• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
07.02.2018 | Замежжа Музыка

Рэкордная колькасць беларусаў выступіць на Tallinn Music Week

Shuma, Port Mone і «Петля пристрастия» узначаляць дэлегацыю з сямі беларускіх музычных калектываў, якія выступяць на дзясятым Tallinn Music Week 2018 – адным з галоўных гарадскіх фэстаў Еўропы.

TMW2018logo-hor-dates2

Мерапрыемства, якое шмат разоў адзначалі сярод лепшых аўтарытэтныя брытанскія выданні Guardian і Observer, адбудзецца ў сталіцы Эстоніі з 2 да 8 красавіка. Яго ядром з’яўляюцца трохдзённы  музычны фестываль (5-7 красавіка), які штогод збірае больш за 30 тысяч гледачоў і 250 артыстаў з усяго свету, а таксама двухдзённая прафесійная канферэнцыя Creative Impact (6-7 красавіка), прысвечаная тэмам ад музыкі і крэатыўных індустрый да гарадскога асяроддзя і ўстойлівага развіцця.

Сярод міжнародных удзельнікаў музычнай праграмы гэтага года ісландзец Högni (удзельнік знакамітых Gus Gus) з сольнай праграмай, фінскія легенды эксперыментальнай музыкі Ismo Alanko і Kimmo Pohjonen, амерыканскія архітэктары «трэцяй хвалі ска» The Toasters, шведскі жаночы панк-гурт The Magnettes, 19-гадовая брытанка Suzi Wu. Эстонскіх артыстаў павядуць за сабой ужо вядомыя на міжнародным узроўні Trad Attack!, Mart Avi,  Ajukaja & Andrevski.

У гэтым годзе  арганізатары Tallinn Music Week атрымалі заяўкі на ўдзел ад 1450 артыстаў з 53 краін свету. Па выніках адбору Беларусь будуць прадстаўляць: Shuma (фолк/электроніка), Port Mone (інструментальная музыка), «Петля пристрастия» (рок/постпанк), «Бакей & Какора» (хіп-хоп/электроніка), «Союз» (індзі-поп), Aslamin (футворк/джук) і Dzeahel (лаундж). Для большасці з іх гэты першы выезд на еўрапейскія шоукейс-фестывалі. Партнёрам мерапрыемства ў Беларусі з’язляецца праект Experty.by.

– Мяркую, што гэта не толькі самая вялікая, але і самая моцная дэлегацыя беларускіх артыстаў за ўсе гады ўдзелу вашай краіны ў Tallinn Music Week. Сярод іх і дасведчаныя артысты, якія ўжо мелі паспяховыя выступы ў Еўропе, і зусім маладыя, для якіх гэта першы сур’ёзны выезд. Пры гэтым шансы на поспех маюць усе, – адзначае праграмны дырэктар фестывалю Райманд Пылдмаа.

Акрамя платных канцэртаў і канферэнцыі цягам фестывальнага тыдня з 2 да 8 красавіка гасцей чакае маштабная праграма актыўнасцяў, у тым ліку бясплатныя канцэрты, лекцыі і выставы, а таксама дызайн-маркет і адмысловы выбар кафэ і рэстарацый.

Квіток на ўсе платныя канцэрты фестывалю (Festival Pass) зараз каштуе 60 еўра, квіткі на асобныя канцэрты – ад 10 да 20 еўра. Квіток на ўсе платныя канцэрты з доступам на прафесійную канферэнцыю (Conference + Festival Pass) зараз каштуе 250 еўра. Падрабязная інфармацыя пра праграму мерапрыемства і ўсе тыпы квіткоў на афіцыйным сайце www.tmw.ee.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе....

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM