• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
31.10.2018 | Мастацтва

Першая выстава Яўгена Куліка ў Нацыянальным мастацкім. 7 эпізодаў пра мастака з «Паддашка»

«Яўген Кулік», фрагмэнт карціны Леніда Шчамялёва

30 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі пачала працу выстава графікі Яўгена Куліка — слыннага мастака, актыўнага ўдзельніка і лідэра адраджэнцкага руху, гаспадара майстэрні «На Паддашку», аднаго з арганізатараў суполкі «Пагоня». Ён сышоў у іншы сьвет напачатку 2002-га, піша Радыё Свабода.

Як паведамляюць арганізатары, на выставе будзе выстаўлена 80 працаў, створаных мастаком на працягу 1956—2001 гадоў, выкананых у розных тэхніках графікі — малюнкі алоўкам і тушшу, пастэлі, акварэлі, лінарыты.

Таксама шырокі дыяпазон тэмаў і сюжэтаў: замалёўкі з натуры цэркваў, курганоў, млыноў; малюнкі-рэканструкцыі замкаў; вобразы князёў, ваяроў, асьветнікаў — Усяслава Чарадзея, Давыда Гарадзенскага, Эўфрасіньні Полацкай, Кірылы Тураўскага ды іншых. Нярэдка Яўген Кулік быў першым, хто ўвасабляў у выявах знакавыя для беларусаў постаці.

Кніжная графіка прадстаўлена ілюстрацыямі да «Слова пра паход Ігараў» і паэмы Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра». Усе творы прасякнутыя агульнай ідэяй, адданым служэньнем беларускаму адраджэньню.

Пачатак

Яўген Кулік нарадзіўся 31 кастрычніка 1937 году ў Менску. Скончыў сталічную мастацкую вучэльню, а пасьля Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

Вучыўся ў выдатных пэдагогаў — Льва Лейтмана, Сяргея Малішэўскага, Віталя Цьвіркі, Аляксандра Мазалёва. Ад 1963-га ўдзельнічае ў афіцыйных мастацкіх выставах, яшчэ праз два гады ўступіў у Саюз мастакоў Беларусі. Маючы жывапісную адукацыю, пасьля заканчэньня інстытуту пераарыентаваўся на графіку. Аўтар станковых аркушоў і эксьлібрысаў. Аздабляў кнігі для дзяцей і дарослых, клясыку і сучаснасьць — у асноўным беларускіх аўтараў. Працаваў мастаком у дзіцячым часопісе «Вясёлка».

Сталеньне

Яўгену Куліку ўласьцівы рамантычны погляд на беларускую мінуўшчыну часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, настальгія па часах, якія сыходзіць у нябыт пад націскам урбанізацыі і масавай культуры, але найперш трывога за лёс беларушчыны пад уціскам савецкай ідэалягічнай машыны. Апірышчы беларускасьці у ягоным разуменьні — праўдзівая гістарычная памяць і традыцыйны побыт.

Мастак паставіў творчасьць на службу нацыянальнай ідэі, скарыстоўвае кожную магчымасьць для прапаганды беларускай гісторыі і культуры.

Пік ягонай творчасьці прыпадае на 1974—1983 гады, калі зьявіліся найбольш вядомыя творы: «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны», малюнкі-рэканструкцыі «Замкі Беларусі», аркушы «На куцьцю», графіка паводле Янкі Купалы і памяці Алены Кіш.

Памяць

У 1980 годзе Яўген Кулік пачынае працу з клясычным творам беларускай літаратуры «Песьня пра зубра» Міколы Гусоўскага. На той момант ужо існавалі ілюстрацыі, зробленыя Арленам Кашкурэвічам, таму мастак уступаў у своеасаблівае спаборніцтва з мэтрам нацыянальнай графікі. Сёньня ілюстрацыі абодвух аўтараў — у шэрагу найвышэйшых дасягненьняў беларускай кніжнай графікі.

Само па сабе выданьне славутага твору лацінамоўнага паэта ў перакладзе на беларускую мову стала знакавай падзеяй для асваеньня беларусамі ўласнай культурна-гістарычнай спадчыны. Яўген Кулік выдатна скарыстаў нагоду для ўслаўленьня гераічнай мінуўшчыны. Крытыкі лічаць гэтую працу кульмінацыяй творчасьці мастака.

Годнасьць

Яўген Кулік стварыў шэраг партрэтаў гістарычных асобаў — князя Рагвалода, князёўны Рагнеды, сьвятой Эўфрасіньні Полацкай і многіх іншых. Шэраг сюжэтных кампазыцыяў прысьвечаны драматычным падзеям нацыянальнай гісторыі, у прыватнасьці, паўстаньню 1863—1864 гадоў. У суаўтарстве зь Міколам Купавам рабіў малюнкі гербаў магдэбурскага пэрыяду для кнігі Анатоля Цітова «Гарадзкая геральдыка Беларусі». Разам з Анатолем Бажэнавым маляваў гербы для кнігі «Геральдыка беларускіх местаў».

Асобнае месца ў творчай і грамадзкай дзейнасьці займае эпізод, зьвязаны са стварэньнем у 1980-м паштоўкі да 1000-годзьдзя Беларусі. Намаганьнямі беларускай дыяспары выява была растыражаваная па ўсім сьвеце. Імя аўтара (а ён адважна паставіў на мініятуры сваю манаграму) стала вядомае Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, мастака выклікалі на допыты, за ім прыставілі нагляд.

Паддашак

Ад 1960-х і да 1990-х майстэрня Яўгена Куліка была своеасаблівым клюбам апазыцыйна настроенай і нацыянальна арыентаванай інтэлігэнцыі. Менавіта тут, пад самым носам у спэцслужбаў, склаўся культурны асяродак «На Паддашку». Так яго назвалі па разьмяшчэньні — пад дахам у доме насупраць будынку КДБ.

«На Паддашку» пачыналіся самвыдавецкія публікацыі і капіяваньне забароненых ранейшых тэкстаў, рыхтаваліся выставы, арганізоўваліся пошукавыя экспэдыцыі. У сутнасьці, гэта была адна зь нешматлікіх нефармальных груповак у БССР, якая тры дзясяткі гадоў функцыянавала, нягледзячы на ўціск з боку ўладаў. У канцы 1980-х мастакі гэтага асяродку склалі ядро творчай суполкі «Пагоня». Сам Кулік прыклаў руку да шэрагу праграмных дакумэнтаў аб’яднаньня — статуту, адозваў, заяваў.

Аляксей Марачкін, Яўген Кулік, Пётра Сьвентахоўскі, Ларыса Геніюш, Уладзімер Басалыга; сядзіць — Ірына Марачкіна. Зэльва,1981 год

З актывізацыяй палітычнага жыцьця ў новай майстэрні Куліка на Танкавай зьбіраецца ня толькі творчая, але і палітычная апазыцыя. Тут плянаваліся акцыі Беларускага Народнага Фронту, сам Яўген Кулік браў актыўны ўдзел ня толькі ў іх мастацкім аздабленьні, але і ў рыхтаваньні праграмна-ідэалягічных дакумэнтаў БНФ.

Пагоня

У 1991 Яўген Кулік удзельнічаў у стварэньні графічнага эталёну «Пагоні» — Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Як згадвае тагачасны актывіст «Талакі» Вінцук Вячорка, яшчэ раней унікальная бібліятэка і архіў-пінакатэка мастака мелі ўсе доказы для вяртаньня спрадвечных сымбаляў.

Акрамя таго, без дапамогі і ўдзелу Яўгена Куліка не было б многіх публікацыяў на геральдычныя тэмы. «І калі цяпер мы ў думках ацэньваем, а што пра гэта сказаў бы Кулік, значыць, перад намі постаць, сувымерная іншым выдатным сынам Бацькаўшчыны», — падсумоўвае Вінцук Вячорка.

Спадчына

У апошняе дзесяцігодзьдзе жыцьця Яўген Кулік у сваёй творчасьці трымаўся ўласнай традыцыі. Тое, чым ён займаўся найперш — геральдыка, гістарычная рэканструкцыя — было бліжэй да працы навукоўца.

Спадчына Яўгена Куліка займае пачэснае месца сярод здабыткаў беларускага мастацтва другой паловы ХХ стагодзьдзя. Бясспрэчны яго велізарны ўнёсак у абуджэньне і захаваньне для нашчадкаў гістарычнай памяці.

Выстава ў Нацыянальным мастацкім музэі, якая будзе працаваць да 2 сьнежня, ёсьць данінай памяці майстру, ушанаваньнем яго неацэннага ўкладу ў разьвіцьцё айчыннага мастацтва ХХ стагодзьдзя.

Ігар Карней, Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM