• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
05.07.2010 | Adnak!

Першыя шорт-лісты Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak! (галерэя конкурсных работ)

У мінулую пятніцу журы намінацый «Дызайн» і «Этыкетка і ўпакоўка» вызначылі фіналістаў фестывалю.

У намінацыі «Дызайн», які ў класіфікацыі фестывалю абазначаецца лацінскай літарай «С», было даслана большасць працаў. Яны былі размеркаваныя па наступных катэгорыях:

1. Постэр і буклет (С1),
2. Лагатып і знак (С2),
3. Фірмовы стыль (С3),
4. Каляндар (С4),
5. Паштоўка і запрашальны ліст (С5),
6. Сувенірная вытворчасць (С6),
7. Вокладка (С7).

Працы ацэньваліся паводле наступных крытэраў:

Выкарыстанне беларускай мовы

* адпаведнасць мэтам і задачам камунікацыі
* прыгажосць мовы/«эстэтычнасць» фразы/ мілагучнасць

Прафесійны ўзровень працы

* абавязковае выкарыстанне ў працы актуальнай (візуальнай) культуры
* замацаванне існуючых актуальных трэндаў у пабудове камунікацыі і дызайне, альбо фармаванне новых трэндаў, якія спрыяюць росту візуальнай культуры ў Беларусі
* тэхнічны ўзровень рэалізацыі працы

Арыгінальнасць працы

Наяўнасць so-called «іскрынкі», нечага адметнага , неардынарнага ў камунікацыі, падачы, выкананні, альбо поўная шэрасць, пазычаная ідэя і інш.

Працы, якія ўвайшлі ў шорт-ліст намінацыі «Дызайн»

С1-2 Буклеты да памятных манет Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь серыі «Святы і абрады беларусаў, Заскевіч Святлана.

С2-9 Лагатып Нацыянальнага гістарычнага музея, дызайн-студыя «Дэйлі». Дызайн — Святлана Татарнікава.

С2-10 Лагатып брэнду «Крыніца», Студыя Яна Карпава.

Крэатыўны дырэктар — Ян Карпаў, арт-дырэктар і дызайнер — Дзяніс Срабракоў, менеджар праекту — Дар’я Сямёнава.

С2-13 Лагатып кафэ «Бульбяная»

С3-1 Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA, РА «Фоліо-Арт»

С3-2 Музычны інтэрнэт-партал «Тузін Гітоў», рэкламная група «Адліга». Аўтары: Аляксандр Наважылаў, Анатоль Лазар.

С4-3 Каляндар «Мастацтва футболу»: сумесны праект «Альфа-банка», Беларускай федэрацыі футболу і беларускай зборнай па футболе. РА «Францыск-група».

С5-6 Серыя паштовак, прысвечаных гораду Мінску, «11 сініх паштовак пра Мінск», Кульбіцкі Аляксей.

С5-7 Серыя паштовак, прысвечаных гораду Мінску, «Горад, Шпацыр, Словы». Заскевіч Святлана.

С5-8 Навагодняя паштоўка Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» — «Ў-тыгр»

С6-3 Серыя дызайнерскіх футболак «Пазнай сваю!», рэкламная група «Адліга». Аўтары: Артур Вакараў, Аляксандр Наважылаў, Анатоль Лазар.

С6-5 Серыя нататнікаў «Натхняйся беларускім». Аўтары: Артур Вакараў, Анатоль Лазар, Васіль Фешчанка.

С6-6 Серыя сувеніраў «Беларусь — маё шчасце!» (кубкі, магніты), агенцтва «Каляровы парасон». Аўтары: Сокал В.А., Леснікова Л.А., Васілеўскі С.І.

С6-7 Майка «За Беларусь»

С7-1 Вокладка да кнігі «Інтэрв’ю, якіх не было», рэкламная група «Адліга»

Аўтар – Артур Вакараў

С7-2 Афармленне музычнай кружэлкі «Прэм’ер Тузін» 2008 году, рэкламная група «Адліга».

Аўтары: Артур Вакараў, Анатоль Лазар, Ігар Назаранка.

С7-5 Афармленне кружэлкі музычнага праекту «Белая яблыня грому», Ігар Назаранка.

Ідэя: Ігар Назаранка, Лявон Вольскі, Ганна Вольская, ілюстрацыі: Лявон Вольскі, дызайн: Ігар Назаранка, капірайт: Глеб Лабадзенка.


Працы якія ўвайшлі ў шорт-ліст намінацыі «Этыкетка і ўпакоўка».

D9 Прадукцыя кампаніі «Крыніца», Студыя Яна Карпава.

Крэатыўны дырэктар — Ян Карпаў, арт-дырэктар і дызайнер — Дзяніс Срабракоў, менеджар праекту — Дар’я Сямёнава.

D11 Упакоўка серыі настоек «MARAZULA» кампаніі «БЕЛПІ — Беларускае пітво»

Склад журы па кожнай з намінацый Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak! можна паглядзець на старонцы фестывалю. У найбліжэйшы час з’явяцца шорт-лісты па астатніх намінацыях фестывалю.

Нагадваем, што ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання, на якой будуць названыя пераможцы, адбудзецца 7 ліпеня ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў», якая знаходзіцца па адрасе: пр-т Незалежнасці, 37А. Пачатак а 17-й гадзіне. Напярэдадні цырымоніі ўзнагароджання ў 15:30 пройдзе прэс-канферэнцыя, на якой арганізатары падвядуць першыя вынікі фестывалю Adnak!

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота

Фатаграфіі і відэа ідэальна роўнага ледзянога кола на рацэ Лясная ў Камянцы разлятаюцца па сацсетках, перадае Наша Ніва. Людзей здзіўляе гэта незвычайная прыродная з’ява: мала таго,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы

Пасля нядаўняга скандалу з WhatsApp, звязанага з абноўленай палітыкай прыватнасці дадзеных карыстальнікаў і перадачай іх у Facebook, мессенджер Telegram пачаў імкліва набіраць новых карыстальнікаў....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам

Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва Санкт-Пецярбурга (ЦГАЛИ СПб) цалкам аблічбаваў і падрыхтаваў да навуковага абароту дакументы і фатаграфіі з асабістага архіва пісьменніка Данііла Граніна. У тым ліку,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

«Беларусь у маіх вачах» — так назвала Паліна Амяльянчык старонку ў «Інстаграме». І гэта сапраўды погляд закаханай! Выбіраючы аддаленыя ад цэнтра мястэчкі і непапулярныя, малавядомыя турыстам...

Апошнія навіны

    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM