• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
17.03.2017 | Літаратура

Радзіва «Прудок» цяпер вяшчае з «Мовабоксу»

Андрусь Горват

16 сакавіка ў Купалаўскім тэатры адбылася прэзэнтацыя заключнага этапу праекту Movabox. Гэтым разам скрынка з артэфактамі і сайт movabox.by прысьвечаны кнізе «Радзіва „Прудок“» і яе аўтару Андрусю Горвату.

З гэтае нагоды Менск наведаў сам аўтар, які некалькі гадоў таму кінуў працу дворніка ў Купалаўскім тэатры, адмовіўся ад жыцьця ў сталіцы і пасяліўся ў дзедавай хаце ў вёсцы Прудок на Палесьсі. Там ён і чэрпаў натхненьне для свайго анлайн-дзёньніка, што неўзабаве выйшаў кніжкай, 750 асобнікаў якой разьляцеліся за лічаныя гадзіны.

Справа — Віктар Жыбуль

Справа — Віктар Жыбуль

На прэзэнтацыі эстафэту «Радзіву „Прудок“» перадаў паэт Віктар Жыбуль, які адзначыў: «Праект Movabox працягвае зьмяняць стэрэатыпы ў дачыненьні да сучаснай беларускай літаратуры — гэтак жа сама, як яго новы герой, Андрусь Горват, зьмяняе ўяўленьні пра тое, што на самой справе мае найбольшую каштоўнасьць у жыцьці сучаснага чалавека».

Андруся Горвата як беларускамоўнага дворніка ведаў мала хто. Працуючы ў Купалаўскім тэатры, Андрусь ня меў магчымасьці наведваць спэктаклі ці рэпэтыцыі. І дачыненьні меў не з акторамі, а ў асноўным з электрыкамі ды сантэхнікамі.

— Я вельмі любіў актораў і рэжысэраў, заўжды паважаў купалаўцаў, аднак у мяне быў унутраны бар’ер: я дворнік, я не магу. Калі я зьехаў у Прудок, гэты бар’ер зламаўся. І нават не тады, калі выйшла кніга, а калі я толькі пачаў весьці дзёньнік у «Фэйсбуку». Самі купалаўцы зьвярнулі на гэта ўвагу, падтрымлівалі выхад кнігі, ладзілі прэзэнтацыі. Я заўжды глядзеў з захапленьнем, як купалаўцы атрымліваюць асалоду ад творчасьці. Вось гэтая тэрыторыя творчасьці паўплывала і на мяне.

«Мовабокс» з артэфактамі паводле кнігі дапамагае спасьцігнуць Космас, дзеля спасьціжэньня якога аўтару давялося пераехаць у палескую вёску на мяжы з Украінай. Насеньне касмэі, якое прарасьце і пусьціць карані, як і Андрусь Горват у дзедавай хаце. Каза-сьвістулька, якая зможа ўлагодзіць і тых, хто пакуль ня мае жывой казы. Драўляныя мініятурныя граблі, якімі можна прычасаць свае думкі. Гліняны кубак, цыбульнае сочыва і плітка шакаляду з мапай Прудка на абгортцы — прысмакі для сапраўднага вясковага чаяваньня. Прабірка з пахам вясковага шчасьця, адчуць якое давядзецца 20 шчасьліўчыкам, якія пройдуць тэст паводле дзёньніка Андруся Горвата і атрымаюць «Мовабокс», які можна толькі выйграць.

Аўтар падзяліўся сваімі страхамі, якія гнаў ад сябе прэч падчас пераезду:

— Я баяўся адзіноты, мне здавалася, што я еду ў асяродак чужых людзей, якія іначай глядзяць на сьвет. Аднак гэтыя страхі ня спраўдзіліся. Па-першае, я ня страціў сваіх менскіх сяброў, яны мяне ўвесь час падтрымлівалі. А па-другое, нічым не адрозьніваецца мянчук ад вяскоўца ў самых базавых рэчах. Проста розны лад жыцьця накладвае свой адбітак.

На прэзэнтацыю «Мовабоксу» з Горватам завітала лёгкаатлетка Аліна Талай, якая актыўна падтрымлівае кампаніі папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры. Спартоўка адзначыла:

— «Мовабокс» дазваляе паглыбіцца ня толькі ў кніжку, але і ў атмасфэру. Я прачытала кнігу Андруся Горвата за два вечары, і яна мне дазволіла акунуцца ў атмасфэру майго дзяцінства, калі я была ў вёсцы. Пачуцьцё ўтульнасьці — асноўнае пачуцьцё, якое мне падарыла гэтая кніга.

Дагэтуль у праекце паўдзельнічалі кнігі Людмілы Рублеўскай, Альгерда Бахарэвіча і Віктара Жыбуля. Як адзначыў Зьміцер Курловіч, за 4,5 месяца існаваньня праекту сайт movabox.by наведалі каля 40 тысяч карыстальнікаў, а больш за 15 тысяч чытачоў прайшлі тэст паводле кніг і падзяліліся сваім вынікам у сацыяльных сетках. Больш за тое, кнігі ўдзельнікаў праекту былі распаўсюджаны па кавярнях Беларусі, дзе іх можна ўзяць і пачытаць за кубачкам кавы ці гарбаты.

Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»

Фармальны падыход. Прыйшоў яшчэ з СССР. Галачка стаіць, значыцца, усё зроблена. Насамрэч, можа быць усё, што хочаш — зроблена часткова, зусім не зроблена, але наяўнасць галачкі — упартая рэч, піша...

Апошнія навіны

    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM