• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
08.11.2017 | Літаратура

Раман пра любоў з апошняй таталітарнай краіны Эўропы

Дзіракастра

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ «Хроніка ў камені». Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў альбанскага пісьменьніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі першым народам Усходняй Эўропы, які зможа прачытаць гэтую кнігу жывога альбанскага клясыка на роднай мове.

У краінах з разьвітым кніжным рынкам зь перакладнікамі працуюць выдаўцы. Яны вывучаюць рынак, робяць замовы, ацэньваюць попыт, каб не змарнаваць ані цэнта. У гэтай кнігі гісторыя іншая. Твор спачатку пераклаў энтузіяст, а потым пачаўся «крыжовы шлях» да яе выданьня. Перакладнік быў зьдзіўлены, што патэнцыйныя выдаўцы цікавіліся, ці вырашана пытаньне аўтарскіх правоў. Гэтая важная дэталь стала для яго сюрпрызам. Але выдавец Андрэй Янушкевічдаў рады праблеме.

Ісмаіл Кадарэ

Ісмаіл Кадарэ

У гэтай сьвятой наіўнасьці перакладніка ёсьць велічэзны плюс для чытача. Раман Ісмаіла Кадарэ перакладаўся не дзеля каньюнктуры і грошай. Дзеля гэтага існуюць кнігі Дэна Браўна і Стыга Лярсана. Гэта плён вялікага захапленьня альбанскай літаратурай. Максім Мудроў — праграміст, сын пісьменьніка Вінцэся Мудрова. Пражыўшы ўсё жыцьцё ў Беларусі, Мудроў-старэйшы ўмудрыўся паралельна пражыць яго ў Альбаніі. Ягонаму захапленьню гэтай краінай і яе культурай 5 лістапада споўнілася паўвеку. Любоў да гэтай ня вельмі далёкай, але вельмі загадкавай краіны ён прышчапіў і сыну. Той перакладаў кнігу 3 гады. Ужо нават і бацька намаўляў кінуць. Альбанская мова — нялёгкая. І выбар «Хронікі ў камені» — гэта жаданьне галоўных беларускіх альбанафілаў даць беларускаму чытачу найлепшае, што створана на альбанскай мове.

Па-беларуску альбанская літаратура, можна лічыць, і не выходзіла. Пасьля раману Стэр’ё Спасэ «Афэрдзіта зноў у вёсцы» ў 1960 годзе ў беларускіх часопісах выйшла пару альбанскіх апавяданьняў і вершаў.

«Хроніку ў камені» Кадарэ напісаў у 1971 годзе. Гэта аўтабіяграфічны раман. Гэта аповед ад імя 11-гадовага падлетка-аўтара пра родны горад Дзіракастру падчас ІІ сусьветнай вайны. Гэта ня толькі родны горад Кадарэ. У Дзіракастры нарадзіўся Энвэр Ходжа, камуністычны лідэр Альбаніі, які кіраваў краінай ажно 44 гады. Гэтым зямляцтвам шмат хто ў Альбаніі тлумачыць спакойнае жыцьцё Кадарэ ў гады самай жорсткай дыктатуры. Але пра Ходжу пісьменьнік узгадвае ў рамане мімалётам.

Дзіракастра

Дзіракастра

Родны горад Кадарэ пераходзіць з рук у рукі, ад аднаго акупанта да іншага. Сёньня над ім лунае грэцкі сьцяг, а назаўтра італьянскі. Зьмены бываюць і па некалькі разоў на дзень. І нарэшце наступае нямецкая акупацыя Дзіракастры. Як жа ўсё гэта знаёма, праўда? У рамане ёсьць нават свой Мікіта Зносак. Раз ён Джорджа, другі раз — Ёргас, а потым і Юрген. Рыхтык пра Беларусь кніжка.

Крытыкі называюць гэты раман сюррэалістычным. Але беларускага чытача, пасьля ўсяго багажу нашай роднай літаратуры, гэтым красным слаўцом ня возьмеш. Паводле нашых мерак гэта вельмі рэалістычная гісторыя. Замяніце альбанскія імёны на беларускія і ўявіце, што вы чытаеце Кузьму Чорнага. Але формаю Кадарэ больш складаны. Нібыта глядзіцца чорна-белы фільм бяз музыкі, з доўгімі паўзамі. Месцамі няпроста. Гэта літаратурны арт-гаўз, але дасканала зроблены, дзе форма і зьмест тоесныя. Толькі няхай вас такая «рэкляма» не палохае. Не павінны палохаць чытача і выбухі бомбаў, стрэлы з аўтаматаў, забойствы. Найперш гэта кранальная гісторыя пра любоў вачыма дзіцяці.

І ёсьць ува мне шчымлівая радасьць: на сваёй мове я прачытаў гэтую кнігу яшчэ да таго, як па-расейску яе прачытаюць расейцы, а на сваіх мовах палякі, украінцы, літоўцы, латышы. Але найперш гэта радасьць ад дасканалай працы аўтара, і майстэрскай працы перакладніка.

«У гэтыя бурлівыя часы мы павінны любіць адно аднаго. І гэтая любоў абароніць нас», — гаворыць адзін з герояў кнігі. Гэта не банальнасьць і ня патас. У найстрашнейшыя часы галоўнае, што трымае пры жыцьці чалавека — гэта еднасьць душаў з каханымі і блізкімі.

На кожнай старонцы гэтай кнігі я адчуваў цеплыню роднага дому і бесклапотнае дзяцінства, якое забясьпечвалі дзіцяці блізкія. «Хроніка ў камені» — раман пра любоў да свайго гораду, да сваёй сям’і, сяброў, жанчын, да сваёй зямлі вачыма дзіцяці. Любоў без цынізму і разьліку.

Дзмітрый Гурневіч, Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM