• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
26.02.2018 | Літаратура

Першы том «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага пабачыў свет

3 сакавіка 2018 года а 17-й гадзіне на Польскім стэндзе ў выставачным павільёне БелЭкспа (Мінск, пр. Пераможцаў, 14) у рамках XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбудзецца прэзентацыя перакладу першай часткі “Менскай трылогіі” Сяргея Пясецкага “Яблычак”.

Раман выйшаў у выдавецтве “Логвінаў” пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску і Інстытута Польскай кнігі ў Кракаве, пераклаў твор тэлевядоўца і філолаг Віктар Шукеловіч.

“Яблычак” — першы раман з “Менскай трылогіі”. Дзеянне кнігі разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск у прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой расійскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры. Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае злачынствы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак і трымае ў напружанні да апошняга.

“Гэта ўнікальны твор, — кажа Віктар Шукеловіч. — Кніга заснаваная на рэальных фактах і вельмі займальна расказвае нам, што адбывалася ў Менску 100 гадоў таму. У рамане нічога няма “з паветра”, як адзначыў сам Сяргей Пясецкі ва ўступе да выдання. Прычым твор апісвае вельмі спецыфічнае і закрытае асяроддзе зладзеяў, пра якіх мы звыкліся чытаць пераважна ў крымінальных хроніках, а не ў мастацкіх творах. Каштоўнасць кнігі менавіта ў тым, што яна напісаная сведкам і ўдзельнікам падзей пачатку мінулага стагоддзя, знаўцам зладзейскіх парадкаў і звычаяў.

Перакладчыку заўсёды прыемна працаваць з творам, які яму самому падабаецца. А “Яблычак” уцягнуў мяне з галавою — ад мяне ніяк не адступала пытанне: “Дык а што ж там будзе далей?” Менск мне не чужы — з ім звязаныя гады майго студэнцтва — таму мне было ў асалоду разам з Пясецкім апынуцца на даўнейшых вуліцах беларускай сталіцы, прыслухацца да размоваў мінакоў, наведаць рынак, купіць газету на Саборным пляцы, праехацца фурманкай… Перакладаць аўтара было для мяне асаблівай прыемнасцю яшчэ і з той прычыны, што мая бабуля ў дзявоцтве таксама мела прозвішча Пясецкая. Можа, таму ў мяне і было адчуванне, што я працую не з раманам, а з лістамі з мінуўшчыны, атрыманымі ад блізкага родзіча. Спадзяюся, што ў будучыні я перакладу на беларускую мову таксама наступныя часткі Менскай трылогіі, у якіх яшчэ больш прыгод, інтрыг і авантур”.

У прэзентацыі бяруць удзел перакладчык Віктар Шукеловіч і літаратуразнаўца, адзін з аўтараў кнігі “Наш і не наш Сяргей Пясецкі” Мікалай Хмяльніцкі. Спецыяльны госць прэзентацыі  — музыка Піт Паўлаў, які прадставіць песні, напісаныя паводле матываў раманаў шпіёна і кантрабандыста Сяргея Пясецкага.

 

Сяргей Пясецкі — польска-беларускі пісьменнік, які нарадзіўся ў 1901 годзе ў Ляхавічах. Яго жыццё поўнілася экстрэмальнымі прыгодамі і незвычайнымі авантурамі, сярод якіх былі шпіянаж і кантрабандная дзейнасць на савецка-польскай мяжы ў раёне Ракава. У 1926 годзе Сяргея Пясецкага за бандыцкі налёт прысудзілі да смяротнага пакарання, але потым замянілі прысуд на 15 гадоў турмы.

За кратамі ў Пясецкага праявіўся літаратурны талент, а яго творы прынеслі славутасць і дапамаглі раней вызваліцца з турмы.

Пасля Другой сусветнай вайны Пясецкі эміграваў на Захад, дзе жыў у вельмі сціплых умовах, хоць меў еўрапейскую літаратурную славу. Памёр у 1964 годзе ў Вялікабрытаніі.

Новы Час паводле прэс-службы Польскага Інстытута ў Мінску

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM