ўбачылі такі афіцыёз, за якім губляецца сама сутнасць вялікай трагедыі. Раней мітынг быў малалікі, не такі пафасны, — кажа Алег Дзьячкоў пры канцы экскурсіі.

На гадзінніку 4.20 раніцы. Можна ў рамантычнай атмасферы сустракаць світанак на Буйніцкім полі, але працу ў пятніцы яшчэ ніхто не адмяняў. Трэба спяшацца дадому, можа, яшчэ ўдасца перахапіць хоць гадзінку сну. Для тых, хто стаміўся ехаць на ровары, ёсць унікальная магчымасць вярнуцца ў горад на бясплатным аўтобусе — іх пусцілі ў гэты ранішні час на Буйніцкае поле спецыяльна для ўдзельнікаў мітынгу. Але знясіленых сярод раварыстаў няма: бадзёрыя, яны дзякуюць Алегу за цікавы аповед і адразу цікавяцца, калі пройдзе наступная экскурсія.

— Мы шукалі новую форму правядзення мерапрыемстваў, і мы яе знайшлі. Гэта была пэўная рызыка: уначы, у працоўны дзень, на роварах, але ўсё атрымалася, я сам прыемна здзіўлены. Калі я пабачыў, што прыехала 50 раварыстаў, то адчуў вялікую адказнасць. Але ўмовы нам спрыялі: уначы няма ні машын, ні людзей, усё ціха і спакойна. Важна, што добра чуваць экскурсавода, можа, праз гэта сёння слухачы шмат задавалі пытанні, і я нават не паспеў распавесці ўсё, што планаваў. Мне прыемна, што моладзь цікавіцца гісторыяй Беларусі, што гэта запатрабавана, і я бачу, што гэтага цяпер не хапае ў нашым горадзе.

Удзел у начной экскурсіі на роварах па Магілёве мог узяць любы ахвочы абсалютна бясплатна. Уся інфармацыя пра мерапрыемства распаўсюджвалася праз сацыяльныя сеткі.

 

Аліна Скрабунова

фота – Аляксандр Сідарэўскі


Tweet
Тэгі: Магілёў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM