• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
27.11.2017 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Рэчыца: лечыцца ці не лечыцца?

Некалі сталіца беларускай метал-музыкі, радзіма найпапулярнейшага мастака перабудовы, сёння Рэчыца вядомая хіба як горад, дзе быў піўзавод. На ток-шоў 21 лістапада разважалі: чаму так?

21 лістапада ў Рэчыцы адбылася дыскусія, зладжаная грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і цэнтрам даследавання грамадскага кіравання “Сімпа”.

Ток-шоў называлася “Рэчыца мастакоў і музыкаў: учора і заўтра”. Але гаворка вялася пра сённяшні дзень: чаму Рэчыца страціла былую славу? І што трэба сёння зрабіць яе жыхарам, каб вярнуць — ці стварыць наноў — станоўчы імідж горада?

У дыскусіі бралі ўдзел:

Андрэй Мядзведзеў, рэчычанін, журналіст, вядоўца курсаў “Мова нанова” ў Рэчыцы;

Аляксандр Ашэка, рэчычанін, мастак, графіціст;

Лявон Казакоў, мінчук, музыка, удзельнік гурта “Рокаш”, аўтар і вядоўца радыёперадачы “ПраРок”, выкладчык БДУ;

Андрусь Такінданг, мастак і музыка.

Цікавы факт: сярод спікераў не было прадстаўнікоў рэчыцкага метал-руху, хаця арганізатары запрашалі іх да ўдзелу.

Мадэраваў сустрэчу Андрэй Стрыжак.

Брэнд горада

Ці мусяць улады прызначаць сімвал горада і фармаваць ягонае аблічча — або гараджане ў стане самі прыкласці намаганні? Пра гэта разважаў Андрэй Мядзведзеў на прыкладзе гісторыі спробаў назваць вуліцу ў Рэчыцы імем славутага мастака Ісачова — ініцыятыва ішла выключна ад жыхароў горада. Таксама не ўлады, неаспрэчна адзначыў прамоўца, загадалі стварыць метал-гурты і зладзіць найбуйнейшы ў Беларусі фестываль адпаведнай музыкі.

— Чаму турысты едуць у Наваградак, дзе з цікавостак толькі руіны, і тое не надта добра захаваныя? Чаму едуць у Ліду не толькі паглядзець на кепска рэканструяваны замак, але і на фэст, які збірае тысячы людзей? І пры гэтым не едуць ні ў Гомель, ні ў Рэчыцу, — палемізаваў Андрэй Мядзведзеў з гледачамі, якія ўмовай наведвання горада называлі колькасць жыхароў у ім і разгалінаванасць інфраструктуры, — у Венецыі жыхароў меней, чым у Рэчыцы, але ўвесь свет ведае Венецыю!

У Гомелі і Рэчыцы, упэўнены выступоўца, цяпер адбываюцца працэсы, адваротныя развіццю цывілізацыі: гарадская культура паступова выцясняецца вясковай праз міграцыю да сталіцы, і гэта вельмі шкодзіць іміджу горада, бо з яго проста з’язджаюць гараджане, зацікаўленыя ў стварэнні, развіцці і прасоўванні таго самага брэнда.

Гледачы прыгадалі гісторыю захавання і “Пагоні” на гербе Рэчыцы, і будынка мастака Ісачова: усё гэта таксама зрабілі энтузіясты.

Рэчыца мастакоў

1987 год. Рэчыца. Дваццаць тысяч чалавек. Яны прыйшлі на выставу Аляксандра Ісачова. Ні да таго, ні пасля ніколі і нідзе ў Беларусі не было такой цікавасці да творчасці мастакоў. Нават у Віцебску арыгіналы Шагала не збіралі і не збіраюць чэргаў — Аляксандр Ашэка распавёў пра найпапулярнейшага, найскандальнейшага, найвядомейшага беларускага мастака эпохі перабудовы. Кошт ягоных твораў узляцеў да нябёсаў — а цяпер памяці пра яго не засталося нават у выглядзе магніцікаў з выявамі палотнаў, якія б меў за абавязак набыць кожны наведнік Рэчыцы. Рэчычане, дарэчы, прыгадалі, што ў дзевяностыя альбом рэпрадукцый Ісачова, а таксама паштоўкі былі ў кожным доме Рэчыцы.

На сустрэчы не спрачаліся пра мастацкую вартасць палотнаў рэчыцкага мастака перабудовы, але спрабавалі знайсці прычыну, з якой горад так проста адмовіўся ад таго, што магло б стаць і сімвалам, і турыстычным брэндам, і крыніцай прыбытку.

Аляксандр Ашэка падзяліўся планамі: у наступным годзе група рэчыцкіх графіцістаў распачне збор сродкаў, каб на фасадах горада з’явіліся выявы Ісачова. Такую спробу яны рабілі і сёлета, аднак гарадская адміністрацыя запатрабавала дакладныя макеты і прапанавала самастойна выдаткаваць грошы на гэта.

І спікеры, і гледачы адно за адным прыгадвалі імёны рэчыцкіх мастакоў, якія працуюць у цяперашні час — але не звязваюць сваю творчасць з Рэчыцай: ні сюжэтна, ні нават намінальна. Але лёгка называлі і тых, хто зрабіў вялікі ўнёсак у аблічча горада.

Размова прывяла да таго, што калі знойдзецца чалавек, надзелены воляй “навязаць” брэнд горада, то гэты брэнд будзе існаваць. Як прыклад прыводзілі Ашмяны — “сталіцу агуркоў”.

Рэчыца музыкаў

Лявон Казакоў, госць з Мінска, непасрэдна датычны беларускага металу, параўнаў рэчыцкі метал-фэст з падобнымі, толькі ў іншых краінах — і, адпаведна, стаўленне да фэстаў мясцовых жыхароў. Распавёў, напрыклад, пра невялікі — нават не гарадок, а вёску, для якой мясцовы фестываль ёсць нечым накшталт горадаўтваральнага прадпрыемства. Давялося паўтарыць гэтую гісторыю, бо з боку гледачоў гучалі прапановы “зрабіць цішэй” ці праводзіць “Метал Краўд” кожны год у іншым горадзе. Жыхары Рэчыцы пакуль насцярожана ставяцца да “валасатых і барадатых” гасцей горада, і музыка ім таксама падаецца вельмі гучнай.

Але, на жаль, пра фестываль “Метал Краўд” можна казаць у мінулым часе — бо сёлета ён не адбыўся ўпершыню за дванаццаць гадоў. Чаму так, можна толькі здагадвацца, бо на сустрэчу не прыйшоў ніводны з запрошаных музыкаў і арганізатараў. Толькі ў якасці чутак былі агучаныя здагадкі, нібыта фэст забаранілі прадстаўнікі адміністрацыі праз прысутнасць сярод запрошаных “непажаданых” гуртоў. А “Метал Краўд” толькі-толькі набыў сур’ёзны маштаб… Арганізатары на сайце абяцаюць аднавіць фэст на наступны год, адно што “змяніць прапіску”. Але, як пастанавілі на сустрэчы, гэта знішчыць ужо існы фестываль са шматгадовай рэпутацыяй.

— Фестываль “Метал Краўд” нельга перанесці ў іншы горад, бо тады гэта будзе зусім іншы фестываль, — сцвярджаў Лявон Казакоў.

Урэшце сышліся на тым, што музыка гэтага кірунку развіваецца, але ў Беларусі не самыя спрыяльныя ўмовы для яе развіцця, і знікненне “Метал Краўда” — таксама крок да пагаршэння ўмоваў.

Высновы ток-шоў абнадзейвалі, бо падчас абмеркаванняў высветлілася, што многія рэчы можна змяніць сіламі гараджанаў. Напрыклад, арганізаваць роспіс фасадаў карцінамі Ісачова. Той самы выраб сувеніраў з ягонымі рэпрадукцыямі таксама можа прынесці плён, а патрабуе не касмічных выдаткаў. І над прапановай стаць тым чалавекам, які “навяжа” гораду свой брэнд, кожны мусіць разважаць асабіста.

Югася Каляда

Фота: Аляксандр Кісялёў


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM