• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
17.10.2018 | Адукацыя

Рэктар ЕГУ Ігнатаў: Большасць нашых выпускнікоў вяртаецца ў Беларусь

У сакавіку 2018 года новым рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта стаў балгарын Сяргей Ігнатаў. Пра тое, якое будучае чакае ўніверсітэт і гуманітарныя спецыяльнасці, а таксама пра свой імідж “карупцыянера” і тое, чаму выпускнікі ЕГУ вяртаюцца на радзіму, прафесар Ігнатаў расказаў Еўрарадыё падчас кароткай сустрэчы ў мінскай кавярні.

Даведка Еўрарадыё: Прафесар Сяргей Ігнатаў — міжнародна прызнаны егіптолаг, былы міністр адукацыі, моладзі і навукі Рэспублікі Балгарыя, аўтар кніг і больш за 40 акадэмічных публікацый, прысвечаных праблемам лінгвістыкі, гісторыі і рэлігіі Старажытнага Егіпта. Доктарскую ступень па егіпталогіі атрымаў ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце. Ён таксама быў стыпендыятам Оксфардскага ўніверсітэта (каледж All Souls). Апроч роднай балгарскай мовы, прафесар Ігнатаў валодае рускай, англійскай і французскай мовамі. З міністэрскай пасады Сяргей Ігнатаў  падаў у адстаўку ў 2013 годзе пасля публікацыі справаздачы ўрада Балгарыі аб карупцыі пры прыёме на працу і выдачы грантаў. Рэктарам ЕГУ пачаў працаваць з 1 сакавіка 2018 года.

Пра атрыманне ліцэнзіі ЕГУ ў Літве

Мы выканалі ўсе патрабаванні Літвы: прадставілі ў Мінадукацыі Літвы стратэгічны план развіцця універсітэта да 2024 года. Выканалі ўсе іншыя патрабаванні, і цяпер чакаем ліцэнзію. Чакаць давядзецца да канца лютага. Думаю, з атрыманнем ліцэнзіі ўсё будзе нармальна, бо ў сакавіку бягучага года парламент Літвы ўхваліў, а ў траўні прэзідэнт Літвы падпісала зменены закон “Аб адукацыі і навуцы Літвы”. Гэта спецыяльны закон наконт універсітэтаў, якія знаходзяцца ў выгнанні.

Размова там не толькі пра ЕГУ — апошнім часам стала модна ў розных краінах аб’яўляць нейкія ўніверсітэты непатрэбнымі. Пасля атрымання ліцэнзіі пачнецца падрыхтоўка да атрымання акрэдытацыі. Да апошняга часу ў нас была не вельмі добрая акрэдытацыя: на тры гады, потым мы яе і ўвогуле страцілі… Цяпер усё зробім, каб вярнуць сабе акрэдытацыю, бо нашы студэнты заслужылі, каб у іх была ўпэўненасць у будучыні універсітэта.

Пра перспектывы гуманітарных прафесій

Цяпер больш запатрабаванымі з’яўляюцца прафесіі ў галіне ІТ, іншыя тэхнічныя спецыяльнасці. Але чакаецца, што праз 10 гадоў 47% сусветнай эканомікі будзе аўтаматызаваная. Гэта азначае, што з’явіцца патрэба ў спецыялістах, якія змогуць зразумець чалавека — гуманітарыях. Праз 10 гадоў гуманітарыі будуць патрэбныя свету так, як нам часам хуткая дапамога патрэбная! Таму я перакананы ў добрай будучыні і нашага ўніверсітэта, і гуманітарных прафесій.

Трэба толькі яшчэ дадаць адну дысцыпліну, псіхалогію. Цяпер такой спецыяльнасці ў нас няма, але павінна быць, і мы пра гэта думаем. Нават калі глядзець на кан’юнктуру рынка, то цяпер на гэтую спецыяльнасць вялікая мода ў Еўропе — усе вывучаюць псіхалогію.

Пра тое, чаго больш у ЕГУ — беларускасці і еўрапейскасці

Нягледзячы на леташнія скандалы, сёлета ў нас 260 першакурснікаў — практычна столькі ж, колькі і ў ранейшыя гады. І ў нас па-ранейшаму 95% студэнтаў — беларусы. Да ўсяго, нашы студэнты выбіраюць мову навучання: яны могуць вучыцца на беларускай, рускай ці англійскай мовах. Як па мне, то мова — самая галоўная праява беларускасці. Потым, 85% выкладчыкаў — беларусы. Думаю, калі б універсітэт знаходзіўся ў Беларусі, то “суадносіны сіл” былі б такія ж, бо ў любым універсітэце ёсць і замежныя студэнты, і выкладчыкі з-за мяжы. Гэта калі не казаць пра тое, што наш усходнееўрапейскі рэгіён усё ж з’яўляецца часткай еўрапейскай культуры.

На спецыяльнасці “Права” вывучаецца пераважна беларускае заканадаўства. “Турызм” — спецыяльнасць пра Беларусь. На “Дызайне” пераважае беларуская тэматыка. У галіне навуковых даследаванняў абсалютна пераважае беларуская праблематыка. І самае галоўнае, 62% нашых выпускнікоў вяртаюцца і працуюць на радзіме, у Беларусі. Таму я лічу, што хоць наш універсітэт і Еўрапейскі, але ён — беларускі.

Чаму выпускнік мусіць аддаць перавагу навучанню ў ЕГУ?

Бо ў нашым універсітэце сістэма ўзаемаадносін адрозніваецца: мы імкнемся да таго, каб ЕГУ быў падобны да свабоднай карпарацыі студэнтаў і выкладчыкаў. У такой карпарацыі я не прафесар Ігнатаў, а проста Сяргей. Нават калі я быў міністрам у Балгарыі, мяне студэнты называлі Сяргеем. Не, калі нехта хоча, той можа называць мяне прафесарам. Але я спакойна адчуваю сябе, калі чую проста сваё імя і нікому двойку за такі зварот не пастаўлю. Другое — выкладчыкі у нас не чытаюць лекцыі нібы святары з амбона — яны прапануюць інтэрактыўнае навучанне.

У нас 29% ад усіх першакурснікаў сёлета будуць не толькі навучацца бясплатна, але і атрымліваць стыпендыю. Плюс у нас шмат “палявых практык” у розных краінах — гэта таксама павінна прывабліваць.

Пра свой імідж “карупцыянера” і імідж ЕГУ

Калі мы адкрывалі новы навучальны год, шмат прадстаўнікоў літоўскай улады выказалі жаданне не толькі папрысутнічаць на тых урачыстасцях, але і выступіць — дэпутаты, палітыкі, чыноўнікі. Але мы былі абмежаваныя па часе і не маглі даць слова ўсім. Выступілі толькі спікер парламента Літвы, намеснік міністра адукацыі і пасол ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын — астатнім адмовілі. Ці гэта не сведчанне добрага іміджу ўніверсітэта?

Што да майго іміджу і абвінавачванняў у карупцыі… У наш век маніпуляцый ніводзін чалавек, які працуе ў Савеце міністраў, не абаронены ад паклёпаў. Але пакуль чалавек працуе міністрам, ён не можа судзіцца ў журналістамі. Але, можа, пасля сыходу з міністэрскай пасады. І я падаў у суд на журналістаў, якія мяне вінавацілі ў карупцыі. І выйграў.

Пра фінансавыя праблемы ЕГУ і вяртанне ў Беларусь

На сёння ў ЕГУ фінансавых праблем, на шчасце, няма. Што да вяртання, то я ўпэўнены, што месца ЕГУ — у Беларусі. І рана ці позна, але ўніверсітэт абавязкова вернецца на радзіму.

Тэкст і фота: Змітра Лукашука

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» вас чакаюць інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

У кнігі «36 і 6 катоў» дзіцячай пісьменніцы Галіны Удавічэнка толькі ва Украіне — 35 перавыданняў, 149 тысяч асобнікаў! Пра беларускае выданне Нашай Ніве расказваюць самі перакладчыкі, дружная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Алесь Кіркевіч піша на budzma.by пра феномен расійскага палітыка Аляксея Навальнага Навальны зрабіў смелы ўчынак. Не паспрачаешся. Менавіта таму найбліжэйшым часам ён будзе піць зусім не нямецкае піва,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?

15 студзеня ў выдавецтва «Янушкевіч» прыйшлі з аглядам супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Дырэктара выдавецтва Андрэя Янушкевіча выклікалі на допыт. Увечары яго адпусцілі, але цяпер...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM