• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
09.11.2015 | У краіне Грамадства

Раптоўна памёр баранавіцкі гісторык Віктар Сырыца

Вядомаму грамадскаму актывісту, старшыні Баранавіцкай рады Таварыства беларускай мовы стала дрэнна раніцай 9 лістапада на пероне Цэнтральнага вакзала.

Самотным восеньскім ранкам не стала Віктара Сырыцы, чулага і спагадлівага чалавека, грамадскага актывіста, сапраўднага грамадзяніна сваёй Бацькаўшчыны.

Віктар Сырыца. Фото: Фэйсбук

Ён шмат часу праводзіў у дарозе. То спяшаўся на паседжанне Рады Таварыства беларускай мовы ў сталіцу, сябрам якой шмат год з’яўляўся, то ехаў на ўгодкі Васіля Быкава ў Бычкі, то выступаў ў якасці экскурсавода падчас вандроўкі грамадскіх актывістаў на шляху ў Гервяты ці Косава.

Вось і ў гэты дзень Віктар Сырыца прыйшоў на вакзал “Баранавічы-Цэнтральныя”, каб трапіць на паседжанне актыву руху “За свабоду”, сябрам якога ён з’яўляўся. На пероне яму стала дрэнна. Дактары хуткай дапамогі, якія прыбылі на месца, уратаваць Віктара Антонавіча не змаглі.

Віктар Сырыца нарадзіўся 5 сакавіка 1953 года ў вёсцы Слабодка Нясвіжскага раёна. Адслужыў у войску, атрымаў вышэйшую адукацыю ў сталічнай ВНУ. Краязнаўца, гісторык, ён меў шмат публікацый у перыядычных выданнях, у свой час працаваў намеснікам дырэктара Баранавіцкага недзяржаўнага эканоміка-юрыдычнага тэхнікума. Але, бадай, найбольшы ўклад у жыццё рэгіёна, у адраджэнне Беларушчыны Віктар Антонавіч унёс як сябра Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і нязменны старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ, якую ўзначальваў 18 год.

Яго руплівасць праяўлялася ва ўсім. Дзякуючы намаганням Віктара Сырыцы і яго паплечнікаў праводзіліся гістарычныя чытанні, што тычыліся 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны, пошукавыя работы вайсковых пахаванняў тых часоў, вывучалася гісторыя жыцця заснавальнікаў нашага горада Развадоўскіх. З яго непасрэдным удзелам усталёўваліся помнікі і памятныя знакі сапраўдным героям Беларусі, якія адстойвалі гонар Радзімы пад Мілавідамі, каля Палонкі. Гэта на сядзібе ТБМ у Русіно, якая таксама з’явілася ў значнай ступені дзякуючы Віктару Антонавічу, ладзіліся святы вышыванкі, касінерскія фэсты, сустрэчы з беларускімі бардамі і літаратарамі.

Грамадская актыўнасць Віктара Сырыцы  не засталася “незаўважнай” не толькі для жыхароў рэгіёна, але і для тых, каму невядомыя словы Бацькаўшчына і Айчына. Сырыцу затрымлівалі падчас правядзення грамадскіх мерапрыемстваў, у яго, такога міралюбівага і спакойнага чалавека, падчас ператрусу раптам “знайшлі” дома баявыя патроны…

Ён быў вялікім аптымістам і жыццялюбам і ніколі не скардзіўся на здароўе. Ён заўсёды стараўся дапамагчы іншым, імкнуўся ўратаваць чалавека ад нягод. Але не змог уратаваць сябе. Пэўна, невыпадкова Віктар Сырыца нарадзіўся ў вёсцы, якая мае назву Слабодка. І гэта памяншальная назва паселішча вылілася для яго ў барацьбу за сапраўдную Свабоду, нашу і вашу, за Будучыню Беларусі. Бывай.

Паставім свечкі, адаб’ем паклоны,

І будзем помніць пра цябе, Антонавіч.

 

Аляксей Белы, intex-press.by

Tweet
Тэгі: Баранавічы

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі

Гарадзенцу Аляксандру Рябкову — 68 гадоў. 26 з іх ён выкладае дзецям гісторыю ў сярэдняй школе № 28,...

valiancina_shauchenka
Культура

Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца

6 сакавіка мусіла адбыцца адкрыццё фестывалю сучаснага мастацтва Moving Art Festival на пляцоўцы MAF заводу «Гарызонт». Але...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет

Цяпер, калі за сцяг — содні, за мітынг — арышт, за журналісцкую працу — зона, цяпер мы ўзгадваем, што...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка

Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі

Трэк «Канкан» трапіў у няміласць расійскай Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»
    Маё права
    Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»
    Літаратура
    Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»
    Грамадства
    Як мэдыя мяняюць Беларусь
    Грамадства
    Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету
    Літаратура
    У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM