• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
19.04.2017 | Культура Мастацтва

“РэЭвалюцыя” адбылася: Шагал, козы на дзвярах і азёры ў слоіках (фота)

Узяць старое, зрабіць з яго новае і адначасова паімправізаваць на тэму Шагала – лёгка! Карэспандэнткі Budzma.by пабывалі на мантажы  і адкрыцці выставы “Вяртанне вобраза. Да 130-годдзя Марка Шагала”.

_522

“Дзверы, мне патрэбныя дзверы! Шмат дзвярэй! Пажадана белыя і абавязкова з вушакамі”. Падрыхтоўка да “РэЭвалюцыі” (праекта, які стаў часткай “Вяртання вобраза”) для мастачкі, што працуе ў тэхніцы трэш-арт, Таццяны Гомзы – гэта асобны перформанс. У шэдэўр мастачка ператварае ўсё што заўгодна – ад звычайнай гайкі да перагарэлай лямпачкі. Гэтым разам ёй у рукі трапілі звычайныя дзверы – адны Таццяна знайшла на сметніку, другія пазычыла ў сябры-мастака. На дзвярах намаляваная каза, улюбёны матыў Марка Шагала. Дарэчы, калі стаць на вызначанае старымі ботамі месца, дзверы складваюцца ў незвычайны свет “за шклом”, дзе графічныя сюжэты спалучаюцца з шагалаўскімі козамі.

_523

Праект “РэЭвалюцыя” ў межах глабальнай выставы стаіць нібыта асобна – як стылістычна (мастакі выкарыстоўвалі ўсё, што людзі хацелі аднесці на сметніцу, але аднеслі мастакам), так і тэрытарыяльна: беларускі “рэсайкл” адсялілі на падворак Палаца мастацтваў і на пляцовачку ля лесвіцы. Дарэчы, паўдзельнічаць у праекце мог кожны ахвоччы. За некалькі дзён да адкрыцця арганізатары пачалі заклікаць праз сацсеткі: маўляў, прыносьце непатрэбны хлуд – мы аператыўна ператворым яго ў мастацтва. І людзі неслі: плюшавых мядзведзікаў, стары пыласос, зламаны ноўтбук…. З хлуду ўтварылася  гара, над якой узвышаецца крыж са старых валізак – інсталяцыя скульптара Паўла Вайніцкага, аднаго з аўтараў праекта. Па словах Паўла, мастакі (а гэта Таццяна Гомза, Павал Вайніцкі, Валянціна Ляховіч, Уладзіслаў Стальмахоў, Аляксандр Фалей) ўзялі смецце і сур’ёзна з ім папрацавалі, паказаўшы, што матэрыял не вызначае глыбіні і важнасці таго, што творца хоча паведаміць сваім творам. Яны імкнуліся прадэманстраваць сучаснае – глыбокае і адказнае – мастацтва.

_171

Наколькі атрымалася – вырашаць гледачам. Але пабываць на “РэЭвалюцыі” дакладна варта. Хаця б дзеля атмасферы: прастора праекта нагадвае нейкую сюррэалістычную марсіянскую майстэрню: іржавыя трубы, дзіўныя цмокі з рыззя, караблі, якія нібыта прыплылі з выспы стымпанку.

І ўвогуле, сёлета на выставе сучаснага мастацтва фармат інсталяцыі і арт-аб’екта стаў ледзь не ключавым. На ганку Палаца гасцей вітае ярка-чырвоны насарог-ванна Валерыя Малахава, на другім паверсе таксама шмат цікавага. Экзістэнцыйная веладарожка “ў нікуды” кераміста Алены Чэпелевай, таленавітая шкляная варыяцыя “Выкрадання Еўропы” Жанны Марозавай, гіганцкія перламутравыя жукі з пластыку, металу і шкла ад Сяргея Бандарэнкі, баваўняныя нябесныя плыні Марыі Барысенкі, ёлка з лямпачак (аўтар – Васіль Шлапак) і водная сістэма Беларусі ў трохлітровых слоіках. Мастачка Кацярына Сумарава ў літаральным сэнсе слова закансервавала раку Прыпяць, возера Асвея і іншыя вадаёмы Сінявокай.

_168

Замкнёная прастора, створаная Арцёмам Мядзведзевым (арт-аб’ект “Тленны палон”), акунае гледача ў касмічны змрок. Па сутнасці, гэта чорны пакой, дзе можна паназіраць за хтанічнымі працэсамі нябеснай механікі. У цэнтры пакоя змешчаная скульптурная кампазіцыя. Яе звернутая да крыніцы святла паверхня спярэшчаная кратарамі – такі вось своеасаблівы Месяц. З адваротнага боку нябеснае цела набывае іншую форму – адвернуты ад зямлі твар ніколі не ўбачыць зямны свет – яго позірк звернуты ў глыбіні космасу, у чорную прастору сусвету, дзе ў дадзеную хвіліну адбываецца сапраўдны цуд – нараджэнне новай зоркі.

Апісваць усё, што адбываецца на выставе, словамі не мае сэнсу – калекцыя сучАРТа грандыёзная па колькасці экспанатаў. Тут вам і графічныя “трэнажоры для вачэй” ад Цэслера, і грандыёзнае палатно велічынёй з цэлы сусвет ад Алеся Родзіна, і шмат чаго іншага. За ўсім гэтым арт-хуліганствам назіраюць “Закаханыя” Шагала – вядомая праца майстра, набытая на аўкцыёне Белгазпрамбанкам.

Выстава “Вяртанне вобраза. Да 130-годдзя Марка Шагала” праходзіць гэтымі днямі на трох пляцоўках (акрамя Палаца мастацтваў – яшчэ і Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва на праспекце Незалежнасці, 47 і на Някрасава, 3) і будзе працаваць да 21 траўня.

Кася Кірпацік

Фота Зарыны Кандрацьевай

 

Глядзіце таксама:

Радзівілы ў трэндзе: “замкавая” мода ад Ксеніі Раманавай


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM