• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
04.10.2019 | Грамадства

Перапіс: звярніце ўвагу на пытанне нумар 12

Сёння стартаваў перапіс насельніцтва Беларусі. Паўдзельнічаць у ім можна онлайн.

Лёс беларускай мовы – у вашых руках

Усяго ў анкеце – 49 пытанняў. Адказы на адно з іх – пад нумарам 12 – паўплывае на будучыню беларускай мовы.

Пытанне сфармулявана такім чынам, каб не ўлічваць людзей, якія любяць і шануюць беларускую мову, але не размаўляюць на ёй. Аўтары анкеты сцвярджаюць, што родная – гэта мова, засвоеная першай у раннім дзяцінстве. Насамрэч адно са значэнняў слова «родны» – гэта «дарагі, блізкі сэрцу» (можаце спраўдзіць у Тлумачальным слоўніку беларускай мовы).

Калі беларуская мова блізкая вашаму сэрцу, калі вы лічыце яе нацыянальнай каштоўнасцю беларусаў, пазначце яе ў пункце 12 роднай:

Як запоўніць анкету онлайн?

Онлайн-перапіс праходзіць толькі з 4 да 18 кастрычніка. Запоўніць анкету онлайн можна, калі вас калісьці ўнеслі ў Міжбанкаўскаю сістэму ідэнтыфікацыі. У ёй ужо ёсць звесткі пра 7,5 млн кліентаў банкаў (на сённяшні дзень).

Як увайсці ў сістэму? Прасцей за ўсё ўпісаць свой ідэнтыфікацыйны нумар і нумар мабільнага тэлефону, каб атрымаць СМС-код.

Пасля ўваходу атрымаеце перапісны ліст, у якім ужо будуць вашыя прозвішча, імя і імя па бацьку, асабісты нумар, дата і месца нараджэння. Далей трэба будзе адказаць на пытанні. Пакуль вы не закончылі працэдуру, можна вяртацца да папярэдніх пунктаў і змяняць інфармацыю ў іх.

Вось як выглядае анкета

Калі ўсё будзе гатова, трэба захаваць і адправіць анкету. Пасля гэтага вы атрымаеце падзяку і пасведчанне аб удзеле ў перапісе. Калі да вас усё ж такі прыйдзе перапісчык, вы зможаце паказаць яму гэты дакумент як доказ, што вы ўжо выканалі свой абавязак.

Калі вы не хочаце запаўняць анкету онлайн, зрабіць гэта можна будзе ў стацыянарных або мабільных пунктах.

Як запоўніць анкету ў пункце перапісу ўручную?

Стацыянарныя ўчасткі будуць працаваць з 4 да 30 кастрычніка. Даведацца іх адрасы можна па тэлефоне 8-801-100-31-31 (званок бясплатны).

Што рабіць, калі перапісчыкі прыйдуць дахаты?

Па месцы жыхарства да вас могуць прыйсці з 21 да 30 кастрычніка, калі вы не ўдзельнічалі ў перапісе онлайн або не зрабілі гэта на ўчастку.

Перапісчык павінен мець пасведчанне, сумку з лагатыпам перапісу і планшэт, у які ён будзе ўпісваць вашыя адказы. Як усё гэта выглядае, можна спраўдзіць на старонцы перапісу.

Кампанія «Беларускамоўны»

Прыхільнікаў беларускай мовы непакоіць, што вынікі гэтага перапісу будуць яшчэ больш сумнымі, чым папярэдняга. Тады, у 2009 годзе, роднай беларускую мову назвалі ўсяго 53,2 % насельніцтва. Гэта горш, чым у савецкія часы! Мяркуйце самі.

Беларускую мову назвалі роднай:

1979 – 66 %
1989 – 65,5 %
1999 – 73,2 %
2009 – 53,2 %

Таму мы разам з партнёрамі распачалі кампанію «Беларускамоўны». Далучайцеся: пазначце ў пункце № 12 роднай мовай беларускую, нават калі штодня не размаўляеце на ёй! «Белсат» выступае за сапраўднае раўнапраўе дзяржаўных моваў.

Партнёры кампаніі: «Арт Сядзіба», інтэрнэт-крама symbal.by, Беларускі ПЭН-Цэнтр, Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», брэнд «LSTR Adzieńnie», інтэрнэт-кнігарня Knihi.by, крама з нацыянальным каларытам mmkut.by.

Інга Чэх, belsat.eu

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр стваральнік фолк-фэста "Камяніца" Алег Пашак

Бізнэсмэн, стваральнік фолк-фэсту "Камяніца" Алег Пашак памёр сёння, 13 снежня, у Мінску. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў прадзюсар Дзмітрый Безкаравайны. Таксама Пашак з'яўляўся ўладальнікам кафэ...

valiancina_shauchenka
Маё права

Як захаваць псіхалагічнае здароўе? Распавядае псіхолаг

У сучасным свеце вельмі шмат стрэсаў і трывог, выкліканых рознымі прычынамі: працагалізмам, нерэалізаванасцю, праблемамі ў асабістым жыцці ды іншымі. Медыцынскі псіхолаг і арт-тэрапеўт Кася Кавалёнак-Глухоўская...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Каласы пад сярпом тваім» прызнаныя самай папулярнай у 2019 годзе кнігай

Кніга Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», перавыданная выдавецтвам «Папуры», прызнана самай папулярнай у 2019 годзе, перадае БЕЛТА. NN.by

valiancina_shauchenka
Літаратура

Шукаеце падарункі для замежных сяброў? “Кніганоша” прапануе

Не ведаеце, што падарыць сябрам з замежжа? Новая беларуская інтэрнэт-крама “Кніганоша” прапануе дзве цудоўныя кнігі на англійскай мове, прысвечаныя беларускай гісторыі. Гедымін Нарыс з серыі...

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр стваральнік фолк-фэста "Камяніца" Алег Пашак
    Маё права
    Як захаваць псіхалагічнае здароўе? Распавядае псіхолаг
    Літаратура
    «Каласы пад сярпом тваім» прызнаныя самай папулярнай у 2019 годзе кнігай
    Літаратура
    Шукаеце падарункі для замежных сяброў? “Кніганоша” прапануе
    Афіша Навіны "Будзьма!"
    “А што было б, калі…”: інтэрактыўны калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!” – 22 снежня
    Літаратура
    "Кніга Здольных": неверагоднае фэнтэзі на беларускай мове!
    Беларусы свету
    Сурвіла заклікала дыяспару падтрымаць абаронцаў незалежнасьці
    Мастацтва
    Менскі мурал прызналі лепшым у свеце
    Спорт
    Фотафакт: Падчас матчу кіеўскага «Дынама» на стадыёне вывесілі банер «Жыве Беларусь!»
    Афіша
    Самая пачуццёвая калабарацыя снежня: саліст J:МОРС выступіць на адной сцэне з дзецьмі з інклюзіў-тэатра "і"
    Кіно
    «Купалу» недамалявалі: паказ фільма перанеслі, не гатова камп'ютарная графіка
    Культура
    Абрад «Юраўскі карагод» трапіў у Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА
    Музыка
    Абвешчаны лонг-ліст конкурсу "Заспявай-6"
    Маё права
    Бодзіпазітыў: як навучыцца прымаць сваё цела і целы іншых людзей такімі, якія яны ёсць.
    Байнэт
    Google склаў рэйтынг самых папулярных запытаў беларусаў

Афіша

  • 19.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 22.12

    Калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!”. Рэгістрацыя тут!

  • 14.12 13:00"Воспитание без травм": открытая лекция в Витебске
  • 14.12 22:00NO SUGAR играют RATM&RHCP + Top Gun
  • 15.12 11:45Канферэнцыя “Reshape 2019 – Framing the Future of Belarus”
  • 15.12 19:00Сольны канцэрт Relikt у Гомелі
  • 15.12 19:00Сольный концерт PTFB
  • 15.12 20:00Classic Jam
  • 16.12 18:30Прэзентацыя зборніка “Калядны стол. Некулінарная кніга”

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    • “Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!
    • Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі
    • Генерал па-за дабром і злом
    • КДБ Беларусі атрымаў назву на беларускай мове

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM