• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
26.07.2019 | Навіны "Будзьма!"

Рэкламадаўцам


  • Хто мы
  • Аўдыторыя
  • Наша супольнасць у сацсетках
  • Магчымыя фарматы супрацы і кошты
  • Кантакты



Хто мы

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” дзейнічае з 2008 года і мае на мэце развіццё беларускага грамадства на глебе нацыянальных каштоўнасцяў, якімі ёсць наша мова, гісторыя і культура.

Дзейнасць кампаніі знаходзіць сваё адлюстраванне на сайце budzma.by. Гэта унікальная інфармацыйная пляцоўка, на якой можна даведацца пра самыя “гарачыя” цікавосткі, якія адбываюцца ў сферы культуры ў нашай краіне, а таксама адметныя анлайн-праекты, дыскусійныя матэрыялы на актуальныя для грамадства тэмы, абвесткі пра найбольш значныя культурніцкія і адукацыйныя мерапрыемсвы і шмат іншай карыснай інфармацыі.

Творчая каманда budzma.by здольная ствараць цікавы і запатрабаваны інфармацыйны прадукт.

Вось толькі некаторыя прыклады з нашай дзейнасці:

Анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі!”, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён, сабраў больш за мільён праглядаў і атрымаў 6 узнагародаў на фестывалях рэкламы і камунікацыі.

Спартовы праект “Байцоўскі ген” рэалізаваны з мэтай павысіць папулярнасць і пазнавальнасць прадстаўнікоў сучаснага беларускага спорту. У межах праекта было створана 10 гісторый-партрэтаў, якія паказалі, што нягледзячы на шматлікія перашкоды беларускія спартоўцы дэманструюць на радзіме і ў свеце выдатныя вынікі і наяўнасць сапраўднага байцоўскага гену беларусаў.

Каманда “Будзьма беларусамі!” здольная не толькі павысіць пазнавальнасць ужо існуючага брэнда, але і стварыць свой уласны брэнд. Прыкладам таму – камунікацыйная праграма “У пошуках Цмока”, паводле вынікаў якой цмок стаў адным з сімвалаў Беларусі ці не нароўні з буслом і зубрам. У Лепелі нават усталявалі помнік Цмоку, а найлепшая баскетбольная каманда Беларусі перайменавалася ў “Цмокі”.

За гады сваёй дзейнасці кампанія “Будзьма беларусамі!” стала пазнавальным брэндам, які асацыюецца з якасным і адметным беларускім культурніцкім прадуктам. Ужо сам факт размяшчэння рэкламы на нашым сайце будзе садзейнічаць стварэнню пазітыўнага іміджа кампаніі і брэнда. 




Аўдыторыя

Нашы чытачы – адукаваныя, актыўныя, неабыякавыя, ініцыятыўныя, крэатыўныя, умеюць і любяць разважаць, адкрытыя свету і людзям, з цікавасць ставяцца да ўсяго новага…  Яны розныя, але бясспрэчна тое, што сайт budzma.by – мае надзвычай якасную аўдыторыю. Калі вашы патэнцыйныя кліенты такія ж – рэклама на сайце budzma.by дапаможа павялічыць іх колькасць.

Узрост чытачоў budzma.by

Больш за 75% аўдыторыі сайта складае моладзь і людзі ва ўзросце да 45 год. (* дадзеныя Google Analytics за першую палову 2019 года)


Геаграфія чытачоў

Асноўная частка наведнікаў сайта - жыхары Мінска, таксама даволі шмат карыстальнікаў з абласных цэнтраў (*дадзеныя Google Analytics за першую палову 2019 года).

# Горад Наведванні Адсотак, %
1 Мінск 70 005 54,07 %
2 Гродна 7 762 6,00 %
3 Брэст 7 089 5,48%
4 Віцебск 6 627 5,12 %
5 Гомель 6 293 4,86 %
6 Барысаў 5 900 4,56 %
7 Магілёў 3 851 2,97 %
8 (not set) 1 642 1,27 %
9 Варшава 1 417 1,09 %
10 Нью-Ёрк 1 408 1,09 %

Сайт budzma.by мае 12 000 наведнікаў і 37 000 праглядаў старонак за месяц (дадзеныя Google Analytics за чэрвень 2019).

За 2018 год на сайце было 146 577 унікальных наведнікаў і 476 847 праглядаў старонак (дадзеныя Google analytics).

 




Наша супольнасць у сацсетках

facebook.com - больш за 11 000 падпісчыкаў

vk.com - больш за 12 500 падпісчыкаў

twitter.com - больш за 6 900 чытачоў

instagram.com - больш за 900 падпісчыкаў

youtube.com - больш за 700 падпісчыкаў

Таксама нядаўна быў створаны канал budzma.by ў Тэлеграме. На сённяшні момант канал мае амаль 900 падпісчыкаў.

Такім чынам мы маем аўдыторыю больш як 33 000 чытачоў, і гэтая колькасць пастаянна расце.




Магчымыя фарматы супрацы і кошты

Натыўная рэклама 

Рэдакцыя сайта створыць адмысловы матэрыял цікавы для чытача, які арганічна ўпісваецца ў агульную канцэпцыю сайта і не выглядае як рэкламны тэкст. Гэта можа быць гутарка з кіраўніком кампаніі на тэму цікавую для чытача, вынікі нейкага даследавання, аналітычны артукул з узгадкай вашага брэнда ці нейкі інтэрактыў.

Супрацоўнікі сайта гатовы рапрацаваць адмысловы спецпраект пад патрэбы вашай кампаніі – серыю цікавых чытачу матэрыялаў, аб’яднаных адной ідэяй. Спецпраект можа працягвацца ад некалькіх тыдняў да некалькіх месяцаў. Для падтрымкі спецпраекта магчыма стварэнне фота і відэа-матэрыялаў.

Як прыклад, паспяховага спецпраекта, супольная праца часопіса “Большой”, партала TUT.by і кампаніі “Будзьма беларусамі!” – праект “Краіна”. У межах праекта журналіст і фатограф 4 месяцы жылі ў прычэпе-дачы і за гэты час аб’ехалі ўсю Беларусь. У выніку на сайце з’явіліся 10 найцікавейшых рэпартажаў з розных куткоў краіны. Партнёрамі праекта былі Альфабанк і ВА “Белоруснефть”.

Кошт распрацоўкі і размяшчэння тэста ці конкурса – ад 300 BYN.

Перыяд размяшчэння  - 5 дзён на месцы галоўнай навіны + не менш за два дні ў рубрыцы “Важнае” на галоўнай старонцы. На сайце – пакуль не згубіць актуальнасці.

Кожная публікацыя падтрымліваецца ў нашых суполках у сацсетках, што дазволіць вам атрымаць дадатковую аўдыторыю больш за 32 тысяч чалавек.

Тэсты, конкурсы 

Новы інтэрактыўны фармат камунікацыі з патэнцыйнымі кліентамі, які выбіраюць апошнім часам многія кампаніі,- тэсты ці конкурсы. Гэта і не дзіўна, бо такі лёгкі, гульнявы фармат дазваляе прыцягнуць максімальную колькасць чытачоў, а значыць павялічыць колькасць патэнцыйных кліентаў, стварае давер да кампаніі і брэнда.

Кампанія “Будзьма беларусамі!” не абяцае распрацаваць тэст ці конкурс на любую прапанаваную тэму. Кожны выпадак разглядаецца індывідуальна і абіраецца найбольш эфектыўны спосаб камунікацыі з аўдыторыяй. Са свайго боку мы прыкладзем усе намаганні, каб стварыць сапраўды цікавы для чытачоў тэст або конкурс, што ў выніку прынясе найлепшы вынік нашым рэкламадаўцам.

Кошт распрацоўкі і размяшчэння тэста ці конкурса – ад 300 BYN.

Перыяд размяшчэння  - 5 дзён на месцы галоўнай навіны + не менш за два дні ў рубрыцы “Важнае” на галоўнай старонцы. На сайце – пакуль не згубіць актуальнасці.

Кожная публікацыя падтрымліваецца ў нашых суполках у сацсетках, што дазволіць вам атрымаць дадатковую аўдыторыю больш за 32 тысяч чалавек.

Прэс-рэлізы, рэкламныя артыкулы 

Кошты на публікацыю прэс-рэлізаў і рэкламных артыкулаў з адкрытымі спасылкамі:

Галоўная навіна - 100 BYN

На галоўнай старонцы ў рубрыцы “Важнае” – 60 BYN

На галоўнай старонцы ў рубрыцы “Афіша” (у асобным блоку з карцінкай вышэй за астатнія мерапрыемствы) – 50 BYN.

Перыяд размяшчэння - 3 дні на галоўнай старонцы. На сайце – пакуль не згубіць актуальнасці.

Кожная публікацыя падтрымліваецца ў нашых суполках у сацсетках, што дазволіць вам атрымаць дадатковую аўдыторыю больш за 32 тысяч чалавек.

Банерная рэклама 

1. Расцяжка пад рубрыкай “Важнае”

Размяшчаецца на галоўнай старонцы

Кошт – 20 BYN/суткі

2. Бакавы банер (пад рубрыкай “Афіша”)

Размяшчаецца на галоўнай старонцы

Кошт – 20 BYN/суткі

3. Бакавы банер (пад рубрыкай “Рассылка навінаў”)

Размяшчаецца на галоўнай старонцы

Кошт – 20 BYN/суткі

4. Верхні банер у раздзеле (у пачатку спіса артыкулаў любога раздзела)

Размяшчаецца на ўнутраных старонках

Кошт – 10 BYN/суткі

5. Ніжні банер у раздзеле (у канцы спіса артыкулаў любога раздзела)

Размяшчаецца на ўнутраных старонках

Кошт –10 BYN/суткі

6. Бакавы банер (перад рубрыкай “Афіша”)

Размяшчаецца на ўнутраных старонках

Кошт – 20 BYN/суткі

7. Банер пад любым артыкулам (перад раздзелам “Апошняе ў рубрыцы”)

Размяшчаецца на ўнутраных старонках

Кошт –20 BYN/суткі

8. Бакавы банер пад раздзелам “Апошнія навіны”(перад рубрыкай “Афіша”)

Размяшчаецца на ўнутраных старонках

Кошт – 10 BYN/суткі

Банеры могуць быць у фармаце html5, png, gif, jpg.


Для рэкламных агенстваў прадугледжана зніжка ў памеры 10 % на ўсе рэкламныя паслугі.



Кантакты

Адносна размяшчэння рэкламы пішыце нам на adv.budzma@gmail.com, альбо тэлефануйце на нумар +375 29 269 45 87.

Мы заўжды гатовы адказаць на любыя пытанні (ну, ці амаль любыя) адносна сайта і дзейнасці кампаніі “Будзьма беларусамі”. А яшчэ мы добразычлівыя і прыязныя, актыўныя і крэатыўныя, вельмі адказныя і гатовыя размаўляць і дамаўляцца!


Рэдакцыя пакідае за сабой права адмовіць у размяшчэнні рэкламаных матэрыялаў, калі яны не адпавядаюць канцэпцыі сайта або могуць выклікаць негатыўную рэакцыю чытачоў.



Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM