Многія лічаць, што на постсавецкай прасторы тон у музыцы задаюць ўкраінцы. Але Беларусь таксама была і застаецца па-сапраўднаму музычнай краінай — нават палітычны пратэст тут назвалі «пяючым», піша РБК.
«У лютым гэтага году мы пабывалі ў Мінску і пагаварылі з яркімі асобамі сучаснай беларускай музыкі. Спыталі іх пра яе сучаснасць і будучыню, а таксама, зразумела, даведаліся, што яны думаюць пра саму Беларусь у гэты няпросты для яе час.
Адразу скажам — у гэтым відэа прадстаўлена толькі малая частка класных беларускіх музыкаў, іх нашмат больш. Некаторых вы сапраўды ведаеце (накшталт Алега ЛСП), а некаторых, магчыма, ўбачыце і пачуеце ўпершыню — і, думаем, абавязкова запампуеце сабе ў плэйліст».