• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
25.01.2011 | У краіне Кнігагляд Літаратура

Новая кніга Ул. Мацкевіча: Ці трэба беларусам ізноў перапісваць сваю гісторыю?

aaa

У сваёй кнізе “Пераацэньванне каштоўнасцяў гісторыі і культуры Беларусі” Ўладзімір Мацкевіч заклікае беларусаў перапісаць уласную гісторыю.

Калі ўлічыць, як гэта было паказана ў нядаўнім даследаванні Таццяны Астроўскай, што за апошнія дваццаць гадоў школьныя падручнікі па гісторыі Беларусі былі перапісаны тройчы, то ўзнікае пытанне: навошта нам спатрэбілася гэта рабіць ізноў?

Погляд на гісторыю Беларусі з пункту гледжання дэмакратычных каштоўнасцяў

Магчыма, для таго, каб яшчэ раз звярнуць увагу грамадства на важную праблему гісторыі незалежнай Беларусі – праблему яе дэмакратызацыі. Траекторыя постсавецкага развіцця Беларусі (ды і не толькі яе, але і шмат у чым суседніх Украіны і Расіі) стала “аўтарытарнай”, дэмакратычныя працэдуры ператварыліся ў дэкарацыю, неабходную для надання глянцу ўзніклым палітычным рэжымам. Чым абумоўлена такая сітуацыя, чаму гэта стала магчымым? У адной з частак кнігі Ўладзіміра Мацкевіча робіцца спроба зноў вывесці ў публічную прастору праблему “неўспрымальнасці” беларускім грамадствам дэмакратычных каштоўнасцяў.

Як лічыць аўтар, яшчэ ў савецкую эпоху паўстала сітуацыя, наступствы якой мы дагэтуль спрабуем пераадолець: каштоўнасці мадэрнізацыі (шырэй, развіцця) былі прызнаны ўладай і грамадствам, але пры гэтым “каштоўнасці дэмакратыі, вольнага рынка, прыватнай уласнасці і праў чалавека” былі змешчаны ў спецыфічны савецкі кантэкст і скажоны. Сёння мы, у сутнасці, павінны заняцца выпраўленнем гэтай сітуацыі, ці, прынамсі, яе аналізам, раз ужо не атрымалася зрабіць гэта дваццаць гадоў назад, пасля распаду СССР і здабыцці незалежнасці. Адзін са спосабаў прапанаванага аналізу – рэтраспектыўны погляд на беларускую гісторыю як на гісторыю барацьбы беларусаў за ўласныя правы і свабоды.

Ці існуе канфлікт паміж “еўрапеізацыяй” і “беларусізацыяй”?

Сённяшняя Беларусь, у якой, па меркаванні Ўладзіміра Мацкевіча, маштабная “дэсаветызацыя” не адбылася, перажывае яшчэ шэраг паралельных працэсаў, якія змяняюць грамадства: працэс “беларусізацыі” і “еўрапеізацыі”. Дыскусіі з нагоды гэтых змен, якія ўзніклі першым чынам у асяроддзі прадстаўнікоў беларускай культуры, зрабілі відавочнай яшчэ адну важную праблему, пра якую піша аўтар – “каштоўнасці і ідэалы беларусізацыі і еўрапеізацыі пачынаюць супрацьпастаўляцца адзін аднаму – ва ўсякім разе, на ўзроўні індывідуальнага самавызначэння дзеячаў культуры”.

Ці можна вырашыць гэтую супярэчнасць? Хутчэй за ўсё, адказ будзе сцвярджальным, бо тыя каштоўнасці, якія мы сёння лічым “традыцыйнымі” і, нават, у нейкай ступені процілеглымі “еўрапейскім каштоўнасцям”, цалкам паддаюцца крытычнаму аналізу і змене пры ўмове шырокага грамадскага дыялогу, заснаванага на дэмакратычным удзеле прадстаўнікоў розных груп беларускага грамадства. Велізарную ролю могуць адыграць дзеячы беларускай культуры, калі яны зоймуць пазіцыю актыўнага ўдзельніка, “суб’екта”, такога дыялогу.

Быць суб’ектам уласнай гісторыі

Не толькі дзеячы культуры павінны стаць “суб’ектамі” змен, але і астатняе грамадства, калі яно жадае гэтых змен дамагчыся. Доўгі час у нашай гісторыі мы былі пазбаўлены суб’ектнасці, і не толькі тады, калі беларускія землі ўваходзілі ў іншыя дзяржаўныя ўтварэнні, але і пасля здабыцця незалежнасці, калі асноўным “суб’ектам” гісторыі стала ўжо наша ўласная ўлада. Менавіта па яе ініцыятыве галоўным чынам і перапісваюцца сёння падручнікі па гісторыі,

Для таго, каб гэту сітуацыю змяніць, нам таксама неабходна звярнуцца да гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі для пошуку іншых альтэрнатыў. І для таго, каб зразумець – перапісванне гісторыі можа ажыццяўляцца не толькі ў выніку дыктату ўлады, але і ў выніку навуковых даследаванняў, якія дапамагаюць нам пазнаць больш пра мінулае.

Дасягнуць раўнавагі паміж навукай і ідэалогіяй

Невялікая па сваім памеры кніга Ўладзіміра Мацкевіча напісана ў звыклым для яго палемічным жанры і здольная выклікаць не толькі станоўчую, але і крытычную рэакцыю, бо ў ёй даецца свая трактоўка шэрагу працэсаў і падзей беларускай гісторыі і культуры.

Пазначаючы прыналежнасць Беларусі да еўрапейскай прасторы, аўтар піша пра тое, што “мы не вяртаемся ў Еўропу, мы не ўводзім у краіне “чужыя нам” еўрапейскія каштоўнасці. Мы ўспамінаем пра іх пасля двух стагоддзяў азіяцкага паланення, мы нанова іх асвойваем”. Гэты і іншыя тэзы выклічуць спрэчкі хоць бы таму, што ў такіх выказваннях заўсёды цяжка адрозніць навуку ад ідэалогіі, акадэмічны змест ад эмацыйнай рэакцыі. У любым выпадку, кніга Ўладзіміра Мацкевіча будзе цікава ўсім, хто жадае ведаць больш пра інтэлектуальную прастору ў Беларусі і тыя дыскусіі, якія ў ей адбываюцца.

P.S. Гл.  час і месца прэзентацыі кнігі.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Байнэт

Twitter анансаваў платную падпіску на доступ да эксклюзіўнага кантэнту

У Twitter з'явіцца функцыя Super Follow, якая дазволіць уладальнікам акаўнтаў браць грошы з падпісантаў за доступ да эксклюзіўнага...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Краіна

Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!

Сёння вандруем з «Будзьма!» у Слонім — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Панямоння на рацэ Шчара, вядомы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Каманда «Прэс-клуба» патрабуе вызваліць затрыманых калег

Заснавальніца прэс-клуба Юлія Слуцкая, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, праграмны дырэктар Ала Шарко і аператар...

valiancina_shauchenka
Замежжа

Беларусы Амерыкі праводзяць незвычайную эстафету сцяга. Фота

Гэта пачалося з Сіэтла, штат Вашынтон, на ціхаакіянскім узбярэжжы, перадае Наша Ніва. Пасля гэтага вялікі беларускі...

Апошнія навіны

    Байнэт
    Twitter анансаваў платную падпіску на доступ да эксклюзіўнага кантэнту
    Гісторыя Краіна
    Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    Грамадства
    Каманда «Прэс-клуба» патрабуе вызваліць затрыманых калег
    Замежжа
    Беларусы Амерыкі праводзяць незвычайную эстафету сцяга. Фота
    Грамадства
    «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    Грамадства
    У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску
    Замежжа
    Брытанская зорка тэатра Крысцін Мілвард у падтрымку беларусаў запісала ўрывак з «Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч
    Краіна
    Анатоль Каханчык адмаўляецца перафарбаваць сваю бел-чырвона-белую хату
    Грамадства
    Як ня падаць духам у чаканьні пераменаў? Парады дысыдэнта Міхася Кукабакі, які правёў у лягерах 17 гадоў
    Музыка
    У сеціве пакажуць канцэрт беларускага гурта, удзельнікам якога далі па 15 сутак
    Замежжа
    Прадстаўнік Беларусі ў ААН: 100, максімум 200 чалавек пратэстоўцаў на двухмільённае насельніцтва сталіцы
    Грамадства
    Улады збіраюцца ўвесці крымінальную адказнасць за паўторны ўдзел у пратэсце
    Літаратура
    Беларускія літаратурныя часопісы зменяць выдаўца
    Гісторыя Краіна
    Палацы Брэсцкай вобласці
    Замежжа
    Сі Цзіньпін заявіў пра перамогу над беднасцю ў Кітаі

Афіша

  • 27.02 14:00Ноч ваўкоў анлайн і ў лесе
  • 02.03 18:30Жывая Бібліятэка. Дзень нулявой дыскрымінацыі
  • 03.03 18:30Сацыяльная гульня “Іншы погляд”.
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Словы мацней»: Дзмітрый Строцаў чытае Майсея Кульбака
    • Бітва за Арктыку. Каму патрэбная ледзяная пустка на краі свету?
    • Крыж аднавілі, прэмію атрымалі, пра даследчыка забыліся
    • Беларусы запусцілі петыцыю з патрабаваннем праверыць, ці не падпадае ролік дзяржаўнага тэлеканала СТВ пад 130-ы артыкул КК аб рэабілітацыі нацызму
    • Касцюшку – да 7 гадоў турмы. Як бы маглі асудзіць вядомых беларусаў сёння. У карцінках

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM